Дыскусія: “Нацыянальнае будаўніцтва і сучаснасьць. 2015 – 2017”.  “СТРАТЭГІЯ РАЗВІЦЬЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ”. Часопіс “Культура. Нацыя”, №20, сьнежань 2017, с. 9-13.

logo for chasopis

 

Праект “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі” упершыню апублікаваны на старонках часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” 6 лютага 2016 года. У першапачатковай распрацоўцы праекта прымалі ўдзел: Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Пётра Мурзёнак, Алег Трусаў, Ірына Шумская. Рэдакцыя часопіса выказвае шчырую ўдзячнасць сп. А. Астроўскаму, сп. М. Бамбіза, сп. С. Бяспанскаму, сп. З. Гімпелевіч, сп. М. Кеньку, сп. В. Панасоўскай, сп. Ю. Рапецкаму, сп. В. Станішэўскаму, сп. В. Шышко, сп. В. Якавенку, сябрам Асіповіцкай арганізацыі ТБМ за крытычныя заўвагі, дапаўненьні і праўкі па стылю і мове дакумента. Праект “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі” быў апублікаваны на старонках нашага часопіса “Культура, Нацыя” (6 лютага 2016 года), газеты “Наша Ніва”    (7 лютага, з 55 каментарамі), газеты “Новы час”, на вэб-сайтах Згуртаваньня беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Таварыства беларускай мовы, “Мы – нацыя”, “Наша зямля”, “Пагоня” (Чэхія), Belarus News. Праект абмяркоўваўся беларускай рэдакцыяй Польскага радыё (27 лютага 2016 года) і на “Белсаце” (12 сакавіка 2016 года).

Тэкст “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі” быў распаўсюджаны сярод удзельнікаў 7-га з’езда беларусаў сьвету, арганізаванага Згуртаваньнем беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” (15-16 ліпеня 2017 года). Сп. А. Трусаў, адзін з аўтараў “Стратэгіі”, прадставіў яе асноўны зьмест на адным з паседжаньняў з’езда. У канчатковай рэзалюцыі 7-га з’езда падкрэслена неабходнасць прыняцьця стратэгіі нацыянальнага развіцьця і ўмацаваньня нацыянальнай незалежнасьці. Тэкст “Стратэгіі” быў распаўсюджаны сярод удзельнікаў ХІІІ-га з’езда Таварыства Беларускай Мовы (ТБМ) і накіраваны ў раённыя арганізацыі ТБМ (29 кастрычніка 2017 года, Мінск).

Прадстаўлены дакумент “Стратэгіі” адкрыты для далейшай дыскусіі. Рэдакцыя часопіса просіць арганізацыі, якія ў асноўным згодны з палажэньнямі Стратэгіі, далучацца да выкананьня яе задач.“Стратэгія развіцьця беларускай нацыі” публікуецца ў кожным нумары часопіса ў скарочаным варыянце. З абгрунтаваньнем “Стратэгіі” чытачы могуць азнаёміцца ў часопісе “Культура, Нацыя”, №13, сакавік 2016, с. 27-34. Калі ласка, свае  каментары і заўвагі дасылайце на адрас: chasopis.sakavik@hotmail.com

 

«СТРАТЭГІЯ РАЗВІЦЬЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ»                                

Мэта Cтратэгіі

Мэтай Стратэгіі з’яўляецца пабудова нейтральнай, нацыянальнай дзяржавы, у якой абсалютна роўныя правы будуць мець прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў і прадстаўнікі нацыяўтваральнага этнаса – беларусы.

 

Задачы, які вынікаюць з характарыстыкі сучаснага стану беларускай нацыі і пастаўленай мэты

Распаўсюджваць ідэю аб атрыманьні краінай нейтральнага стану праз правядзеньне рэферэндума і замацаваньні гэтага палажэньня ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Падтрымліваць і прапагандаваць, абапіраючыся на гістарычныя факты, ідэю аб этнічнай гістарычнай унікальнасьці беларускага народа, развіцьцё якога істотна адрозніваецца ад развіцьця народаў Расіі. Лічыць ідэю аб трыадзінстве усходнеславянскіх народаў (Беларусі, Расіі, Украіны) не адпавядаючай гістарычнай праўдзе і шкоднай.

Падтрымліваць ідэю пераемнасьці ў гістарычным развіцьці беларускай дзяржаўнасьці. Дабівацца сусветнага прызнаньня выключнай ці роўнай ролі беларускага народа ў развіцьці Вялікага Княства Літоўскага – вялікай еўрапейскай дзяржавы мінулага, на тэрыторыі якой сёньня пражываюць людзі сучасных незалежных краін, Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі. Першыя княствы на тэрыторыі Беларусі, Вялікае Княства Літоўскае, станаўленьне (БНР, БССР) і здабыцьцё незалежнасьці Рэспублікі Беларусь – усе гэтыя перыяды з’яўляюцца састаўнымі часткамі нашай нацыянальнай гісторыі. Выцісканьне і прыніжэньне любога гістарычнага перыяда не адпавядае інтарэсам нацыі.

Для папярэджаньня пагрозы страты незалежнасьці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь праз ваенныя, эканамічныя ці культурныя механізмы супрацьстаяць ідэалогіі “русского мира” і н’юеўразізма, якія ўяўляюць сабой абноўленыя формы імперскага расійскага шавінізму.

Не падтрымліваць будаўніцтва цывільнай і рускамоўнай дзяржавы, і адначасова працягваць пошук актыўнага ўзаемадзеяньня з мясцовымі ўладамі ў рамках законаў, як індывідуальна, так і арганізаванымі групамі грамадзян, для паляпшэньня сітуацыі ў адносінах да мовы (садкі, класы, школы, дакументацыя), гісторыі (назвы вуліц, памятныя знакі) і па іншых пытаньнях.

На сучасным этапе праводзіць асьветніцкую дзейнасьць сярод насельніцтва ў першую чаргу ў галіне гісторыі, элітарнай і мас-культуры і традыцый беларускага народа (Полацкая дзяржава, ВКЛ, БНР, БССР, адраджэньне 90-х), не збаўляючы высілкаў па вызваленьні беларускай мовы з прыгнечанага стану. Дабівацца раўнапраўнага, непрымусовага ўжываньня беларускай мовы ў дзяржаве, стварэньня нарматыўнай базы на мове тытульнай нацыі.

Патрабаваць выкананьне “Закона аб мовах” і стымуляваць выкарыстаньне Мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцьця, ужываючы ўсе магчымыя падыходы і сродкі, прадстаўленыя ў “Стратэгіі развіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі” (2012), уключаючы: адкрыцьцё беларускіх нацыянальных універсітэтаў, правядзеньне лекцый і ўрокаў вучням і студэнтам на беларускай мове, заахвочваньне грамадзян Беларусі аддаваць дзяцей у беларускія садкі і школы, мовазнаўчую і інфармацыйную падтрымку беларускай рэкламы прадуктаў і тавараў, заахвочваньне рэлігійных абшчын розных канфесій да правядзеньня багаслужбы на беларускай мове, заахвочваньне грамадскіх арганізацый нацыянальных меншасьцяў да вывучэньня беларускай мовы і гісторыі, заахвочваньне грамадзян Беларусі і адпаведных рытуальных агенцтваў ужываць беларускую мову на надмагільных надпісах.

Стварыць агульны нацыянальны інфармацыйны канал і шэраг інфармацыйных пляцовак (газеты, часопісы, радыё, тэлебачанне), пабудаваных па прынцыпу грамадскіх СМІ, на якія не змогуць ўплываць і ціснуць ідэалагічныя структуры аўтарытарнага рэжыму.

Даводзіць грамадству інфармацыю пра ўсе станоўчыя праяўленьні беларускасці і рэагаваць на ўсе без выключэньня праявы этнацыду беларусаў. Шанаваць і развіваць гонар за дасягненьні, якія мае беларускі народ сёньня.

Папулярызаваць нацыянальных дзеячаў, зрабіўшых найбольшы ўклад у развіцьцё нацыі: І. Насовіч, Н. Орда, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, Б. Эпімах-Шыпіла, І. Луцкевіч, Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, У. Галубок, В. Ластоўскі, Я. Лёсік, А. Луцкевіч, М. Багдановіч, А. Чарвякоў, Б. Тарашкевіч, Р. Шырма, Г. Цітовіч, Л. Геніюш, М. Ермаловіч, В. Быкаў, А. Адамовіч, У. Караткевіч, М. Крукоўскі, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, У. Мулявін, і іншых беларускіх дзеячаў.

Папулярызаваць і адзначаць нацыянальныя сьвяты, якія пакуль што не значацца ў афіцыйным календары: 25 сакавіка – Дзень Волі, першае абвяшчэньне незалежнасьці краіны, Беларускай Народнай Рэспублікі; 15 ліпеня – Грунвальдская бітва; 27 ліпеня – Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь; 8 верасня  – Дзень беларускай вайсковай славы, 27 лістапада – Слуцкі збройны чын. Усталяваць дзень памяці ахвяр войнаў і палітычных рэпрэсій. Распачаць пошук і дагляд помнікаў зніклым беларусам на радзіме і ў замежжы. Перахаваць прах М. Багдановіча у Беларусі.

Падыходы і сродкі рэалізацыі 

  1. У сваіх адносінах паміж людзьмі, якія будуць падтрымліваць рэалізацыю “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі” пажадана прытрымлівацца “Кодэкса гонару”: лічыць, што ўдзел у будаўніцтве нацыянальнай дзяржавы гэта вялікі гонар для беларусаў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў; праяўляць узаемапавагу і падтрымку; крытычна і абгрунтавана вясьці спрэчкі, не дапускаючы пры гэтым абраз і спасылак на неправераныя факты; быць талерантнымі да выказваньняў апанентаў; максімальна ўжываць беларускую мову дома і па-за домам; прытрымлівацца адзіных падыходаў пры выкананьні задач Стратэгіі; пазбягаць фракцыйнасьці – пабудаваць нацыянальную дзяржаву можна толькі праз адзінства людзей, незалежна ад таго, прыхільнікамі якіх партый, рухаў, рэлігійных і іншых плыняў яны з’яўляюцца.
  2. Давесьці зьмест Стратэгіі да максімальнай колькасці грамадзян Рэспублікі Беларусь. Пажадана каб тэкст Стратэгіі мела кожная сям’я.
  3. Рэалізацыя Стратэгіі разлічана на бліжэйшыя два дзесяцігоддзі ў незалежнасьці ад магчымых зьмен унутранага ці зьнешняга характару (рэвалюцыя, агрэсія ці іншае).
  4. Мець на ўвазе, што для рэалізацыі Стратэгіі больш важным з’яўляецца выхаваньне і падтрымка адпаведнага нацыянальна-сьвядомага настрою ў грамадстве ў доўгатэрміновай перспектыве, чым нават наяўнасьць ці адсутнасьць матэрыяльных магчымасьцяў.
  5. Паступовае пашырэньне кола нацыянальна сьвядомых грамадзян Рэспублікі Беларусь праз асьвету і правядзеньне пастаянных і рэгулярных акцый, скіраванных на выкананьне пастаўленых задач, з удзелам адбудаванай адкрытай грамадзянскай супольнасьці як унутры краіны, так і за яе межамі.
  6. Для вырашэньня задач стратэгіі, ва ўмовах абмежаванага доступу да СМІ і адсутнасьці дапамогі з боку дзяржавы, выкарыстоўваць усе наяўныя і шукаць новыя сілы і сродкі беларускага грамадства, прыхільных да нацыянальнай ідэі грамадзян Рэспублікі Беларусь, спонсараў, інтэрнэт-рэсурсы, незалежныя і дзяржаўныя СМІ.
  7. Шукаць магчымасьцi лабiраваньня нацыянальных iнтарэсаў шляхам народнай дыпламатыi i праз спробы наладжваньня дыялогу з тымi супрацоўнiкамi праўладных структур i колаў, якiя падзяляюць акрэсьленую сiстэму каштоўнасьцяў.

 

………………………………………………………………………………………………………………………… 

Discussion “The Nation Building and Modernity – 2015-2017”

“Strategy of the Belarusian Nation Development” (updated up to December 15, 2017).

(“CULTURE. NATION”, December 2017, issue 20, pp.9-13; www.sakavik.net )

“The Strategy of the Belarusian Nation Development” was firstly published in the magazine “CULTURE, NATION” in March 2016 (issue 13, pp. 27-34). In every issue of the magazine we provide updated version of “The Strategy”. The aim of “the Strategy” is to build a neutral, national state in which absolutely equal rights will have representatives of national minorities and representatives of predominant ethnicity – Belarusians. The Strategy includes tasks, approaches and resources to realize the national idea. We are grateful to all people participating in the discussion. Naturally, the magazine is waiting for new comments, so that as much as possible to improve “the Strategy”. The text of “the Strategy” was distributed among the delegates of the 7th Congress of Belarusians of the World (July 15-16, 2017; Minsk), and the delegates of the 13th Congress of Association of Belarusian Language (TBM, October 27, 2017; Minsk).



Categories: Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out / Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: