Маршрут: Мінск—Вiдзы—Опса—Браслаў—гара Маяк—Слабодка—Iказнь—Мінск.
Падчас экскурсіі мы ўбачым цудоўны неагатычны касцёл Святой Тройцы ў Відзах — самае высокае культавае збудаванне на тэрыторыі Беларусі, наведаем сядзібу знакамітага роду Плятэраў і неагатычны касцёл Іаана Хрысціцеля ў Опсе,
падымемся на гару Маяк, адкуль адкрываецца дзівосны па прыгажосці від на наваколле: азёры з выспамі і высокія вежы касцёлаў, палі і лясістыя пагоркі.
Пазнаёмімся з Браславам – старажытным і сучасным: падымемся на Замкавую гару, ўбачым касцёл Нараджэння Божай Маці, праваслаўную царкву Успення Багародзіцы, драўляную і каменную забудову звілістых маляўнічых браслаўскіх вуліц.
У Слабодцы нас сустрэне прыгажун-касцёл Сэрца Ісуса, а ў Іказні – Касцёл Божага Цела, які знешне нагадвае замак.
Цана вандроўкі: 45 рублёў з чалавека.
Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: (17) 2223321, (29) 7652545, (29) 6506102 (Лідзія).
http://nn.by/?c=ar&i=177930
Пакінуць адказ