Рэдакцыя часопіса віншуе з 80-гадовым юбілеем
беларускага грамадскага дзеяча,
Старшыню Рады БНР сп. Івонку Сурвілла
і зычыць ёй добрага здароўя, шчасьця
і плённай працы на карысьць беларускага народа.
Ад рэдакцыі: Івонка Сурвілла (Шыманец-Сурвіла) (11 красавіка 1936, Стоўбцы) — беларускі мовазнавец, мастак, грамадска-палітычны дзеяч у эміграцыі. З 1944 — разам з бацькамі на эміграцыі. Жыла ў Даніі, з 1948 — у Францыі. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. У 1959 скончыла філалагічны факультэт Сарбоны. Разам з мужам Я. Сурвілам пераехала ў Мадрыд, дзе была супрацоўніцай Беларускай рэдакцыі Іспанскага нацыянальнага радыё, а таксама выкладала французскую мову (1959-1965). У 1969 з сям’ёй перасялілася ў Канаду, дзе працавала ў федэральным бюро перакладаў. Узначальвала Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, была членам управы канадскай Рады па пытаннях шматкультуралізму, старшынёй управы Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. Старшыня Канадскага фонду дапамогі ахвярам Чарнобылю (1989-1997). З 1997 — старшыня Рады БНР. Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках як жывапісец. Мае двух дачок, Ганну і Паўліну.
On the 80th Anniversary of Ivonka Survilla
(Abstract, magazine “CULTURE, NATION”, March 2016, issue 13, p. 95)
Editorial Board of the magazine “CULTURE, NATION” congratulates with 80th anniversary Mrs. Ivonka Survilla, The President of the Belarusian People Republic and wishes her to be healthy, happy and every success working for the benefit of the Belarusian people.
Categories: Асобы
Пакінуць адказ