Важнейшыя юбілейныя даты ў жыцьці беларусаў у 2017.
Часопіс “Культура, Нацыя”, №18, чэрвень 2017, с. 117-119.
1155 год Полацку (у 862 годзе ўпамінаньне ў “Летапісу мінулых год”)
950 гадоў Мінску (у 1067 годзе ўпамінаньне ў “Летапісу мінулых год”)
655 гадоў назад (1362) войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам разграмілі аб’яднаныя сілы Залатой Арды на р. Сінія Воды
500 годдзе беларускаму кнігадруку – у 1517 годзе Францыск Скарына надрукаваў першую беларускамоўную кнігу “Псалтырь”
490 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Васіля Астрожскага, палітычнага і культурнага дзеяча ВКЛ (1527-1608)
400 гадоў з часу заснавання (1617) гімназіі ў Слуцку, адной са старэйшых сярэдніх навучальных устаноў у Беларусі (з 1788 г. публічнае евангелісцкае вучылішча, з 1809 г. павятовае вучылішча, з 1827 г. гімназія, у 1868 – 1918 гг. класічная гімназія)
375 гадоў з дня нараджэння Абуховіча Тэадора (1642 – 1707), пісьменніка-мемуарыста, дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
255 гадоў назад (1762) у Гродне заснавана балетнае вучылішча (існавала да 1785 г.)
165 гадоў назад (1852) тэатр В.Дуніна-Марцінкевіча паставіў у Мінску першую беларускую оперу “Сялянка” (“Ідылія”) (музыка С.Манюшкі і К.Кржыжаноўскага, лібрэта В.Дуніна-Марцінкевіча)
155 гадоў з часу выдання (1862) беларускага буквара (выдадзены ў Варшаве А.У.Аскеркам)
135 гадоў з дня нараджэння вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа
110 гадоў назад (1907) у Вільні створана выдавецтва “Нашай Нівы” (існавала па 1914 г.)
110 гадоў назад (1907) створана першая беларуская тэатральная трупа Ігната Буйніцкага (існавала па 1913 г.)
100 год ад пачатку працы І-га Ўсебеларускага сходу (сьнежань 1917)
Categories: Асьвета
Пакінуць адказ