«Непазбежна межы постсавецкіх дзяржаў будуць перагледжаныя». Што плануюць для Беларусі расійскія дзяржаўныя аналітыкі?

«Не могуць працаваць інтэграцыйныя структуры на прынцыпе роўнасці. Гэта постімперская інтэграцыя, тут адназначная перавага Расіі, і гэтая перавага павінна быць замацаваная ў любых інтэграцыйных структурах», — адкрыта кажа вядучы навуковы супрацоўнік Расійскага інстытута стратэгічных даследванняў (РІСД) Алег Неменскі.

Круглы стол на тэму «СНД перад абліччам новых выклікаў і пагроз: урокі мінулага і погляд у будучыню» прайшоў у прэс-цэнтры дзяржаўнай медыягрупы «Расія сёння».

РІСД — дзяржаўная бюджэтная ўстанова, якую ўзначальвае генерал-лейтэнант Службы знешней выведкі Расіі Леанід Рашэтнікаў.

Па меркаванні супрацоўнікаў РІСД, Савецкі Саюз штучна стварыў беларускую нацыю, аднак яе «трэба вярнуць у расейскі свет», а Аляксандр Лукашэнка — «беларускі нацыяналістычны палітык».

Аналітыкі РІСД, той жа Неменскі, з жалем адзначаюць, што Беларусь яшчэ занадта незалежная і «размаўляе з Расіяй на мове русафобіі і шантажу».

Галоўны спажывальнік такой «аналітыкі» — Адміністрацыя прэзідэнта Расеі.

Інтэграцыя для Расеі выгадна толькі тады, калі яна можа дыктаваць сваю волю суседзям не толькі фактычна, але і юрыдычна, кажа Неменскі, які ў РІСД «адказвае» за пытанні, звязаныя з Беларуссю.

«Мы можам паглядзець на стары прыклад спробы інтэграцыі — Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі, у якім замацавана роўнасць удзельнікаў, хоць гэта нават смешна ўявіць… Гэта ў выніку няўдалая спроба інтэграцыі, перш за ўсё з-за роўнасці галасоў удзельнікаў», — кажа аналітык-прапагандыст.

Праз тое, што Беларусь такім чынам мае магчымасць абараняць свае інтарэсы, інтэграцыя не ідзе, шчыра і цынічна кажа Неменскі.

Паводле меркавання аналітыка РІСД, абсалютны імператыў інтэграцыі на постсавецкай прасторы — «уз’яднанне расейскамоўнай прасторы».

Ён разглядае анексію Крыма як найважнейшы прыклад такой «інтэграцыі». Такім чынам, такі ж лёс не выключаны і для расейскамоўнай Беларусі.

«Гэта прынцыпова новая з’ява на постсавецкай прасторы, калі межы мяняюцца, і адбываюцца нейкія інтэграцыйныя працэсы… ужо не на аснове міждзяржаўных адносін, а на аснове прынцыпу ўз’яднання расейскамоўнай прасторы».

«Таму непазбежна межы постсавецкіх дзяржаў будуць пераглядацца, яны будуць мяняцца, таму што гэтыя межы ствараліся ў кабінетах, яны не з’яўляліся вынікам самавызначэння нацый».

І перагляд постсавецкіх межаў — галоўнае пытанне будучыні, кажа Неменскі.

«Міжнароднае права патрабуе захавання гэтых межаў. І галоўная калізія — як мы абмінем патрабаванні міжнароднага права», – дадае аналітык.

Перш за ўсё ён чакае распаду, дэзінтэграцыі Украіны, па выніках чаго і будуць «выпрацоўвацца новыя нормы» і «новыя механізмы інтэграцыі».

Якія гэта механізмы, можна назіраць, верагодна, на прыкладзе анексіі Крыма і эканамічнага шантажа Расіі, скіраванага супраць Украіны і Беларусі за апошнія 10—15 год.

Адам Курцэвіч
http://nn.by/?c=ar&i=171006



Categories: Зьнешнія адносіны, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: