Анатацыі
Новыя кнігі з Пастаўшчыны (Пётра Мурзёнак)
У рэдакцыю часопіса “Культура, Нацыя” даслалі інфармацыю аб выхадзе ў свет у 2016 годзе дзьвюх новых кніг, аўтары якіх паходзяць з Пастаўшчыны. Гэта вельмі добрая з’ява ў тым, што пачынаюць пісаць людзі з месцаў, якія добра ведаюць жыцьцё не праз чуткі, і распавядаюць пра яе праз асабістыя назіраньні ці праз сабраныя факты. Аўтарамі кніг, аб якіх пойдзе гаворка, з’яўляюцца Ян Драўніцкі і Вадзім Шышко. Ян Драўніцкі (1932 г.н.), родам з Камаяў, настаўнік, краязнаўца, аўтар некалькіх кніг пра гісторыю краю, Мядзельшчына, Астравеччына, Пастаўшчына. Вадзім Шышко (1981 г. н.), гісторык, краязнаўца.
Ян Драўніцкі Пастаўская беларуская настаўніцкая семінарыя. 1942 – 1944. – “Сумежжа”, Паставы, 2016, 104 с.
Вадзім Шышко Беларускае войска ўзору 2004-га года. Погляд знутры. Логвінаў, Мінск, 2016, 145 с.
***
Ян Драўніцкі Пастаўская беларуская настаўніцкая семінарыя. 1942 – 1944. – “Сумежжа”, Паставы, 2016,104 с.
Кніга Я. Драўніцкага, выдадзена з дапамогай Пастаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Кніга надрукавана невялікім накладам (50 экз.), аднак, значнасць яе вымяраецца не накладам, а тымі матэрыяламі, якая ўтрымлівае гэта кніга і якія аўтар зьбіраў на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў. На гэтых матэрыялах можна даследаваць не толькі жыцьцё Пастаўскага краю да-ваеннага і па-ваеннага перыядаў, але і пераносіць гэтыя факты на суседнія раёны Беларусі, дзе жыцьцё працякала тады ў такіх жа умовах. Кніга ў асноўным прысьвечана Пастаўскай беларускай настаўніцкай семінарыі, аднак, калі зазірнуць у змест кнігі то можна пабачыць, што аўтар асвятляе пытаньні беларускага школьніцтва на Пастаўшчыне значна шырэй. Там ёсьць раздзелы, прысьвечаныя Віленскай беларускай гімназіі, беларускаму школьніцтву да нямецкай акупацыі, жыцьцю беларусаў пад нямецкай акупацыяй, Саюзу Беларускай Моладзi (СБП), Пятру Счаснаму – заснавальніку Пастаўскай беларускай настаўніцкай семінарыі і Барысу Кіту, яе першаму дырэктару, выкладчыкам настаўніцкай семінарыі, зьвязу “Саюзу Беларускіх Патрыётаў” і лёсам яго чальцоў, беларускаму нацыянальнаму супраціву.
Сп. Я. Дранеўскі сам пачаў вучыцца ў Пастаўскай педвучэльні ў 1948 г. Там жа вучыліся і мае бацькі, Мажэйка Д.Г. і Мурзёнак П.С., якія паступілі ў педвучэльню на 2 гады раней, у 1946 г. Усе яны мелі першапачатковую інфармацыю аб тым, што ў педвучэльні перад імі існавала беларуская нацыянальная арганізацыя, СБП (як і ў Глыбокскай, суседняй педвучэльні), сяброў якой паарыштавалі ў 1945 годзе, а затым вясной 1947 г. Сп. Я. Дрынеўскі ўзяўся за пачэсную справу аднаўленьня памяці беларускіх патрыётаў на Пастаўшчыне. У кнізе прыводзіцца жыцьцяпіс дзесяткаў калі не соцен людзей, іх лёсаў, змешчана шмат архіўных фотаздымкаў. У кнізе выкарыстаны вусныя ўспаміныстудэнтаў семінарыі, а таксама сяброў СБП: Амельяновіча Алеся Фёдаравіча (Вілейка, 2002 год); Навумчык (Троцкай) Яўгеніі Георгіеўны (Паставы, 2015 год); Шаблыка (Амельяновіч) Алены Вікенцеўны (Габы, Мядзельскі раён, 2016 год); Кабяк (Гіль) Анны Аляксандраўны (Нарач, Мядзелькскі раён, 2016 год); Счаснай Марыі Пятроўны (Нова-Вільня, Літва, 2016 год); Каспяровіча Часлава (Кабыльнік, Мядзельскага раёна, 1985 год); Дзергач Зофіі (Кабыльнік, Мядзельскага раёна, 2003 год); Лаўрыновіч (Рамбальскай) Альбіны Вікенцеўны (Паставы); Фурса Антона Віктаравіча (Камарова, 1999 год); Фурс (Умпіровіч) Алесі Лявонаўны (Камарова, 1999 год); Канаша Міколы Імполевіча, Майсяёнка Георгія Нікіфаравіча (Гродна).
У кнігу уключаны і пісьмовыя ўспаміны Амельяновіча Алеся Фёдаравіча (Вілейка, Мінская вобл., 2001 год); Счаснай Марыі Пятроўны (Нова-Вільня, Літва, 2016 год); Мацук Наталлі Сяргеўны (Маладзечна, 2016 год), Аксенцевай (Конаш) Антаніны Уладзіміраўны (Паставы, 1990 год), Захарчанка Яўгеніі Сямёнаўны (Паставы, 1998 го, Шостак Веры Сымонаўны (Вільня, Літва, 1998 год), Фурс (Умпіровіч) Алесі Лявонаўны (Паставы, 2006 год), Кіта Барыса Уладзіміравіча (Франфурт-на-Майне, Германія, 2003 год), Церашкевіча Мікалая Іванавіча (Маладзечна, 2005 год), Чарняўскага Міхася Міхайлавіча (Мінск, 1995 год), Віктара Сікоры (Малыя Алашкі Пастаўскага раёна), Антона Бялевіча (Глыбокае), Буйко Мікалая Андрэевіча (Бонда, Мядзельскага раёна), Шымука Івана Сцяпанавіча (Варапаева Пастаўскага раёна).
Аўтарам, Іванам Пятровічам Драўніцкім, праведзена выдатная, пашуковая праца па асьвятленьню гісторыі Пастаўскага краю і ўвекавечаньню памяці людзей, якія жылі ў краі у тыя часы, за што яму вялікая падзяка і ўдзячнасць.
***
Вадзім Шышко Беларускае войска ўзору 2004-га года. Погляд знутры. Логвінаў, Мінск, 2016, 145 с.
Вадзім Шышко, прадстаўнік новага пакаленьня сьвядомых беларусаў, сваю кнігу пра беларускае войска распачаў пад уплывам падзей на Украіне, а менавіта расійскай агрэсіі ў Крыме і Данбасе. Аўтар задаўся пытаньнем, а што будзе рабіць беларускае войска ў аналагічнай сітуацыі гібрыднай вайны? Ці не адбудзецца так як у Крыме, калі украінскае войска фактычна здала без бою паўвостраў?
Каб адказаць на гэтыя пытаньні аўтар зьвярнуўся да свайго вайсковага досьведу, які атрымаў падчас гадавой вайсковай службы (2004 г.) незадоўга пазваны туды пасьля заканчэньня Беларускага дзяржаўнага універсітэту.
Сюжэт кнігі пабудаваны на развагах з самім сабой пра жыцьцё і стан беларускага войска, а таксама ў выглядзе размовы ў пісьмах да сваёй знаёмай журналісткі Наташы, напісаныя па-руску. Аўтар распавядае пра шмат якія «нестатутныя» адносіны паміж жаўнерамі, пра непатрэбную муштру і адсутнасьць мэтанакіраванасьці ў падрыхтоўцы жаўнераў. Робяцца высновы аб тым, што «нестатутныя» адносіны сеюць толькі злобу паміж людзьмі і разлічваць на патрымку адзін аднаго ў баявых умовах у такім выпадку вельмі складана, калі ўвогуле магчыма. Пры навучэньні салдат не робіцца акцэнту на тым, што жаўнеры рыхтуюцца для абароны сваёй, беларускай айчыны. Жаўнеры прывучаюцца да таго, што расейцы – гэта нашыя браты, то калі здарыцца расійская агрэсія то будзе тое ж што і з Украінай. Такім чынам, маральнасць беларускага войска знаходзіцца не на высокім узроўні, калі казаць пра яго магчымасьці аказаць супраціў агрэсіі з Усходу і разлічваць можна будзе хіба на валанцёраў, калі такіх знойдзецца дастаткова, каб абараніць краіну. Аўтар, правёўшы аналіз стану беларускага войска перыяду 2004 г., падае сігнал беларускаму грамадству аб тым, што можа здарыцца з краінай, калі сітуацыя ў войску кардынальна не памяняецца.
Annotations. New books from Pastavy region of Belarus (by P. Murzionak)
(Abstract, magazine “CULTURE, NATION”, March 2017, issue 17, pp. 36-39)
The magazine “Culture, Nation” received an information about the release of two new books in 2016 by the authors from Pastavy region of Belarus. Authors of the books are Jan Draunitsky and Vadzim Szyshko. Ian Dravnitsky (born 1932), a native of Kamai, a teacher, local historian and author of several books about the history of the region (Mjadel, Astravechchyna, Pastaushchyna). Vadzim Szyszko (born 1981), historian, ethnographer. Jan Draunitski “Belarusian teachers’ seminary in Pastavy”. 1942 – 1944 – “Sumezza”, Pastavy, 2016, 104 p. Vadzim Shyshko “Belarusian army of 2004 period. Look from inside”. Logvinau, Minsk, 2016, 145 p.The output of these books written by local people suggests that the Belarusian people gradually awakened – that’s a good sign for the future of Belarus.
Categories: Літаратура
Пакінуць адказ