Як выглядаў Верхні горад Мінска пры Саветах і цяпер ФОТЫ

У фэйсбуку Цэнтра даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі з’явілісяфоты Уладзіміра Кармілкіна з Верхняга Горада ў красавіку 1991 года. У кадр фатографа трапіла вуліца Герцэна.

Цяпер на ёй змяшчаюцца гатэль, амбасада, кавярні, крамы і дарагія офісы.

А вось у якім стане гістарычныя будынкі і сама праезная частка вуліцы ў самым цэнтры сталіцы БССР былі 25 гадоў таму. Тратуара не было, слупы камунікацый драўляныя. А адселеныя будынкі стаялі напаўзруйнаваныя.

Маладзейшыя ўжо і не ўяўляюць сабе, як выглядала Беларусь зусім нядаўна, пры СССР.

Так з таго самага ракурсу вуліца выглядае цяпер.

Злева тады месцілася вайсковая камендатура. Цяпер там гатэль «Манастырскі», вакол забудовы якога зламалі столькі дзідаў.

Вуліца гэтая ў Менску — гэта адна з найстарэйшых, вядомая з XIV стагоддзя. Яна невялікая па працягласці, крыху больш за 150 м.

Цяпер Верхні Горад стаў адным з самых наведвальных месцаў у Мінску. На вуліцы Герцэна, сярод іншага, месціцца і адміністрацыя УП «Мiнская спадчына», якая займаецца рэканструкцыяй гістарычнага цэнтра.

Мікіта Недаверкаў, Мікола Буга
http://nn.by/?c=ar&i=178348



Categories: Культура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: