Ганьба: Лукашэнка: Не ведаю хто я, беларус або расеец

Дыктатар выявіў, што ён нарадзіўся практычна пад Смаленскам.

Лукашэнка прызнаўся, што не змог бы адказаць на пытанне, хто ён больш – беларус ці расеец. «Вы ведаеце, калі б у мяне спыталі: «Ты хто больш, беларус або расеец?» – То, калі абсалютна сумленна, я б не змог адказаць», – заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы ў інтэрв’ю першаму намесніку генеральнага дырэктара расейскага інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаілу Гусману.

Пры гэтым Лукашэнка не баіцца, што беларусы могуць пакрыўдзіцца на такую ягоную ацэнку. «Не, я і не баюся гэтага. Беларусы ведаюць, як я стаўлюся да Беларусі, і ведаюць, што такое Беларусь у маім сэрцы. Я аднойчы выказаўся, экспромтам сказаў, што Беларусь як крыштальны сасуд, слабенькі крыштальны сасуд, які я нясу ў сваіх руках ужо два дзесяцігоддзі і баюся апусціць», – сказаў ён.

«Я, вядома, Расею не нясу ў руках, там ёсць свае рукі, – працягнуў ён. – Але расейцы калі нават не ведаюць, адчуваюць маё стаўленне да расейскага чалавека, расейца наогул. Расея для мяне ніколі не была чужой – я нарадзіўся практычна пад Смаленскам, на мяжы з Расеяй, хоць тады межаў не было, і вучыўся ў расейскай школе, і для мяне расеец мала чым, якасцю толькі, адрозніваецца ад беларускага. чым адрозніваецца? Я кажу: беларус – гэта рускі чалавек са знакам якасці».

«Ніхто не пакрыўдзіўся. Таму для мяне няма розніцы, што рускі, расеец (расеец не толькі рускі), што беларус», – дадаў ён.

Працягваючы сваю думку, Лукашэнка ўказаў на нядаўнія падзеі з удзелам чачэнцаў у Беларусі, якія разбілі стыхійны лагер пад Берасцем, беспаспяхова спрабуючы трапіць у Польшчу. «Вось нядаўна ў нас дэмакратычная Польшча на мяжы затрымала зноў групу чачэнцаў, якія хацелі туды праехаць. Гэта ўжо не першы раз. Яны іх не пусцілі… А вось не пусцілі, таму што яны дэмакраты. Для мяне гэта было балюча. І не ў першы раз. Мы іх кармілі, размясцілі, я сказаў: глядзіце, не крыўдзіце людзей. Гэта чачэнцы,– сказаў дыктатар.

«Для мяне кожны грамадзянін Расеі – гэта рускі чалавек. І вось я стаўлюся да іх, да чачэнцаў, як да сваіх людзей. Таму вы абсалютна маеце рацыю – рускі чалавек, расеец у маім сэрцы займае вельмі вялікае месца. І я, як беларускі прэзідэнт, ніколі не супрацьпастаўляў беларуса і расейца. Гэта родныя народы. Часам кажуць: адзін народ. Можа, камусьці гэта не падабаецца, але скажу так: гэта народы ад аднаго кораня», – працягнуў Лукашэнка.

«Ёсць расейскі велізарны ствол, а ёсць ствол беларусаў, украінцаў – мы ад аднаго кораня. Мы адтуль выйшлі. І чаго тут баяцца? Гэта мая палітыка, мая ідэалогія, я заўсёды яе прытрымліваўся, я, напэўна, з ёй і памру. Гэтым усё сказана. Рускі чалавек – гэта той жа беларус. беларус – гэта той жа рускі. Таму што мы адны карані маем», – сказаў на заканчэнне дыктатар.



Categories: Аб'явы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: