Папа Францішак адслужыў імшу на амаль пустым стадыёне ў Тбілісі пасля заявы мясцовай праваслаўнай царквы

EPA

Папа Францішак, які прыехаў з візітам у Грузію, адслужыў імшу на практычна пустым спартыўным стадыёне, пасля таго як Грузінская праваслаўная царква параіла сваім парафіянам не прымаць удзел у рымска-каталіцкай службе.

На стадыён, які можа змясціць 25 тысяч чалавек, насуперак чаканням, прыйшлі толькі каля трох тысяч жыхароў Грузіі.

Па афіцыйных дадзеных, у Грузіі пражывае крыху менш за адзін працэнт каталікоў.

Дэлегацыя ад Грузінскай праваслаўнай царквы, як чакалася, павінна была прыйсці на цырымонію ў Тбілісі, аднак у выніку не стала ўдзельнічаць.

Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі на імшу прыйшоў.

За два дні да прыезду Папы, патрыярх грузінскай праваслаўнай царквы Ілля II выпусціў заяву, дзе казалася, што праваслаўныя не могуць наведваць каталіцкую імшу з-за адрозненняў у дактрынах, якія бяруць пачатак з расколу ў 1054 годзе.

У той жа заяве грузінская патрыярхія назвала непрымальнымі негатыўныя публічныя заявы духоўных асобаў аб пантыфіку.

У пятніцу Папу ў Тбілісі сустрэлі пратэстнай акцыяй. Яе ўдзельнікі з плакатамі «Ватыкан – гэта духоўны агрэсар», «Трымайся далей ад Грузіі, антыхрыст» на англійскай і грузінскай мовах сталі ўздоўж трасы, якая вядзе з аэрапорта ў горад

http://nn.by/?c=ar&i=178202



Categories: Рэлігія

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: