Культавы раман «Знахар» пераклалі на беларускую мову

1.06.2016

Раман, аўтар якога паходзіў з-пад Глыбокага, «вярнулі на радзіму» чатыры беларускія перакладчыцы.

Аўтар рамана Тадэвуш Даленга-Мастовіч (1898 – 1939 г) – польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які быў родам з-пад Глыбокага, быў самым высокааплатным пісьменнікам міжваеннай Польшчы і запатрабаваным стваральнікам кінасцэнароў, некаторымі з якіх перад Другой сусветнай вайной зацікавіліся ў Галівудзе.

Пасля загадкавай гібелі пісьменніка ў самым пачатку вайны наступіў перыяд забыцця ягонай творчасці. Аднак у апошнія гады зацікаўленасць рэтра-літаратурай вырасла, і Тадэвуш Даленга-Мастовіч і ягоныя 17 раманаў зноў папалі ў цэнтр увагі. У тым ліку і ў Беларусі, дзе яго параўноўваюць з іншым «забытым класікам» міжваеннага часу Сяргеем Пясецкім.

Як вынік такой увагі пабачыў свет першы пераклад рамана Даленгі-Мастовіча на беларускую мову. «Знахар» «вярнулі на радзіму» чатыры перакладчыцы: Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута. Раман выйшаў у серыі перакладной літаратуры «Каллекцыя «ПрайдзіСвета».

«Знахар» па-беларуску ўжо можна спампаваць на партале беларускіх электронных кніг kniharnia.by, паведамляе «Радыё Рацыя».



Categories: Літаратура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: