
Раней прэзідэнт РФ назваў сябе «самым вялікім нацыяналістам у Расеі».
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даручыў распрацаваць «закон аб расейскай нацыі».
Што менавіта павінна быць замацавана ў гэтым дакуменце, кіраўнік дзяржавы не ўдакладніў, адзначыўшы толькі, што гэты закон можа стаць працягам стратэгіі для развіцці нацыянальных дачыненняў, перадае «Радыё Свабода».
Пра неабходнасць стварэння «закона аб расейскай нацыі» Пуцін заявіў на пасяджэнні Савета п міжнацыянальных дачыненняў. Расейскі лідар таксама выказаўся за стварэнне «федэральнага органа», які б адказваў за «сацыяльную адаптацыю» мігрантаў у краіне.
У 2012 годзе Пуцін падпісаў указ «аб стратэгіі дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі Расеі на перыяд да 2025 года». У гэтым дакуменце гаворыцца пра неабходнасць «захавання і развіцця этнакультурнай разнастайнасці народаў» краіны.
Пазней было створанае Федэральнае агенцтва спраў нацыянальнасцяў, якому Пуцін даручыў «умацоўваць адзінства» народаў Расеі.
Раней Пуцін назваў сябе «самым вялікім нацыяналістам у Расеі».
Адзначым, на тэрыторыі Расеі пражываюць амаль 200 народаў.
Categories: Нацыя
Пакінуць адказ