Стужынская пра расейскае ток-шоў: Я патрапіла ў дзікую сітуацыю

25 лістапада 2016

Расейскі Першы канал прысвяціў ток-шоў падручніку гісторыі Алега Трусава.

24 лістапада на першым канале расейскай дзяржаўнай тэлевізіі паказалі ў жывым эфіры ток-шоў «Час пакажа», у якім абмяркоўвалі, ці не акажацца так, што Беларусь пойдзе «ўкраінскім шляхам», паведамляе «Радыё Свабода».

Падчас выступаў вядучага Арцёма Шэйніна на экране за яго спіной паказвалі кадры з мітынгаў у Менску пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Часам такія кадры паказвалі на палове экрана, а на іншай палове — мітынг на Майдане незалежнасці ў Кіеве пад жоўта-блакітнымі сцягамі. Пры гэтым гаварылася, што ў Менску, услед за Кіевам, мітынгоўцы падскоквалі пад выкрыкі «хто не скача, той маскаль!»

У ток-шоў брала ўдзел беларускі гісторык Ніна Стужынская. Па вяртанні ў Менск яна падзялілася сваімі ўражаннямі:

«Не магу прыйсці ў сябе. Гэта быў проста жах. Я разумела, што будзе дрэнна. Але што настолькі… Я ў нейкую дзікую сітуацыю трапіла».

Са слоў Ніны Стужынскай, падчас ток-шоў немагчыма было спакойна выказацца.

«Абсалютна штучна распальваецца супрацьстаянне паміж беларусамі і расейцамі. У мяне было адчуванне, што гэта нейкі заказ, што хтосьці замовіў. Маўляў, мы прайгралі Украіну — і тут, у Беларусі, нам трэба быць пільнымі. Маўляў, вы паглядзіце, што яны пішуць і так далей. Менавіта таму адчуваю пачуццё трывогі пасля гэтага. Там ёсць так сказаць «запісныя» хлопцы, паводзіны якіх настолькі непрыстойныя, што жах адзін. Ёсць гарлапаны. Відаць, што гісторыі Беларусі яны не ведаюць і абсалютна не цікавяцца. У іх свой набор прапагандысцкіх клішэ. Украінка, якая была разам са мной, сказала: трэба ехаць, глядзець ім у вочы і казаць, што думаеш, нягледзячы ні на што. Проста крычаць у гэты мікрафон і ўсё. Але я адчула страх, таму што абсалютна свядома нагнятаецца расейска-беларускі канфлікт. Гэта ўсё на роўным месцы».

Са слоў Стужынскай, падчас перадачы паказвалі відэакадры, на якіх моладзь у Менску падчас акцыі скакала.

«Я ім кажу, дык гэта ж не ў Маскве, а ў Менску. Яны ж усе дома. Гэта ў Менску і ў Кіеве, гэта не тычыцца вас. Я не ведаю, пайшло гэта ў эфір, бо яны пастаянна вырывалі мікрафон. Наогул, уся гэта размова вакол падручнікаў па гісторыі закруцілася».

Ніна Стужынская распавяла, што дзве папярэднія перадачы былі прысвечаныя сацыяльным тэмам і навукоўцы «нармальна і спакойна выступілі».

«А тут мы не чакалі такога падвоху. Там было ўсё. Папрокі, што яны Беларусь утрымліваюць, што мы проста-такі ямо з іх рук. Я ім сказала: дзякуй Богу, што вы ад гісторыі да малака ўжо перайшлі. Вось такі жанр перадачы: нахабны, бессэнсоўны. Калі б мы былі мужчынамі, то кінуліся б да нас біцца».

Ніна Стужынская кажа, што беларускі бок яшчэ прэзентавала «нейкая дзяўчына Каця» (Кібальчыч, журналістка Першага канала, ураджэнка Беларусі — заўв.).

«Яна спачатку згаджалася з нейкімі фашысцкімі тэорыямі, з небяспекай, якая ідзе нібыта з Беларусі. Я на яе глядзела і думала: яна беларуска ці хто? А потым яна ўжо мяне падтрымлівала, калі пачаліся папрокі, маўляў, яны нас утрымліваюць. Я ўбачыла, што там ніякага пісьменнага навуковага выступу не будзе, што там трэба агрызацца і ўсё. Таму я і сказала, што іх не тычыцца ні наша гісторыя, ні наша моладзь. Гэтыя маладыя людзі не ў Маскве, а дома і робяць тое, што хочуць. І няма чаго ім усюды спрабаваць кіраваць. Таму да навукі там справа не дайшла. Вось такі жанр перадачы быў: распаліць гэта ўсё, і яны проста перакрычалі нас».



Categories: Асьвета, Зьнешнія адносіны, Мараль

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: