У Атаве сустрэліся беларусы Паўночнай Амерыкі

10 верасня 2016

Ужо больш за шэсць дзесяцігоддзяў беларусы Паўночнай Амерыкі раз на два гады ладзяць свае традыцыйныя сустрэчы.

Сёлетняя, 32-я Сустрэча, прысвечаная тэме «Дыяспара: нацыянальная свядомасць і развіццё грамадзянскай супольнасці і культуры», праходзіла з 3 па 5 верасня ў сталіцы Канады – Атаве, паведамляе budzma.org.

ІВОНКА СУРВІЛЛА, СТАРШЫНЯ РАДЫ БНР
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА
ПЁТРА П. МУРЗЁНАК, СТАРШЫНЯ АТАЎСКАГА АДДЗЯЛЕННЯ ЗГУРТАВАННЯ БЕЛАРУСАЎ КАНАДЫ (ЗБК), І ЮРАСЬ ШАМЕЦЬКА, СЯБРА ЗБК
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА
ПЁТРА П. МУРЗЁНАК, СТАРШЫНЯ АТАЎСКАГА АДДЗЯЛЕННЯ ЗБК, І СЯРГЕЙ РАМАНЮК, СТАРШЫНЯ КЛІЎЛЕНДСКАГА АДДЗЯЛЕННЯ БАЗЫ
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА
ПАЎЛІНКА СУРВІЛЛА
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА

Форум прыцягнуў больш за сто ўдзельнікаў з розных куткоў паўночна-амерыканскага кантыненту. Сустрэчу віталі прысутныя прадстаўнікі атаўскай гарадской рады і шэрагу няўрадавых арганізацый і суполак з ЗША і Канады, з якімі беларусы цесна супрацоўнічаюць. Вітаньні даслалі прэм’ер правінцыі Антарыё сп. Катлін Уінн і міністр фэдэральнага ураду Канады сп. Мелані Джолі.

ЗІНАІДА ГІМПІЛЕВІЧ (БІНІМ), АЛА ОРСА-РАМАНА, ІВОНКА СУРВІЛЛА (СТАРШЫНЯ РАДЫ БНР)
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА
ГАННА СУРМАЧ, СТАРШЫНЯ БЕЛАРУСКА-АМЕРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАННЯ (НЬЮ-ЁРК)
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» таксама паўдзельнічала ў сустрэчы. Старшыня Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская ад імя згуртавання звярнулася з вітаннем да ўдзельнікаў Сустрэчы, а кіраўніца ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская выступіла з дакладам «Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў: узаемаўплывы працэсаў у дыяспары і Беларусі».

СТАРШЫНЯ РАДЫ ЗБС «БАЦЬКАЎШЧЫНА» НІНА ШЫДЛОЎСКАЯ
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА
КІРАЎНІЦА ЗБС «БАЦЬКАЎШЧЫНА» АЛЕНА МАКОЎСКАЯ
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА

Цягам двух дзён ішоў абмен думкамі пра сёньняшні стан і развіццё асяродкаў беларусаў у ЗША і Канадзе. Дыскусіі закранулі як пытанні надзеннага клопату арнанізацый, гэтак і праблемы, якія паўстаюць у дзейнасці суполак праз шматлікія змены і тэндэнцыі ў развіцці сённяшняга свету.

ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА

У прынятай рэзалюцыі зазначана незаменная роля роднай мовы ў справе захавання і развіцця нацыянальнай самасвядомасці і культуры нашых суродзічаў, што жывуць за мяжой. Таксама рэзалюцыя прапаноўвае шэраг канкрэтных мераў для умацавання і развіцця беларускіх асяродкаў, якія дзейнічаюць у Паўночнай Амерыцы.

ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА
ФОТА: ЭЛІНA ШАРКОВА

Акрамя слухання дакладаў і ўдзелу ў дыскусіях, госці Сустрэчы паўдзельнічалі ў шэрагу імпрэзаў, сярод якіх былі паэтычныя чытаньні, наведванні выставаў карцін, мастацкіх вырабаў і сувеніраў, экскурсія па гістарычных месцах, водная прагулка па рацэ Атаве, канцэрты мясцовых талентаў. А выступ беларускага барда Віктара Шалкевіча стаў падзеяй, што запомніцца удзельнікам сустрэчы ў Канадзе на доўгія гады.



Categories: Культура, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: