
1 снежня 1618 г было падпісанае Дзеўлінскае замірэнне паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
Дзеўлінскае замірэнне было ўкладзенае на 12,5 гадоў у вёсцы Дзеўліна каля Троіца-Сергіевай лаўры пасля паходу на Маскву войска каралевіча Уладзіслава Вазы і казакоў гетмана Канашэвіча-Сагайдачнага ў час вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй 1609-1618 гадоў.
Расейскі бок была знясілены і меў патрэбу ў перадышку, таму амбасадары Рэчы Паспалітай, асабліва Леў Сапега, трымаліся бескампрамісна і катэгарычна, піша сайт jivebelarus.net.
Маскоўская дэлегацыя на чале з Фёдарам Шарамецьевым вымушаная была адмовіцца ад Смаленска і амаль усёй Смаленскай, Чарнігаўскай і Ноўгарад-Севярскай зямлі.
У выніку этнічна беларускія і ўкраінскія землі былі пакінутыя ў Рэчы Паспалітай. Згодна з умовамі замірэння быў праведзены абмен палоннымі, сярод якіх быў бацька цара Міхаіла Фёдаравіча, мітрапаліт Філарэт.
Каралевіч Уладзіслаў не адмовіўся ад прэтэнзій на маскоўскі трон і доўгі час афіцыйна называўся Царом Маскоўскім.
Пакінуць адказ