Інфармацыя пра Сёмы з’езд беларусаў свету

 

15–16 ліпеня ў Мінску прайшоў Сёмы з’езд беларусаў свету Міжнароднай грамадскай арганізацыі “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, у якім узялі ўдзел 228 дэлегатаў, з якіх 115 дэлегатаў – прадстаўнікі беларускага замежжа з 20 краін. На з’ездзе былі агучаныя вітанні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва ў Нью-Ёрку, ФНКА “Беларусы Расіі”, часопіса “Культура. Нацыя” і інш.

З дакладамі па асноўнай тэме З’езда “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці і стратэгія развіцця” – выступілі доктар гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Валянцін Голубеў, кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Гардзіенка і доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства (Польшча) Алег Латышонак.

Са справаздачным дакладам па дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выступіла Старшыня Рады Ніна Шылдоўская.

У другі дзень З’езда праца ўдзельнікаў была арганізаваная па секцыях: “Беларуская дзяржаўнасць: станаўленне, рэаліі, перспектывы”, “Беларуская дыяспара і Беларусь: стратэгія ўзаемадзеяння ў сучасных умовах” і “Беларуская мова і культура – аснова нацыянальнай дзяржаўнасці”. Праца секцый насіла больш практычны характар у межах акрэсленых тэмаў, а высновы, зробленыя падчас працы секцый, былі ўлічаныя ў выніковай рэзалюцыі.

Пасля зацвярджэння выніковых дакументаў адбыліся выбары кіруючых органаў МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”: кіраўніком Згуртавання абраная Алена Макоўская, а ў склад Вялікай Рады ўвайшло па 50 прадстаўнікоў з Беларусі і суполак беларускага замежжа. На першым пасяджэнні новаабранай Вялікай Рады старшынёй Рады абраная Ніна Шыдлоўская.

Вынікам двухдзённай працы дэлегатаў стала прыняцце дакументаў, якія актуалізуюць агульнанацыянальныя пытанні. Праблемы, узнятыя ў гэтых дакументах, тычацца кожнага беларуса, незалежна ад месца пражывання і сферы дзейнасці. Выніковыя дакументы, прынятыя З’ездам:



Categories: Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: