Івонка Сурвіла: Героі Слуцкага збройнага чыну заслужылі на нашую ўдзячнасьць

27 лістапада 2016 года

«Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую вас з угодкамі адной з найбольш гераічных падзей у нашай гісторыі — Слуцкім збройным чынам!» — гаворыцца ў звароце.

«Так доўга як памятаю, беларусы ў вольным сьвеце адзначалі ўгодкі Слуцкага збройнага чыну, як сваё вялікае сьвята памяці, памяці тых дзесяці тысяч случчакоў, якія дабраахвотна пайшлі бараніць сваю праўду і сваю зямлю перад бальшавіцкай навалай. Гэта было першае войска Беларускай Народнай Рэспублікі.

Нягледзячы на адсутнасьць адэкватнай зброі, случчакі на працягу цэлага месяца — ад 27-га лістапада да 29-га сьнежня 1920 году — баранілі свой край.

На жаль, ня ўсе змаганьні канчаюцца перамогай. У гэтым выпадку, здрада так званых „саюзьнікаў“ была асабліва балючай. Але паўтару тут словы прафэсара Анатоля Грыцкевіча: „Гэта быў патрыятычны чын беларускага сялянства і інтэлігенцыі ў барацьбе за незалежнасьць з легальнай, дэмакратычнай уладай“.

Прашу ўсіх вас, дарагія суродзічы, аддаць даніну павагі нашым слуцкім героям!

Яны заслужылі на нашую памяць і на нашую ўдзячнасьць» — гэтымі словамі завяршае свой зварот старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

 

“Радыё Свабода”



Categories: Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: