Экспрэс-інтэрв’ю з Аксанай Колб, галоўным рэдактарам газеты “Новы час”, узятае сп. Валянцінай Шаўчэнкай для часопіса “Культура. Нацыя” падчас працы 7-га з’езда беларусай сьвету (Мінск, 15-16 ліпеня 2017 года). “К.Н.”, №19, верасень 2017, с. 66-68.

 

logo for chasopis

В. Ш. Скажы, калі ласка, як ты прыйшла працаваць у гэту газету?

А.К.    Гэта было так даўно. Я пачала працаваць у газеце “Згода” ў 1996 годзе. Газета “Згода” на той час была газетай партыйнай.

В. Ш. Да якой партыі належала газета?

А.К.    Да “Партыі народнай згоды”. Аднак, у 1998 г. яна ўжо стала непартыйнай у сувязі з новымі умовамі створанымі прыходам да ўлады Лукашэнкі.

В. Ш.  А да гэтага чым ты займалася?

 А.К.  А да гэтага фактычна нічым.

В. Ш.  А па прафесіі ты хто?

А.К.   Па прафесіі я гісторык.  Аднак, да прыходу ў газету па спецыяльнасці не працавала. Дачушку гадавала, гандлявала ў пачатку 90-х, некаторы час прадавала кніжкі ў электрычках. У газету я прыйшла пасьля ўдзелу ў парламенцкіх выбарах ў 1995 годзе.

В. Ш.  Ты была назіральнікам на выбарах?

А.К.   Не. Я працавала тады ў камандзе А. Караля і так сталася, што прыйшла ў газету. І вось ужо больш 20 год працую у гэтай газеце. У 2006 г., падчас прэзідэнцкіх выбараў, газету зачынілі за распальваньне міжнацыянальнай розьні. У газеце быў надрукаваны артыкул пра дацкія карыкатуры, там распавядалася як гэта было, як гэта гісторыя ў Даніі расследавалася, і ў якасці ілюстацыі мы размясцілі і самі карыкатуры (маюцца на ўвазе карыкатуры на прарока Магамета, П.М.). Літаральна праз два дні тут ужо былі і КГБ, і Беларускае тэлебачаньне, і астатнія. Справа ў тым, што сп. Аляксей Кароль быў даверанай асобай сп. Казуліна. Пасля выступу Казуліна “Дзе грошы Саша?” было зразумела, што гэта так проста не пройдзе. І я лічу, што гэта была спланаваная акцыя.  Ну і ўсё, зачынілі газету, адсядзеў некалькі месяцаў у турме наш выпускаючы рэдактар. І было зразумела, што нам не дадуць узнавіць газету, прынамсі, не дазволяць А. Каралю зарэгістраваць другое выданьне.

На той час у Мінску амаль што перастала выходзіць газета “Новы час” (газета гарадскога таварыства беларускай мовы). Выходзілі 1-2 нумары на год. Каб не страціць рэгістрацыю і не згубіць газету наш калектыў уключыўся ў працу гэтай газеты і ажывіў яе. Нават не адразу прозьвішча А. Караля з’явілася ў газеце. Але калі яго прозьвішча з’явілася ў газеце, то да яе быў пададзены іск ад генерала Чаргінца спачатку на сумму 50 тысяч даляраў, пасля іск зьменшыўся напалову. А іск быў за апублікаваную серыя артыкулаў журналіста А. Тамковіча – адзін з артыкулаў быў пра генерала Грыба, а другі пра генерала Чаргінца. Там нельга было не ўзгадаць асобу сп. Чаргінца, там быў і яго афганскі перыяд, і хаця многія дэталі былі ўзяты ў двукосьсі іск быў пададзены аб абароне годнасці.

Быў суд, адвакатка, якая вяла нашу справу была ўпэўнена, што Чаргінец не зможа выйграць, бо ён не прадставіў ніякіх доказаў. Аднак, ён выйграў, сам не спадзяваючыся на тое. Чаго мы толькі дамагліся гэта тое, каб сп. Чаргінец аддаў выйграныя па суду грошы хворым псіха-неўралагічнага дыспансера. Здаецца што ён гэта і зрабіў.

З таго часу газета выходзіла, аднак, не распаўсюджвалася пра “Саюздрук”. І толькі нядаўна, пасля размовы І. Сярэдзіча з Лукашэнкам газета “Новы час” уключана ў распаўсюд праз “Саюздрук”.   Раней распаўсюд быў бясплатным, праз кола нашых людзей у Мінску і іншых гарадах. Пры такой сістэме, калі газету раздавалі бясплатна, было ўсё добра, газету чыталі. Зараз газета стала платнай і чытачоў значна паменела. Пасьля таго як памёр галоўны рэдактар, Аляксей Кароль, я як яго наместнік, узяла газету на сябе.

В.Ш.    Як ты бачыш будучыню гэтай газеты?

А.К.  Шчыра ці прыгожа (са смехам)?

В.Ш.   І шчыра і прыгожа. Я бяру гэта інтэрв’ю  для часопіса “Культура. Нацыя” і думаю, што праблемы для беларускамоўных выданьняў могуць быць агульнымі, у прыватнасці, зацікаўленьне чытачоў да такіх выданьняў.  Якой бы ты сама хацела бачыць газету?

А.К.  Калі казаць пра саму газету, то сапраўды я лічу, што гэта на сёньня найлепшае беларускамоўнае выданьне.Мы не скаціліся да коміксаў,  у нас шмат аналітыкі, палітычнай і эканамічнай, шмат значных і цікавых культурніцкіх артыкулаў, шмат інтэрв’ю з прадстаўнікамі іншых краін.  Мы выпускаем газету толькі на беларускай мове. Наша прынцыповая пазіцыя, што калі артыкул цікавы, то яго прачытаюць і па-беларуску. Мы не можам апускацца да ўзроўню тых, хто не хоча ведаць беларускую мову. Усё ж такі мы жывём у Беларусі, няхай вучаць беларускую мову. Калі захочуць пачытаць штось цікавае, то пачытаюць. Якая будучыня? Хацелася б каб чытачоў, падпісчыкаў было больш. Для гэтага патэнцыял ёсць. Аб гэтым сведчыць тое, што зараз адбываецца ў Беларусі – узрастае цікавасць да беларускай культуры і беларускай гісторыі. Ёсць куды развівацца. А тое што для развіцьця газеты і яе рэкламы патрэбныя грошы – гэта відавочна. Як знайсці гэтыя грошы я не ведаю.

У нас заўжды была добрая каманда, хоць адны людзі сыходзяць, другія з’яўляюцца. Мне падабаецца працаваць з людзьмі, у нас многа таленавітых і цікавых аўтараў, як, напрыклад, Арсеній Ліс, Алесь Кіркевіч. Я ганаруся тым, што сярод нашых сталых чытачоў былі ці ёсць Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, У. Някляеў, У. Арлоў.  Той жа З. Бартосік кажа, што газета “Новы час” гэта амаль адзінае выданьне, якое ён чытае ад першай старонкі да апошняй.  Што пра будучыню, то зноў жа шмат чаго ўпіраецца ў грошы.  Здолеем знайсці тысяч дзесяць падрісчыкаў – многія праблемы вырашацца. Тым больш, што ідэяў вельмі шмат. Ёсць шэраг праектаў, якія б хацелася рэалізаваць.

В.Ш.  Сп. Аксана, вялікі дзякуй за інтэрв’ю. Зычу вам і вашай газеце ўдачы і творчых посьпехаў.

 

 

Valiantsina Chauchenka: Express interview with Oksana Kolb, chief editor of “Novy Chas” (“CULTURE. NATION”, September 2017, issue 19, p.6668; www.sakavik.net)

Express interview with Aksana Kolb, chief editor of “Novy Chas” newspaper, was taken by Valiantsina Shauchenka for the magazine “Culture. Nation” during the 7th World Congress of Belarusians (Minsk, 15-16 July 2017).



Categories: Асобы, Культура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: