5 сьнежня 1917 года пачаў працу Першы Усебеларускі з’езд
Першы Ўсебеларускі з’езд, які адбыўся 5-17 сьнежня 1917 года ў Мінску і на якім
прысутнічалі дэлегаты з усяго краю – 1167 дэлегатаў з правам рашаючага голаса і
705 дэлегатаў з правам дарадчага голасу – прадэманстраваў імкненьне
беларускага народа да самавызначэньня. З ‘езд аб’явіў сябе вышэйшай уладай у
Беларусі і даручыў Савету (Радзе) з’езда кіраваньне краем да часу скліканьня
Устаноўчага сходу. Гэтым самым з’езд не прызнаў нелігітымную бальшавіцкую
уладу Аблвыкамзаха.
Першы Ўсебеларускі з’езд быў брутальна разагнаны 18 сьнежня 1917 года
бальшавікамі. Падобным чынам, 7 студзеня 1918 года ў Петраградзе бальшавікі
разагналі Ўсерасійскі заканадаўчы сход, які не прызнаў незаконную,
дыктатарскую ўладу бальшавікоў і прынятыя бальшавікамі дэкрэты.
Далейшая дзейнасьць Рады 1-га Ўсебеларускага з’езда, якая прыняла на сябе
абавязкі даручаныя з’ездам, праходзіла ў 1918 г. ва ўмовах бальшавіцкай
дыктатуры (з 18 сьнежня 1917 г. па 18 лютага 1918 г.), а пасьля ва ўмовах
нямецкай акупацыі (21 лютага 1918 – канец лістапада 1918).
Рада з’езда па аб’ектыўных прычынах (нямецкая акупацыя) не магла сазваць
Устаноўчы сход і пад гнётам непрыймальных для Беларусі умоў Брэсцкага міру
прыняла на сябе гістарычную і рэвалюцыйную смеласьць, каб узяць уладу (І-я
Устаўная Грамата, 20 студзеня 2018 г.), абвясьціць існаваньне Беларускай
Народнай Рэспублікі, БНР (ІІ-я Устаўная Грамата, 9 сакавіка 1918 г.), а затым
абвясьціць незалежнасьць БНР (ІІІ-я Устаўная Грамата, 25 сакавіка 1918 г.). На
момант галасаваньня аб абвяшчэньні незалежнасьці БНР у склад Рады ўваходзілі
77 сяброў Рады, з іх 36 сяброў абраных на 1-м Ўсебеларускім з’ездзе, 6 — ад
Віленскай беларускай рады, 15 — ад нацыянальных меншасьцяў (расейскай,
польскай, габрэйскай), 10 — ад земстваў, 10 — ад гарадоў.
Пакінуць адказ