Лятучы ўніверсітэт набірае слухачоў на адукацыйныя курсы новага сезону

10 кастрычніка — дэдлайн падачы заявак ўдзел у курсах, семінарах і школах новага навучальнага года.

Літаральна 2 тыдні засталося да дэдлайну падачы заявак на ўдзел у курсах, семінарах і школах новай праграмы Лятучага ўніверсітэта. Разбіраемся з тым, што цікавага прапануе ўніверсітэцкая супольнасць у сезоне 2016—2017 н.г.

Як навучыцца адрозніваць філасофскія ідэі, культурныя канцэпцыі і кірункі, якія фармуюць цябе як асобу, як індывідуальнасць, ад спрошчаных і вульгарызаваных ідэй,якія робяць з цябе «прадукт маскульту», праграмуюць твае паводзіны, стандартызуюць веды?.. Як знайсці тыя каардынаты, сэнсавыя арыенціры, якія ў кантэксце дынамічнай і зменлівай сацыяльнасці дазволяць чалавеку навучыцца наноў «збіраць сябе»?..

Ва ўмовах актуальных палітычных, сацыяльных і культурных выклікаў пошук адказаў на гэтыя пытанні становіцца надзвычай важным. Адукацыя ў дзяржаўных універсітэтах, якая імкнецца да стандартызацыі і ўніфікаванасці, не здольная хутка рэагаваць на тыя змены, што адбываюцца ў грамадстве. У адрозненне ад яе, нефармальная адукацыя, больш мабільная і разнастайная, дазваляе знаходзіць адэкватныя спосабы і метады працы са складанымі праблемамі.

Лятучы ўніверсітэт ад пачатку пазыцыянаваў сябе як прастора і супольнасць, дзе культывуюць жывое мысленне, няспынна рэфлексуюць уласнае развіццё і шукаюць новыя, адпаведныя сучаснасці адукацыйныя формы.

Таму кожная праграма Лятучага, з аднаго боку, працягвае добрыя традыцыі, але, разам з тым, і спрабуе пазначыць новыя акцэнты, зыходзячы з актуальнай сітуацыі і патрэбаў часу, выклікаў знешніх і ўнутраных.

Гэты навучальны год будзе акцэнтаваны на працы з Індывідуальнасцю, Самавызначэннем і пабудовай Ідэнтычнасці – як асабістай, так і супольнай, з пошукамі і выбудовай Свайго Часу.

Прапануем паглядзець на назвы некаторых агульнаўніверсітэцкіх курсаў і семінараў:

Індывідуальнасць і мысленне. Уводзіны ў філасофію. (Уладзімір Мацкевіч),

Уводзіны ў посткаланіяльную тэорыю (Ігар Бабкоў),

Сацыяльная тэорыя і сучаснасць (Галіна Русецкая)

Сучасныя медыя і прынцыпы іх аналіза (Аляксандр  Сарна),

Катэгорыі і прынцыпы гістарычнага мыслення (Лілія Іллюшына),

Тэорыі і практыкі дэмакратыі (Вячаслаў Бабровіч),

Майстэрня Свамовы: Мысьліць па-беларуску (Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў)

Індывідуальнасць немагчыма будаваць без падмуркаў — тых культурных традыцыяў, якія фармуюць нашу ідэнтычнасць як беларускую і еўрапейскую. У новым сезоне Лятучы зноў запрашае ў Школу Бібліі Ірыны Дубянецкай і школу Міхала Анемпадыстава D5. «Дэзань!».

Двухузроўневая адукацыя ў Лятучым ўніверсітэце дазваляе слухачам удзельнічаць не толькі ў агульнаадукацыйных курсах і семінарах, але і далучыцца да Школаў магістраў гульні – Школа гісторыі ідэй, Метадалагічная школа, Школа ВКЛ, Школа сацыяльна-філасофскай аналітыкі. Гэта невялікія групы, якія працуюць ў шчыльнай камунікацыі з беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. Адбор на школы больш сур’езны і патрабуе абавязковага сумоўя з кіраўнікамі.

Больш разгорнутую інфармацыю пра курсы, школы і семінары можна знайсці у «Праграме на год» на сайце Лятучага універсітэта. Тэрміны падачы заявак – да 10 кастрычніка 2016 г. (форма заяўкі па спасылцы курса/школы).

І напрыканцы — адказы на найбольш частыя пытанні:

  • Усе заняткі ў Лятучым бясплатныя
  • Курсы пачнуцца ўжо напрыканцы кастрычніка
  • Заняткі першага і другога ўзроўню будуць праходзіць па вечарох і пераважна ў працоўныя дні
  • Па дадатковых пытаннях можаце звяртацца па адрасе flyuniby@gmail.com

Калі Вы не чакаеце «правільных адказаў», а гатовыя да супольнага пошуку, засваення сродкаў, метадаў і мовы для працы з Індывідуальнасцю, пошуку яе месца ў Мысленні, у сучасным свеце, Вас чакаюць у Лятучым універсітэце!



Categories: Асьвета

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: