Пётра Мурзёнак: Новыя зьвесткі аб міграцыі беларусаў у Канаду паводле перапісу насельніцтва ў 2016 годзе. Часопіс “Культура. Нацыя”, №20, сьнежань 2017, с.67-74.

 logo for chasopis

 

У артыкуле паказана дынаміка зьменаў колькасьці беларусаў у Канадзе ў 1981-2016 г.г. Пры падрыхтоўцы матэрыялаў выкарыстаны зьвесткі перапісаў насельніцтва Канады (1981, 1986, 1991, 1996, 2001, 2006, 2011, і 2016 г.г.).

Гэты артыкул з’яўляецца своеасаблівым працягам аналізу міграцыі беларусаў у Канаду, які быў зроблены па выніках папярэдніх перапісаў насельніцтва ў Канадзе (1981-2011) і апублікаваны ў 6-м нумары часопіса “Культура. Нацыя” (на той час першыя шэсьць нумароў часопіса выйшлі пад назвай “Сакавік”).

У 2016 годзе, у Канадзе налічылі 20,710 чалавек, якія пры адказе аб сваім этнічным паходжаньні засьведчылі, што яны ёсьць беларусамі (адказы маглі быць як адназначнымі, так і ўключаць некалькі адказаў пра этнічнасьць) (Табліца 1). З гэтай колькасьці, большая частка, 11,690 чалавек або 56%, пасяліліся ў правінцыі Антарыё, значная частка ў правінцыях Квебек, Брытанская Калумбія і Альберта. Разам ва ўказаных правінцыях жыве 19,185 чалавек або 93% ад агульнай колькасьці беларусаў у Канадзе. Відаць, што беларусы селяцца ў асноўным у гарадах – толькі ў Таронта, Аттаве, Мантрэалі, Ванкуверы, Эдмантане і Калгары жыве 15,105 беларусаў. Для даведкі: у 2011 годзе ў Канадзе 81% насельніцтва жыло ў гарадах і 19% у сельскай мясцовасьці.

Трэба адзначыць, што прырост колькасьці беларусаў у Канадзе за апошнія 15 год быў адносна стабільным. За перыяд з 2001 па 2016 г.г. за кожныя пяць гадоў у Канадзе прыбаўлялася па 5 тысяч з нечым беларусаў (па тысячы на год).

Табліца 1. Колькасьць беларусаў у Канадзе, правінцыях і некаторых гарадах у 2016 годзе (адзіны адказ і некалькі адказаў пра этнічнае паходжаньне)

 

Канада, правінцыя, горад

Этнічнае паходжаньне
Усяго Адзіны адказ Некалькі адказаў
CANADA 20,710 5,125 15,580
Ontario 11,690 3,140 8,550
                  Toronto 8,240 2,355 5,885
                  Ottawa-Gatineau 985 260 725
Quebec province 2,530 800 1,720
                  Montreal 2,180 650 1,525
British Columbia 2,765 495 2,270
                  Vancouver 1,820 355 1,465
Alberta 2,200 450 1,755
                  Edmonton 1,065 250 810
                  Calgary 815 165 650
Manitoba 885 155 730
                 Winnipeg 670 145 530
Saskatchevan 290 40 250
Nova Scotia 195 40 155
New Brunswick 85 0 80
Newfoundland and Labrador 30 0 25
Yukon 20 0 20
Prince Edward Island 10 0 10
North-West Territories 10 0 10
Nunavut 0 0 0

 

У той жа час, падобны аналіз, зроблены адносна месца нараджэньня (г.зн. эмігранты ўказывалі, што яны народжаны ў Беларусі), даў даволі нечаканыя вынікі, а менавіта, што значная доля беларусаў (69%) была народжана і мігравала з па-за межаў Беларусі (г. зн. з другіх краін). Па гадах (гл. таксама Малюнак 1):

У 1991 год у Канадзе налічвалася 2,830 беларусаў,

у 2001 год – 5,110 беларусаў,  + 2, 280

у 2006 год – 10,505 беларусаў,  + 5,395  (2,805 нарадзіліся ў Беларусі)

у 2011 год – 15,565 беларусаў,   +5,065   (2,385 нарадзіліся ў Беларусі)

у 2016 год – 20,710 беларусаў,    + 5,145 (1,610 нарадзіліся ў Беларусі

 

У Табліцы 2, прадстаўлены зьвесткі аб катэгорыі і тыпах заяўнікоў на міграцыю ў Канаду за перыяд з 1980 па 2016 гг. Найбольшую частку складаюць эканамічныя эмігранты (69%) і эмігранты, якіх спансавалі сем’і (20%), аднак, доля з апошняй катэгорыі відаць будзе памяншацца з-за абмежаваньняў, уведзеных урадам Канады.

Табліца 2. Эміграцыя людзей, народжаных у Беларусі, у розныя перыяды з 1980 па 2016 гг.

Катэгорыя прыёма і тып заяўніка Усяго з 1980 па 2016 г.г. 1980 1990 19912000 20012010 20012005 20062010 20112016
Усяго 10,785 785 3,210 5,190 2,805 2,385 1,610
Эканамічныя эмігранты 7,395 250 2,500 3,700 1,975 1,730 940
Асноўныя заяўнікі 2,730 105 905 1,325 685 640 385
Другасныя заяўнікі 4,670 145 1,595 2,380 1,290 1,090 550
Спансаваныя сем’ямі 2,175 80 380 1,120 590 525 600
Бежанцы 1,145 455 320 320 215 105 50
Іншыя эмігранты 65 0 15 40 20 25 15

 

Мы пацьвердзілі і цяпер нашы мінулыя высновы (“Сакавік”, №6, чэрвень, 2014) аб тым, што беларусы даволі кансерватыўныя ў сваіх міграцыйных памкненьнях у параўнаньні з суседзямі (Табліца 3). Нягледзячы на адносны рост колькасьці мігрантаў-беларусаў у Канаду з 7 да 11 чалавек на 100 тыс. насельніцтва Беларусі або на 57% у сярэднім за адзін год (параўнаньне зроблена за перыяды паміж 1991-2011 і 2011-2016 г.г., адпаведна), міграцыйны патэнцыял беларусаў у параўнаньні з краінамі-суседзямі невысокі. Так, у сярэднім за адзін год за гэтыя ж перыяды міграцыя эстонцаў у Канаду павялічылася з 7 да 21 чалавека на 100 тыс. насельніцтва Эстоніі (у тры разы), Латвіі – з 17 да 32 чалавек (+88%), Украіны з 22 да 48 чалавек (у 2.2 разы, +118%), Літвы – з 28 да 68 чалавек ( у 2.4 разы, +143%), Польшчы – з 35 да 50 чалавек (у 1.4 разы, +43%).

Табліца 3. Параўнаньне міграцыйнай актыўнасьці беларусаў з суседзямі

Краіна,

млн (год)

Колькасць мігрантаў у Канадзе Прырост за 20 год

 

1991- 2011

Колькасьць мігрантаў            на 100 тыс. жыхароў краіны паходжаньня,

за 20 год

(у сярэднім за год)

Прырост за 5 год

 

2011- 2016

Колькасьць мігрантаў на 100 тыс. жыхароў краіны паходжаньня,

за 5 год                      (у сярэднім за 1 год)

  1991 2011
Беларусь

9.5 (2009)

2,830 15,565 12,735 134 (7) 5,145 54 (11)
Эстонія

1.3 (2011)

21,255 23,185 1,930 148 (7) 1,345 103 (21)
Украіна

45.6 (2012)

1,054,295 1,252,165 196,870 432 (22) 108,490 238 (48)
Расія

143 (2011)

158,850 550,520 391,670 274 (14) 71,925 50.3 (10)
Польшча

38.3 (2012)

740,715 1,010,700 269,985 705 (35) 95,885 250 (50)
Літва  3.0 (2011) 32,515 49,135 16,620 554 (28) 10,150 338 (68)
Латвія

2.1 (2011)

20,445 27,355 6,910 329 (17) 3,370 160 (32)

 

Толькі з Расіі адносная міграцыя зьнізілася з 14 да 10 чалавек на 100.000 насельніцтва Расійскай Федэрацыі. Калі прыняць да ўвагі месца нараджэньня беларусаў (гл. вышэй), то іх міграцыйны патэнцыял можа быць яшчэ меншым. Мы не можам дакладна адказаць пра прычыны такой нізкай міграцыйнай здольнасьці беларусаў (любоў да сваёй зямлі, патрыятызм, сацыяльныя фактары, неінфармаванасьць), аднак, як і раней лічым, што калі казаць пра будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы, то безумоўна, што гэта пазітыўная з’ява.

На пытаньне, якой мовай вы карыстаецеся дома (Канада, Перапіс-2016), толькі 2.8% беларусаў далі станоўчы адказ (Табліца 4, па Перапісу-2011 такіх было 3.7%).  Гэтыя лічбы адпавядаюць стану ўжываньня роднай мовы ў Беларусі (Карней, 2013; Мурзёнак, 2013). Толькі крыху лепш была справа з матчынай мовай у украінцаў (5.1%), аднак, у параўнаньні з мінулым перыядам стан з ужываньнем украінскай мовы пагоршыўся (было 9.6%). Сітуацыя таксама пагоршылася з ужываньнем літоўскай мовы – 8.2% (15.5%), польскай – 14.4% (19.9%), латышскай – 11.3% (23.6%). Найбольшы працэнт сярод нашых непасрэдных суседзяў быў ў расіян (карысталіся дома рускай мовай 31.2%, было 30.9%). Відавочна, што прадстаўленыя лічбы адлюстроўваюць перш за ўсё становішча ў Канадзе, а не на радзіме; многія эмігранты прымаюць правілы жыцьця краіны-пражываньня, Канады, ассімілюючыся і нават адмаўляючыся ад сваіх вытокаў. Аднак, для беларускай мовы гэтыя лічбы, на вялікі жаль, знаходзяцца за крытычнымі для яе захаваньня межамі.

Табліца 4. Колькасьць мігрантаў у Канадзе і карыстаньне роднай мовай дома

Краіна Колькасьць мігрантаў Колькасьць людзей, якія дома размаўляюць на роднай мове *       %
Bulgarian   34,560 19,935 57.7
Romanian 238,050 94,830 39.8
Russian 622,445 194,310 31.2
Slovak 72,290 12,825 17.7
Czech 104,580 16,305 15.6
Polish 1,106,585 158,995 14.4
Estonian 24,530 3,345 13.6
Hungarian 348,085 44,150 12.7
Latvian 30,725 3,485 11.3
Lithuanian 59,285 4,890 8.2
Ukrainian 1,359,655 69,490 5.1
Belarusan 20,710 570 2.8
*Адзін або некалькі адказаў пра мову, на якой размаўляюць дома

 

Заключэньне

  1. Колькасьць беларусаў у Канадзе ў 2016 г. ў параўнаньні з 2011 г. вырасла на 5,145 чалавек, з 15,565 да 20,710.
  2. У 2016 годзе, 19,185 чалавек або 93% ад агульнай колькасьці беларусаў у Канадзе пражывала у 4-х правінцыях Канады: Антарыё (11,690; 56%), Брытанская Калумбія (2,765), Квебек (2,530) і Альберта (2,200). Як і ў 2011 г. 40% беларусаў пражывала ў Таронта (было 6,215, стала 8,240).
  3. За перыяд з 2011 па 2016 гг. значная доля беларусаў мігравала з другіх краін (пры параўнаньні колькасьці мігрантаў з указаным месцам нараджэньня).
  4. Міграцыйны патэнцыял беларусаў у параўнаньні з краінамі-суседзямі невысокі. У сярэднім за адзін год за перыяды паміж 1991-2011 і 2011-2016 г.г., адпаведна, 7 і 11 беларусаў мігравалі ў Канаду (+57%, пералік зроблены на 100 тыс. насельніцтва Беларусі). За гэтыя ж перыяды міграцыя эстонцаў у Канаду павялічылася з 7 да 21 чалавека на 100 тыс. насельніцтва Эстоніі (у тры разы), Латвіі – з 17 да 32 чалавек (+88%), Украіны з 22 да 48 чалавек (у 2.2 разы, +118%), Літвы – з 28 да 68 чалавек ( у 2.4 разы, +143%), Польшчы – з 35 да 50 чалавек (у 1.4 разы, +43%).
  5. Доля беларусаў у Канадзе, якія ўжывалі родную мову дома ў 2016 г., невялікая (2.8%, Перапіс-2011 – 3.9%). Для беларускай мовы гэтыя лічбы знаходзяцца за крытычнымі для яе захаваньня межамі і адлюстроўвае сітуацыю з Мовай на Радзіме. Для параўнаньня: украінцы – 5.1% (было 9.6%), літоўцы – 8.2% (15.5%), палякі – 14.4% (19.9%), латышы – 11.3% (23.6%), рускія – 31.2% (30.9%).

 

 

Спасылкі

  1. 2016 National Household Survey: Data tables.

http://www12.statcan.gc.ca/census-recensement/2016/dp-pd/index-eng.cfm

  1. Пётра Мурзёнак: МІГРАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ У КАНАДУ Ў ПАРАЎНАНЬНІ З КРАІНАМІ-СУСЕДЗЯМІ. “САКАВІК”, №6, чэрвень, 2014, с. 30-39.
  2. Карней Ігар, 2013 Паводле А. Тараса 98% насельніцтва Беларусі чытае і думае на расейскай мове. Радыё”Свабода”, 21 верасьня 2013 г.
  3. Мурзёнак Пётра, 2013 Шляхі да нацыянальнай дзяржавы. ІІІ. Моўнае пытаньне. “САКАВІК”, №1, сакавік, 2013, с. 23-28.

 

Piotra Murzionak: Update on migration of Belarusians to Canada (Census – 2016)

 (magazine“CULTURE, NATION”, December 2017, issue 20, p.67-74)

  1. The number of Belarusians in Canada increased by 5,145 persons from 15.565 in 2011 to 20.710 in 2016.
  2. 185 people or 93% of the total number of Belarusians in Canada live in four Canadian provinces in 2016: Ontario (11,690; 56%), British Columbia (2,765), Quebec (2,530) and Alberta (2,200). As in 2011, 40% of Belarusians are living in Toronto (6,215 persons, it was 8.240 persons).
  3. During the period from 2011 to 2016, a significant proportion of Belarusians migrated from the second country (when comparing the number of migrants to the specified place of birth).
  4. Migration potential of Belarusians in comparison with the neighboring countries is low. On average, each year in the period between 1991-2011 and 2011-2016, respectively, 7 and 11 Belarusians migrated to Canada (+ 57%, the calculation is made per 100.000 population of Belarus). During the same periods, the migration of Estonians to Canada rose from 7 to 21 per 100 thousand population of Estonia (3-fold), Latvians – from 17 to 32 (+ 88%), Ukrainians – from 22 to 48 (2.2-fold, + 118%), Lithuanians – from 28 to 68 people (2.4-fold, + 143%), Polish – from 35 to 50 (1.4-fold, +43%).
  5. The proportion of Belarusians in Canada who use their native language at home is very small (2.8%, the Census-2011 – 3.9%). For the Belarusian language, these figures are critical for maintaining it, and reflect the situation with the language at home. For comparison: the percentage of Ukrainians who use their native language at home is 5.1% (was 9.6%), Lithuanians – 8.2% (15.5%), Poles – 14.4% (19.9%), Latvians – 11.3% (23.6%), Russians – 31.2% (30.9%).


Categories: Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: