«Каб не падмяняць праваслаўе расіепаклонствам»

Даслаў чытач «Нашай Нівы» Аляксандр Брундукоў.

Учора ў праваслаўнай царкве святкавалі памяць Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай. Вось што мяне, як праваслаўнага беларуса, мякка кажучы, зацікавіла.

Тропарь Собора новомучеников и исповедников Церкви Русской

Днесь радостно ликует Церковь Русская,
прославляющи новомученики и исповедники своя:
святители и иереи,
царственныя страстотерпцы,
благоверныя князи и княгини,
преподобныя мужи и жены
и вся православныя христианы,
во дни гонения безбожнаго
жизнь свою за веру во Христа положившия
и кровьми истину соблюдшия.
Тех предстательством, долготерпеливе Господи,
страну нашу в Православии сохрани
до скончания века.

«Страну нашу» — гэта пра што? Калі не памыляюся, свята ўведзенае ў 2000 годзе. То бок гаворка ідзе пра Расею (іначай было б «страны наши»). Гэта ж бачна і адсюль:

Кондак Собора новомучеников и исповедников Церкви Русской

Днесь новомученицы Российстии
в ризах белых предстоят Агнцу Божию
и со Ангелы песнь победную воспевают Богу:
благословение, и слава, и премудрость,
и хвала, и честь,
и сила, и крепость
нашему Богу
во веки веков. Аминь.

Зварот да навамучанікаў расейскіх — і ў каноне свята. І вось гэтае суседства (па сэнсе: «Расея — страна наша») вельмі засмучае.

Справа не ў малітваслоўях як ёсць. Справа ў тым, што так вымушаны маліцца беларусы, у якіх ёсць свая краіна. І гаварыць пра іншую: «Наша», — звычайная няпраўда.

Не чуў, каб тое абмяркоўвалася ў беларускім праваслаўным асяроддзі, але не заўважаць гэтае больш не магу. (Дарэчы, памятаю, раней чуў і больш сур’ёзныя рэчы — наўпроставая малітва (у акафісце) «за державу нашу российскую».) Бо ж гэта небяспечна, улічваючы расейскае «один народ», якое яны транслююць праз інфармацыйныя каналы і на нас. Як звярнуць на гэтае ўвагу беларусаў (праваслаўных, па-першае)? Не ведаю. А вось якасці, здольныя паспрыяць, каб адкрыліся вочы, магчыма, бачныя — гэта пільнасць і… шчырасць перад самім сабой. Шчырасць найперш. Каб, убачыўшы праблему, не хавацца ад яе, а прызнаць. І каб не падмяняць праваслаўе «россиепоклонничеством».
http://nn.by/?c=ar&i=184989



Categories: Рэлігія

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: