У форме з вышыванкай будзе выступаць яшчэ адзін беларускі клуб

8.10.2016, 14:41

Форму з нацыянальным арнаментам прадэманстраваў міні-футбольны клуб «Сталіца».

Менскі клуб першым з беларускіх міні-футбольных каманд прадэманстраваў новы гасцявы камплект формы ў незвычайнай для каманды чырвона-белай расфарбоўцы і з элементамі нацыянальнага арнаменту, паведамляе «Белсат».

ФОТА: FC-STALITSA.BY

Нагадаем, што «Сталіца» да гэтага выступала ў форме чорна-зялёнага колеру. Дызайн формы супольна распрацоўвалі беларускія і італійскія спецыялісты з фірмы «Macron». Форма выраблялася ў Італіі. У новай форме ўпершыню на пляцоўку «Сталіца» выйдзе 15 кастрычніка ў дэрбі супраць МАПІДа.

ФОТА: FC-STALITSA.BY

Раней шэраг беларускіх клубаў сталі пісаць прозвішчы на цішотках на роднай мове. Толькі ў вышэйшай футбольнай лізе чэмпіянату Беларусі па-беларуску прозвішчы гульцоў на беларускай мове пішуць 6 з 16 каманд эліты: менскае і берасцейскае «Дынама», жодзінскае «Тарпеда» і «Крумкачы», «Гарадзея» і гарадзенскі «Нёман». А баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» адмовіўся ад расейскай мовы на афіцыйным сайце каманды.

Наступным крокам стала з’яўленне вышыванкі. Яе мы можна ўбачыць на шлемах «Мінскіх зуброў», якія гуляюць у амерыканскі футбол, і на форме гандбольнай каманды «Віцязь», у форме з арнаментам выходзяць працаваць на матчы чэмпіянату Беларусі ў валейболе беларускія суддзі. У форме з вышыванкай гуляе нацыянальная футбольная каманда Беларусі, і нават на Алімпіядзе ў Рыа нашы спартоўцы выкарыстоўвалі нацыянальныя ўзоры.



Categories: Культура, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: