Беларусы Нью-Ёрка адзначылі Дзень закаханых

Амаль паўсотні беларусаў, што пражываюць у “сталіцы свету”, а таксама выхадцы з Украіны і Малдовы сабраліся разам, каб адзначыць Дзень Святога Валянціна, які святкуецца ў Злучаных Штатах ажно з 1777 года.

Святочная імпрэза адбылася ў межах чарговага сходу беларускай суполкі “Пагоня”. Утульная канферэнц-зала ў Манхэтане ледзьве змясціла ўсіх жадаючых – вольных крэслаў хапіла далёка не ўсім, аднак надзвычай цёплыя і прыязныя абставіны сустрэчы запомняцца ўдзельнікам мерапрыемства надоўга.

Спярша кіраўнік Беларуска-Амерыканскага Згуртавання “Пагоня” Віталь Зайка распавёў пра бягучую дзейнасць суполкі, а таксама звярнуў увагу прысутных на шэраг беларускамоўных выданняў, якія друкуюцца ў ЗША (у прыватнасці, альманах “Беларус”).


Віталь Зайка

Добра ўзняў настрой прысутных выступ паэткі Ірыны Хадарэнка, якая падзялілася з аўдыторыяй не толькі сваімі вершамі і паэтычнымі творамі класікаў айчыннай літаратуры, але і правяла жартоўную віктарыну з салодкімі прызамі ды распавяла шэраг цікавых гісторый з жыцця беларускіх пісьменнікаў.


Ірына Хадарэнка

З лёгкасцю заваяваў сімпатыі гасцей вечарыны музыка Валеры Клімовіч, які пранікнёна выканаў добра вядомыя хіты пад гітару і нават быў выкліканы “на біс” пад гучныя апладысменты.


Валеры Клімовіч

Спадарыня Валянціна Якімовіч запрасіла ўсіх ахвотных далучыцца да ўдзелу ў традыцыйным беларускім абрадзе гукання вясны напачатку сакавіка.


Валянціна Якімовіч і Ірына Хадарэнка

У сваю чаргу спадарыня Валянціна Трыгубовіч заахвоціла новых жыхароў мегаполіса рабіць ахвяраванні на падтрымку выдання твораў выдатнага паэта Ўладзіміра Дубоўкі.


Валянціна Трыгубовіч

Заснавальніца беларускамоўнага кінаклубу ў Нью-Ёрку Наста Сергіеня анансавала чарговы кінапаказ, прымеркаваны да Дня закаханых.


Наста Сергіеня

А культарганізатар Ганна Шарко заінтрыгавала творчымі планамі на вясну, сярод якіх значыцца правядзенне імпрэзы з удзелам вядомых музыкаў з Беларусі.


Ганна Шарко

Файная сяброўская атмасфера, якая панавала на сустрэчы, садзейнічала таму, што нават тыя людзі, хто прыляцеў у ЗША зусім нядаўна, ахвотна распавядалі пра сябе і ўсталёўвалі новыя кантакты. На сходзе было шмат моладзі, што дае надзею на далейшае захаванне роднай мовы і народных традыцый за акіянам, сярод будучых пакаленняў беларусаў.

“Пагоня”



Categories: Літаратура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: