Канструктыўныя каментары
на “Стратэгію развіцьця беларускай нацыі”,
на старонках “Нашай Нівы” (публікацыя ад 7 лютага 2016 года).
“Культура, Нацыя”, №13, сакавік 2016, с. 35-42.
“Стратэгія развіцьця беларускай нацыі” упершыню апублікавана на старонках часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” 6 лютага 2016 года.
Генэрал Голад
07.02.2016 / 11:35
Беларусы, пераважна, вельмі паслухманая нацыя. Таму загад “князя”, “пана”, “начальніка”, “прэзідэнта” для іх заўжды закон. Загадаюць стаць літвінамі-нацыяналістамі – стануць, загадаюць нішчыць “сьвядомых” – будуць. Адзінае выйсьце-ратунак для нас – нацыяналістычная ўлада. Астатняе ёсьць мроямі і дэмагогіяй.
Каліноўскі
07.02.2016 / 11:48
Усё слушна! Згода
Віталь Станішэўскі
07.02.2016 / 12:04
“Патрымліваць ідэю аб гістарычнай унікальнасці беларускай народа, развіццё якога істотна адрозніваецца ад развіцця народаў Расіі і ў значнай ступені ад развіцця украінскага народа. Лічыць ідэю аб трыадзінстве усходнеславянскіх народаў (Беларусі, Расіі, Украіны) не адпавядаючай гістарычнай праўдзе.”
Да чаго гэты пасаж пра украінцаў увогуле? І так вядома, што гэта іншы народ. Калі ўкраінцы іншы, то і рускія не менш іншы. Акцэнтаванне розніцы з украінцамі выглядае дзіўна, калі ўзгадаць, што жылі адзіным жыццём у ВКЛ, а ў Рас. імперыі падчас станаўлення беларускай нацыі таксама былі блізкія з украінцамі. У час цяперашняга змагання ўкраінцаў за сваё існаванне яны нам хаўруснікі.
Што да трыадзінага народу, гэты тэзіс, які ўжо бяруць на ўбраенне самі ўкраінцы. Каб адабраць яго ў расіян. Так што варта падумаць, што спрачацца пра гэта давядзецца з украінцамі. Аднак жа ад эксплуатацыі ідэі Кіеўскай Русі украінцамі нам ніякай шкоды, бо з яе прысабечваннем расіянамі русіфікаваныя беларусы пагаджаюцца толькі каб знайсці абгрунтаванне свайму рускамоўнаму статус-кво, а для пераходу ва ўкраінскасць няма перадумоў ні ў плане моўнай асіміляцыі, ні ў плане нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтыфікацыі (беларусы, хоць і пашпартныя). Тыя ж русіны (закарпацкія) лічаць сябе асобнымі ад украінцаў і рускіх і мову асобной ад украінскай і рускай – нягледзячы на назву.
“Дабівацца сусветнага прызнання выключнай ці роўнай ролі беларускага народа ў развіцці Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай – вялікіх еўрапейскіх дзяржаў мінулага, на тэрыторыі якіх сёння пражываюць людзі сучасных незалежных краін, Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.”
Казаць пра роўную ролю ў Рэчы Паспалітай – забывацца, калі і з чаго пачалася дэнацыяналізацыя беларусаў і страта імі незалежнасці. У Рэчы Паспалітай ВКЛ паступова губляла самастойнасць. У 1696 г. беларуская мова згубіла статус дзяржаўнай. З таго часу носьбіты беларускай культуры, згубіўшы эліту і падтрымку сваёй мовы, набылі стаус халопаў і правінцыялаў, і пераадоленне гэтага пачалося толькі на мяжы 19 і 20 стст. і працягваецца дагэтуль.
“Не падтрымліваць ідэю «ліцвінства», як канцэпцыі, якая супроцьстаўляецца «беларускасці» з мэтай пазбаўлення гістарычнай пераемнасці беларускай дзяржаўнасці – выцісканне і прыніжэнне любога гістарычнага перыяда не адпавядае інтарэсам нацыі.”
Тут бы перафармуляваць, каб выразней. Бо ярлык “ліцвінства” цяпер паспелі навесіць ўвогуле на прызнанне часоў ВКЛ як залатога веку, часу неасіміляванасці беларусаў і росквіту іх дзяржаўнасці. Хіба, варта сфармуляваць у тым жа сэнсе, у якім было сказана пра залішняе вылучэнне перыяду, пачынаючы з 2-й сусветнай вайны – разглядаць усю гісторыю у яе лагічным адзінстве, не ўзвышаць адны перыяды і не прыніжаць іншыя. Калі казаць гэтак кропкава – то пра вайну, то пра ліцвінства, то якраз-такі можам падзяліць людзей з гэтымі каштоўнасцямі замест таго, каб іх інтэграваць і наблізіць адно да аднаго.
Валацуга
07.02.2016 / 12:13
…”Ментальнасць беларусаў недасткова падрыхтаваная да ўспрыймання каштоўнасцей, звязаных з роўнасцю людзей, якія ў цывілізаваным свеце паступова ўваходзяць у жыццё і з разуменнем успрымаюцца грамадствам – беларусы недастаткова талерантныя ў адносінах да іншых расаў, нетрадыцыйных рэлігій і да асоб нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, адмоўна ставяцца да адмены смяротнага пакарання.”
Як па мне, дык гэта наадварот добра, у нацыі ёсць яшчэ імунітэт нейкі супраць дэградацыі і самаруйнаваньня. Ну можа сьмяротнае пакараньне трэба адмяніць. А так добра, што беларусы збольшага ксенафобы, расісты і г.д. Дзесьці чытаў што беларусы сярод славянскіх народаў мабыць меней чым хто расава мешаныя. І заслуга ў гэтым як раз у той жа ксенафобіі. Бо досыць ужо быць цярпіламі. Нашыя суседзі, апроч мабыць Украіны, паадбіралі гвалтам і скралі нашыя тэрыторыі нават са сталіцай, скралі нашыя сымбалі,нашу гісторыю, а мы тут пра талерантнасць будзем галавой ківаць. І нятрэба нам чужынцаў тут, асабліва якіх там кітайцаў, арабаў ды неграў, у іх свае краіны ёсць, няхай там і жывуць. Шчэ ня згодны з рольлю Царквы і з ацэнкай яе ўплыву. Дастаткова паглядзець на Польшчу, дзе касьцёл не толькі грае ролю рэлігійнага інстытуту, але ж і аб’ядноўвае нацыю, палякі трымаюцца за свой касьцёл, бо бачаць у гэтым фундамант нацыянальнай моцы і па свойму сваёй ідэнтычнасьці. Другая справа што ў нас тая ж БПЦ належыць МП. Але ж гэта кананічная царква. Калі будзе ў нас аўтакефалія ніхто ня ведае, ці хаця б аўтаномія як ва УПЦ МП, якая фактычна незалежная ад Масквы. Думаю што й шмат хто зь сьвятароў праваслаўных падтрымаў бы аўтакефалію, але гэта ўсё павінна адбывацца законным кананічным чынам, а не расколам, як зноў жа ў той Украіне. Спадзяюся што гэта справа часу. А так матэрыял годны, падтрымліваю аўтараў.
shpak
07.02.2016 / 12:42
Ну во-первых, кроме Анисим и Трусова больше ни кого не знаю. И кто им дал право разрабатывать какую-то концепцию с прицелом на то, что её должны выполнять все беларусы, я тоже не знаю. Видимо она носит рекомендательный характер. Если так, то их рекомендации я принял к сведению могу сказать, что в целом с ними согласен. Но, в части идеи нейтралитета Беларуси, которой предлагается строго следовать, я не согласен. Считаю, что сохранять нейтральный статус для Беларуси – это утопия. Остаться вне блока цивилизованных европейских стран – это значит подвергать себя не обоснованному риску. Например, страны Балтии существенно снизили вероятность российской агрессии в отношении себя только одним фактом своего членства в НАТО. Не вступать в интеграционные процессы с Европейскими странами – это значит остаться один на один, без союзников в случае агрессии с Востока. Поэтому я не являюсь сторонником некого утопичного нейтралитета Беларуси и выступаю за интеграцию в ЕС и вступление в НАТО. Ну и второе, с чем я не согласен – это с идеей не поддержки “литвинизма”. Я не могу понять, чем он противопоставляется “беларускости” и считаю, что отказ от литвинизма – это и есть вытеснение и принижение одного из исторических периодов, что, по словам авторов, не соответствует интересам нации. Литвин – это одно из самоназваний народа и мы все должны об этом помнить.
Прос’Ты…
07.02.2016 / 13:02
“Будучая этнанацыянальная дзяржава ўяўляецца такой дзяржавай, якая рэальна адстойвае інтарэсы тытульнай нацыі і ў якой грамадзянам меншасцяў гарантуюцца роўныя правы і абарона ад асіміляцыі пры рэалізацыі іх нацыянальных праектаў”.
Духу няма. Трэба казаць проста і ясна… як Гаспадары !
Мы пройдзем і выйдзем з сучаснага стану нягоднасьці. Здаровае будзе жыць, а хворае застанецца. Усё, што з бракам, то – згніе. І нам, як дбайным гаспадарам, неабходна, каб гной не залежваўся і не смярдзеў, а своечасова закопваўся ў зямлю, дзеля каштоўнага перагною. Наша дзяржава будзе нашай. Нашай – значыць народнай і людскай, рэальна адстойваючая інтарэсы сваёй нацыі. Аснова нашай нацыі ёсьць беларусы, каторые з умоў нашай зямлі і з моваю – душою Беларусі. Прышлым гарантуецца роўныя правы і свабоды і ўсё то, каб яны тут не выдзяляліся і не ўзнікла прычын, каб да іх адносіліся, як да чужыны і навалачы. Наша нацыя будзе трымацца на нацыянальным, грамадзянскім і сямейным патрыятызме, базай каторых будуць узаемная павага, ўдзячнасьць і клопат, то – што ў кожным чалавеку пачынаецца з нараджэньня, з мамы. І то, што жадаюць бацькі свайму дзіцяці у будучае, то – наша дзяржава будзе забяспечваць сваім грамадзянам у рэале – гэта Гонар, Годнасьць, Чын.
юрысты Консульт
07.02.2016 / 13:24
Важны крок да стварэння праграмы саліднай партыі. Іншыя партыйцы хай зайздросцяць і думаюць, як запісаць свае погляды ў выглядзе праграмных тэкстаў. І як гэтых канкурэнтаў крытыкаваць за тое, што на сябе пацягнулі манапольку апекуноў беларускае культуры і мовы.
Мікалай
07.02.2016 / 13:29
Згодны са “Стратэгіяй развіцця беларускай нацыі”!
Валацуга
07.02.2016 / 13:29
shpak—наконт вашай ацэнкі думак аўтараў пра ліцьвінства то вы слушна напісалі, падтрымліваю.
анаим
07.02.2016 / 13:51
“И кто им дал право разрабатывать какую-то концепцию с прицелом на то, что её должны выполнять все беларусы, я тоже не знаю. Видимо она носит рекомендательный характер.”
Это, как я понял, проект, который не только носит рекомендательный характер, но открыт для дополнений и дискуссий:
” Запрашаем Вас да абмеркавання праекта “Стратэгія развіцця беларускай нацыі”, падрыхтаванага па выніках дыскусіі, арганізаванай часопісам “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ”. Матэрыялы дыскусіі апублікаваны ў 12-м нумары часопіса. Аўтары праекта будуць вельмі ўдзячны за ўсе каментары і дапаўненні па праекту, які вельмі важны для беларускай нацыі.” https://sakavik.net/
самасційны бес
07.02.2016 / 14:07
Satan, пішыце, Сатан, пішыце можа ваша стратэгія атрымаецца лепш за іхняю. Ну а так, кожная сур’ёзная арганізацыя, кожная дзяржава мае сваю стратэгію развіцця. Калі сучасная беларуская дзяржава не адпавядае той стратэгія развіцця, якую сама ж і зацвердзіла, то гэтым трэба заняцца грамадскай супольнасці.
Сучаснік Францыска Скарыны
07.02.2016 / 14:21
Самае простае пытанне да падпісантаў. Як збіраецеся гэтым тэзам даць жыццё пры сённяшней уладзе на Беларусі? Адкажыце, калі ласка. Бо свет ужо іншы, а вы, прабачце, канстатуеце толькі відавочнае і без гэтага “дакуманта”.
Нейкі Дзядзька
07.02.2016 / 15:07
Valadzimir 07.02.2016 / 14:21
І на сёняшні дзень “беларуская ідэя”… паказала сваю поўную нежыцьцяздольнасьць!
————————————————-
На сённяшні дзень “беларуская ідэя ўвасобілася ў “незалежнасці і суверэнітэце, якую зараз мае РБ, высокай нацыянальнай аднароднасці насельніцтва (83.7% беларусы), наяўнасці незначнай па колькасці, але актыўна працуючай нацыяналай эліты, істотнай долі насельніцтва, якая спачувае ці можа патрымаць ідэі.”
Тадось
07.02.2016 / 15:16
Уявіце сабе, што гэтыя людзі атрымалі ўладу ў Беларусі. Не сумняюся, што яны яе хутка згубяць, бо ня здольныя вучыцца ні на сваіх, ні на чужых памылках. Украіна трымалася прынцыпу нейтральнасьці. І які вынік? Відаць, аналіз палітыкі Расеі не паказаў гэтым аналітыкам галоўную пагрозу: рашучы крок да сапраўднай, а не дэкларатыўнай незалежнасьці яна ўспрымае агрэсіўна. Другая такая памылка – па віне такіх вось “стратэгаў” – будзе трагічнай і для Беларусі, і для Украіны.
Казімір2
07.02.2016 / 17:39
“Мова” з вялікай літары — рамантычна і ўзнёсла. Не для такога жанру. Проста “мова” — абразліва для беларуса. Так гавораць прыхільнікі рускага свету і ў адносінах да ўкраінскай мовы. Можна ж сказаць проста: беларуская мова, родная мова, наша мова, мова тытульнай нацыі і да т. п.
Рана з такім тэкстам “у кожную хату”. Гэта ж трэба думаць, каб тэкст чытаўся. Тут жа супярэчнасцяў і недакладнасцяў нямала. Ды і слоўцы: рэгулы, ліцвінства .. . Ужо ж даўно ёсць карэктныя навуковыя вызначэнні Літвы як палітоніма пэўнага перыяду. Трэба акуратненька са словамі абыходзіцца. Тут аматарства не павінна быць. А ідэя даўно вісіць у паветры. Адзін абзац трэба прысвяціць так званай “грамадзянскай нацыі”, на што напіраюць цяпер розныя акудовічы ды тарасы. Трэба ж і імёны больш вядомыя для пачатку.
Міміно
07.02.2016 / 17:40
Нацыянальная ідэя на галоўным прашпекце краіны яго назвай. Асвета – беларуская нацянальная ідэя. Была, ёсць і застаецца. Асвета сваім ладам жыцця паперш.
Вось і жывем зараз пад сцягам антыбеларускай ідэі лукашызма, з усімі ягонымі піцерскімі скарынамі. Бо забыліся аб скарынінскіх традыцыях Мужыка і Прарока Янкі Купалы.
Чужынскім асвету свайго ажыццяўляем, за якое самі чырвонцы выкладаем.
І ТОЧКА, хрэн вас не возьме з усімі вашымі кропкамі, інасранцы мясцовыя!!!
Заўвага
07.02.2016 / 17:59
Калі гэты тэкст так зачапіў вядомых беларусафобаў з іх вядомымі-паравядомымі замшэлымі штампамі – аўтары тэксту на верным шляху.
07.02.2016 / 20:58
а мне ўсё спадабалася.. з асаблівым задавальненнем адзначыла, што “будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы не можа быць заснавана выключна на хрысціянскай маралі…”, але тут вылез Бенедзікт са сваёй юдэйскай мараллю..
Кастусь Алешка
07.02.2016 / 21:13
shpak, згодзен з Вамі.
Пакуль мы жывем побач з агрэсіўнай Расейскай імперыяй, нейтралітэт нам не дапаможа. Адныя мы не ў стане супрацьстаяць гэтай пагрозе. А міжнародная супольнасьць, гледзячы на прыклад Украіны, не з’яўляецца гарантам незалежнасці.
Зьміцер
08.02.2016 / 02:44
Акрамя “не падтрымліваць ідэю ліцвінізма” – усё слушна. мы – крывічы, ліцвіны, беларусы і гэта вельмі істотна.
Таццяна
08.02.2016 / 08:59
Падтрымліваю! Беларусі бракуе беларускага ў дзяржаўных структурах, у адукацыі. Прадстаўнікі ўлады павінны гаварыць па-беларуску на працы, весці справаводства на беларускай мове. Замежная літаратура ў школах, акрамя ўласна рускай літаратуры, павінна вывучацца на беларускай мове. Гісторыя ўдзелу насельніцтва Беларусі ў другой сусветнай вайне не можа разглядацца з пункту гледжання СССР. З 1 верасня 1939 года пачалася для Беларусі апошняя вайна на яе тэрыторыі. Актуальнасць перамогі ў вайне з нацыстамі Германіі знікае са знікненнем апошніх яе ўдзельнікаў. Праз 10-15 гадоў будаваць патрыятычнае выхаванне галоўным чынам на перамозе ў 1945 будзе відавочна неэфектыўна. Грамадзяне Беларусі, якія праходзілі сацыялізацыю пасля знікнення СССР, будуць ідэнтыфікаваць сябе толькі з незалежнай уласнай дзяржавай Беларусь. І вельмі важна, каб гэтая самаідэнтыфікацыя грунтавалася на разуменні, што Беларусь мае развітую беларускую мову, культуру, якія каля тысячагоддзя развіваюцца на тэрыторыі Беларусі. Беларусы не могуць самасцвярждацца за кошт дасягненняў рускай, ангельскай ці якой іншай культуры. Прадстаўнікі нашай улады сёння разумеюць, што нарвежская сёмга, перепрацаваная ў Беларусі, ёсць беларускі прадукт, але пакуль не разумеюць, што праз беларускую моўна-культурную апрацоўку павінна праходзіць і сусветная, у тым ліку руская, культура, каб стаць потым часткай беларускага свету.
голас
09.02.2016 / 17:34
з Каяловічам у галаве трусавых-анісімаў, Полацк-быў радавы цэнтр славян-крывiчоў, якiя тут абаснавалiся, пацяснiўшы i асiмiляваўшы балтаў. Па другое, ужо летапicны Рагвалод” прышоў з-за мора (што не абавязкова робiць яго варагам, бо iмя не варажскае, a славянскае), маючы ў Полацку вотчыну сваю… “па летапicy. З гэтага вынiкае, што ён быў князем тут i раней. Полацкая зямля мела сваю княскую дынастыю, якая адстойвала разам з вечам мясцовыя iнтарэсы. Гэта ведалi i Кieў i Ноугарад, якiя неаднаразова спрабавалi тут пасадзiць сваix (y 1129г. Мсцicлаў Уладзiмiравiч выслаў Усяславiчаў нават у Царград, з надзеяй , што нixто з ix не вернецца i дынастыя перарвецца). Але негледзячы на усё гэта, Полацкае княства было першай дзяржавай на тэрыторыi cyчаснай Беларусi, a мясцовая знаць далучылася пасля да знацi ВКЛ…
Categories: Мараль
Пакінуць адказ