За алімпійскай камандай РФ будзе прыглядаць поп

ФОТА: GETTY IMAGES

Прызначаны духоўнік алімпійскай каманды Расеі падчас знаходжання яе ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Прыёр царквы ў гонар святога князя Дзмітрыя Данскога ў Паўночным Бутаве протаіярэй Андрэй Аляксееў прызначаны духоўнікам алімпійскай каманды Расеі. Трэба меркаваць, што апекавацца ён будзе спартоўцамі, якія вызнаюць праваслаўе, піша NEWSru.com.

“Адчуваю ўнутраную патрэбу падзяліцца з вамі нечаканай для мяне навіной пра маё прызначэнне паводле блаславенняі Найсвяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла духоўнікам алімпійскай каманды Расеі падчас знаходжання яе ў Рыа-дэ-Жанэйра”, – гаворыцца ў звароце святара да парафіянаў, які паступіў у рэдакцыю парталу “Інтэрфакс-Рэлігія”.

Інфармацыю аб прызначэнні святара духоўнікам расейскай камандай агенцтву пацвердзіў і кіраўнік патрыярхавай прэс-службы святар Аляксандр Волкаў.

Прыёр Бутаўскай царквы адзначыў, што гэтымі днямі спартоўцы расейскай каманды зазналі “вялікае ўзрушэнне ў сувязі з вядомымі падзеямі, якія выходзяць, безумоўна, за межы пляцовак для спаборніцтваў”.

“І, вядома, важна падтрымаць іх і цяпер, і падчас усяго перыяду Алімпійскіх гульняў. Калі начальнік Расейскай царквы бласлаўляе духавенства і хрысціянскую суполку нашай бажніцы ў гэтым удзельнічаць – значыць, такая воля Божая, і нам трэба да гэтага падрыхтавацца і з слушным духоўным асэнсаваннем прайсці ўвесь шлях у межах ад 5 да 21 жніўня – час правядзення Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра”, – сказана ў звароце.

Святар заклікаў вернікаў асабліва маліцца аб расейскіх алімпійцах, “якім трэба будзе прайсці няпростыя выпрабаванні”. “І наша задача – правільна падтрымаць іх у гэтай нялёгкай справе”, – дадаў ён.



Categories: Аб'явы, Зьнешнія адносіны

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: