Пётра Мурзёнак: Аб характары ўзаемаадносін беларусаў замежжа (увесь тэкст глядзіце ў PDF-фармаце усяго 15-га нумара).
Тэзісы:
Асноўная думка, якая праводзіцца ў выступленні, заключаецца ў тым, што галоўным матывам яднання беларусаў у замежжы можа быць толькі нацыянальная культура і асьвета. Роля палітычнага кампанента значна меншая.
Беларусы, якія сёння жывуць у Канадзе з’яляюцца прадстаўнікамі трох апошніх хваляў эміграцыі.
Апалітычнасць і савецкая ментальнасць, эканамічны\сямейны характар сучаснай эміграцыі (канец ХХ – пачатак ХХІ ст.) з’яўляюцца асноўнымі перашкодамі для яднання беларусаў замежжа і стварэння імі беларускіх суполак.
Ускосна аб апалітычнасьці мігрантаў сьведчыць зьмяншэньне цікавасьці канадыйскіх беларусаў да асьвятленьня нацыянальных праблем у часопісе “Культура, Нацыя”.
Для дэманстацыі сваёй моцы і палітычнай сьпеласьці хацелася б бачыць у дзесяткі разоў больш удзельнікаў у пратэстных акцыях.
Выказаны прапановы для ўключэння ў рэзалюцыю 32-й сустрэчы.
Пакінуць адказ