Выніковая рэзалюцыя Сёмага з’езда беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (15–16 ліпеня 2017 г., Мінск).

 

Выніковая рэзалюцыя Сёмага з’езда беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (15–16 ліпеня 2017 г., Мінск)

 

“Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгія развіцця”

 

Мы, дэлегаты Сёмага з’езда беларусаў свету, незалежна ад месца пражывання, веравызнання і палітычных поглядаў, падводзячы вынікі абмеркавання новых выклікаў, якія паўсталі перад беларускай нацыяй, заяўляем:

  • У сучасных умовах Беларусь сутыкнулася з новымі геапалітычнымі выклікамі, супрацьстаяць якім можна толькі прызнаючы незалежнасць, нацыянальную культуру і беларускую мову асноўнымі дзяржаваўтваральнымі фактарамі.
  • У эпоху імклівай глабалізацыі нацыянальныя мовы маюць патрэбу ў пастаяннай падтрымцы з боку дзяржавы і грамадства. Беларуская мова, вынесеная на ўзбочыну ў адукацыйнай, справаводчай, інфармацыйнай сферах, дагэтуль не мае паўнавартаснага дзяржаўнага статусу, што ставіць пад пагрозу існаванне ўнікальнай беларускай культуры, супрацьдзейнічае захаванню нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа. Выказваем глыбокую занепакоенасць наяўнай сітуацыяй і прапануем распрацаваць пакрокавую стратэгію падтрымкі беларускай мовы для вяртання яе ў шырокі ўжытак у сацыяльнай, адукацыйнай, эканамічнай, дыпламатычнай і іншых сферах. Звяртаем увагу на недастатковую прадстаўленасць спадчыны беларусаў замежжа ў навуковых і адукацыйных праграмах, што вельмі негатыўна адбіваецца на фармаванні цэльнасці нацыі, якасці стасункаў дзяржавы і дыяспары.
  • Сталае супрацоўніцтва з дыяспарай неабходнае для культурнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Трывалыя сувязі з беларусамі замежжа розных прафесій – прадстаўнікамі бізнесу, навукоўцамі, прафесурай, палітыкамі, грамадскімі і культурнымі дзеячамі, супрацоўнікамі недзяржаўных арганізацый – дазволяць прыцягваць замежны досвед у сацыяльную, адукацыйную і культурную сферы, павялічаць прыток замежных інвестыцый у нацыянальную эканоміку, станоўча паўплываюць на ўкараненне інавацыйных тэхналогій і павышэнне інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі, а таксама забяспечаць уключанасць выхадцаў з Беларусі ў агульнанацыянальную прастору.

  • Пасля прыняцця заканадаўства аб беларусах замежжа стала відавочнай неабходнасць распрацоўкі канкрэтных захадаў да паляпшэння ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і дыяспарай, найперш – Канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржавы і беларусаў замежжа, стварэння дзяржаўных інстытуцый і ведамстваў для сістэмнай працы з дыяспарай.
  • Мы выступаем за дэмакратычныя свабодныя выбары і адмову ад пераследу па палітычных матывах.

Заклікаем беларускія ўлады ўлічыць усё вышэйсказанае пры распрацоўцы дзяржаўнай Стратэгіі нацыянальнага развіцця і ўмацавання незалежнасці ў варунках змененых геапалітычных выклікаў.

 

Іншыя матэрыялы з’езда можна прачытаць на сайце: www.zbsb.org



Categories: Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: