Ганна Сурмач – скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсытэту, прафесійны гісторык-архівіст. Дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва Беларусі (1982-1993). З 1990 г. (ад пачатку стварэньня) у грамадзкай арганізацыі Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”. Старшыня Рабочай групы па падрыхтоўцы Першага зьезду беларусаў сьвету у Мінску 8-10 ліпеня 1993 году. Старшыня Рады ЗБС “Бацькаўшчына” з (1993-1999 ). Ад верасьня 1999 году – у эміграцыі, палітычны прытулак у Чэхіі. У 2000-2005 гадах працавала ў Беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода» ў Празе, як аўтар і вядучая праграмы “Беларускае замежжа”. У ЗША з 2007 г., старшыня Галоўнай управы БАЗА і рэдактар газэты “Беларус”. Аўтарка кніг: “Першы зьезд беларусаў сьвету” (1997), “Беларусь бяз межаў” (пра беларускую эміграцыю у сьвеце” (2013), сааўтар кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржаўнасьці” (2001).
Абмяркоўвалася неабходнасьць падтрымкі газеты беларусаў замежжа “Беларус”, як фінансавай, так і сваім карэспандэнцкім удзелам.
Categories: Літаратура, Мова
Пакінуць адказ