Язэп Квач: Прадмовы да новых кніг. Часопіс “Культура. Нацыя”, №20, сьнежань 2017, с. 56-60.

logo for chasopis

Язэп Квач: Падзісненскія прыпеўкі  

Квач Я. – Падзісненскія прыпеўкі. – Глыбокае–Паставы, 2016. – 64 с.

У зборніку апрацавана больш шасцісот прыпевак, сабраных аўтарам на тэрыторыі Шаркоўшчынскага, Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў. Мясцовыя і запазычаныя, даўнейшыя і сучасныя – усе яны з’яўляюцца неад’емнай часткай песеннай творчасці насельнікаў нашага краю, жывучых на мілай сэрцы Дзісенцы і яе прытоках.

Кампутарны набор Язэп Квач

Вёрстка і дызайн Зміцер Лупач

Карэктарская праца Анастасія Квач

Дызайн вокладкі Леанід Юрык

Адказны за выпуск Міхал Гіль

Наклад – 50 асобнікаў

 

Прыпеўкі, як і іншы фальклор, адносяцца да вуснай народнай творчасці. З пакалення ў пакаленне, яны перадаюцца, змяняюцца, губляюцца, уваскрасаюць ізноў у новай форме. А ствараюць іх сапраўдныя майстры, таленты, самародкі. Часам, а мо і часцей – гэта зусім не літаратары, а людзі зусім далёкія ад прыгожага пісьменства. Але яны маюць дар заўважыць у нейкай з’яве ці асобе нешта надзвычай важнае, смешнае і дасціпна выкласці гэта ў чатырохрадкоўі.

Тэматыка прыпевак вельмі шырокая. Найбольш, канечне, пра каханне, пра музыканта, пра дзеда з бабай, ну і, вядома ж, пра цешчу з зяцем. Ёсць прыпеўкі пасрэдныя. А ёсць такія перліны, што бяруць, як кажуць, за жывое. Яны ствараюць такі яркі вобраз за кошт незвычайных параўнанняў, пераўвасабленняў, умела выкарыстоўваючы жывое вобразнае слова. Змяняецца жыццё, пад яго змяняюцца і прыпеўкі, нязменным застаецца іх уздзеянне на слухача.

На жаль, цяпер мы не часта можам пачуць іх, што называецца, у натуры, а толькі на нейкіх канцэртах ці дзе яшчэ… А самае ж цікавае раней гучала на гулянках: вяселлях, хрэсьбінах, вечарынах, на моладзевых гульнях. Найярчэйшыя выступленні атрымоўваліся часам экспромтам. Нейкая маладзіца пачынала спяваць, да яе далучаліся іншыя, а яшчэ лепш пад хмяльком. І тады ужо не было канца, спявалі наперабой, стараючыся ўзяць верх над сваёй саперніцай па спевах. Далучаліся і мужчыны. Ішла такая, як бы перапалка з жонкай, з цешчай, з музыкантам. Тут часам праскоквалі і “тлуставатыя” і нават “тлустыя” прыпеўкі. На фоне ўсеагульнага прыўзнятага настрою і вяселля выступоўцам гэта даравалася.

Не здзіўляйцеся, што некаторыя прыпеўкі запісаны на руска-беларускай мове, з арфаграфічнымі памылкамі – усё гэта зроблена для прыбліжэння іх да арыгінальнага гучання. Пры знаёмстве з матэрыялам некаторыя з вас змогуць адчуць і адрозніць нашы аўтэнтычныя прыпеўкі і, так бы мовіць, запазычаныя, якія з’явіліся, калі мы жылі ў Саюзе. Прыпеўкі прывозіліся з камандзіровак, з арміі, з вярбовак, што закідвалі нашых людзей у самыя аддаленыя куткі. Але самае дасціпнае і цэннае прыжывалася на нашай зямлі, таму мае права на існаванне ўсё, што палюбілася людзям і перадаецца ў пакаленнях.

Ёсць і ў наш час нястомныя рупліўцы, што ствараюць прыпеўкі. Адна з іх Ірына Мікалаеўна Лаўрыновіч з Шаркоўшчыны. Яшчэ Ірына і па-мастацку іх выконвае на сваіх канцэртах. Асаблівую ўдзячнасць хочацца выказаць Ніне Іванаўне Брэскай 1927 г.н. і Нюшы Брэскай 1920 г.н., Ірыне Агур’янаўне Мядзюха 1934 г.н., Галіне Паўлаўне Камінскай (Лешчык) з Пастаў за мясцовыя прыпеўкі, а таксама Васілісе Канстанцінаўне Касарэўскай, што захавала прыпеўкі ад маці. Дзякую усім, хто адгукнуўся і спрычыніўся да гэтай справы. У канцы зборніка вы зможаце знайсці больш падрабязныя даныя пра інфарматараў (тых ад каго прыпеўкі запісаны). Маю надзею, што пазнаёміўшыся са зборнікам, чытачы выкажуць жаданне даслаць мне свае прыпеўкі. Я ведаю, што іх на Падзісненшчыне безліч. І давайце ж разам адшукаем іх і захаваем для будучых пакаленняў!

З павагай іх чакае Язэп Квач

 

Язэп Братка: Я вас люблю

Братка Я. – Я вас люблю. – Глыбокае, 2016. – 56 с

Гэта кніга – першы зборнік вершаў Язэпа Квача, які выходзіць пад псеўданімам Язэп Братка. У ім шмат вершаў, прысвечаных родным і знаёмым людзям. Гэта вершы не толькі пра асоб і рэчы надзённыя, у іх таксама і стаўленне аўтара да роднай мовы, культуры, занядбанасці нашага матэрыяльнага і духоўнага жыцця.

Вёрстка і дызайн – Зміцер Лупач

Карэктарская праца – Зміцер Лупач

Дызайн вокладкі – Леанід Юрык

Наклад – 50 асобнікаў

Ад аўтара “Я вас люблю” – першая спроба пяра ўжо не зусім маладога аўтара Язэпа Квача. Выходзіць пад псеўданімам Язэп Братка. Чаму такі псеўданім? Услухайцеся ў гэта слова-зварот. У ім і павага да субяседніка, і сціпласць, і братэрская прыязнь, і разам з тым родная цеплыня глыбоцкага прывітання- звароту. Менавіта за ўжыванне такога звароту, яшчэ у студэнцкія гады, сябры-аднагрупнікі і далі мне такую, як я лічу, прыстойную, адпаведную і прыгожую мянушку. І вось з іх лёгкай рукі яна замацавалася не толькі за аўтарам гэтых радкоў, але яна і аснова майго электроннага адраса, Jazep_bratka @ mail.ru. Ну а чаму, менавіта, Язэп, а не Юзаф, як хацела б зваць мяне мама, або Іосіф, як афіцыйна ў пашпарце – дадумайце самі.

У гэтым зборніку – усё, што напісана амаль што за дзесяць год. Тут шмат вершаў, прысвечаных маім родным і блізказнаёмым, таму не кожны чытач зможа іх правільна зразумець і ўспрыняць. Але тут не толькі вершы-прысвячэнні блізкім і дарагім людзям і не толькі людзям, а ўсяму таму, што я люблю, што з’яўляецца неад’емнай часткай майго жыцця і маёй душы. Гэта вершы не толькі пра асоб і рэчы надзённыя, у іх таксама і маё стаўленне да роднай мовы, культуры, занядбанасці нашага матэрыяльнага і духоўнага жыцця. Праз любоў да вас хочацца зрабіць наш свет, гэта жыццё больш дасканалымі і вартымі запаведзі “любіць бліжняга свайго…”. Буду рад, калі гэты зборнік закране фібры вашай душы і вы па-іншаму глянеце на гэты свет, гэта жыццё і будзеце шукаць сваё высокае ў ім прызванне.

 

 

Язэп Квач: Квачы Квачамі

Квач Я. – Квачы Квачамі.– Жукоўшчына, 2017 г. –104 с

Аўтар распавядае пра сваю родную вёску Квачы, што на Глыбоччыне, у якой ён нарадзіўся і правёў першыя сямнаццаць гадоў свайго жыцця. У кнізе распавядаецца пра жыццё вяскоўцаў, іх быт, пра дзіцячыя забавы, цікавых людзей. Прачытаць гэты твор будзе карысна ўсім, хто цікавіцца краязнаўствам, беларускай гісторыяй, культурай, традыцыямі, адным словам, усім БЕЛАРУСАМ.

Глыбоцкая раённая арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”

Падрыхтоўка да друку Зміцер Лупач

На першай старонцы змешчаны малюнак Язэпа Драздовіча “Пунькі”

Наклад 50 асобнікаў

Гэту сваю кнігу прысвячаю Роднай Зямлі, што ўзгадавала, усім землякам -квачоўцам, тым, што жывуць у роднай вёсцы і тым, што адышлі навечна. Тое, што ўвабраў у дзяцінстве з малаком маці, чым і побач з кім жыў, назаўсёды застаецца ў памяці. Ад нараджэння да заканчэння школы – усяго нейкіх сямнаццаць гадоў, але яны найлепшыя, самыя незабыўныя і хвалюючыя. Дома ты пазнаеш і адкрываеш свет, людзей і сябе між імі, выходзіш за парог бацькоўскай хаты ў нязведаны, не заўсёды прыветны да цябе свет, дзе ты сам ужо мусіш прабіваць сабе дарогу, бясконца шукаць сваё прызванне, рабіць выбар паміж дабром і злом, каб напрыканцы ізноў вярнуцца да родных вытокаў і навекі паяднацца з усім родным. Толькі не будзе ўжо ў гэтым паяднанні зямных турбот і клопатаў, а толькі вечныя цішыня і спакой.

Я прадставіў Квачы сваім бачаннем падзей і людзей, што тут жылі і жывуць зараз. Калі, можа, у каго закрадзецца на мяне крыўда, то наперад прашу прабачэння. Калі што і ёсць, то гэта не злая насмешка, а сяброўскі гумар ці жарт. Я хачу, каб праз гэту кнігу Квачы адчулі духоўную еднасць паміж сабой. Усе мы розныя, але наша адзінства дае незвычайны феномен, што завецца Квачы. Беражыце сябе, мае родныя! Толькі разам, мы – Квачы, мы – вялікая сіла!

 

 

Piotra Murzionak: Still living the Belarusian village. Comments on the books of Jazep Kwach

(Abstract, magazine“CULTURE, NATION”, December 2017, issue 20, p.51-60)

My comments are about my compatriot and a very sincere person as this feeling, sincerity, came from his letters, and it is even more intensified when I learned from Mr. Jazep Kwach’ books recently published. Those books are: “Prydzisnenskia prypeuki” (folklor songs), “I love you” (poems), and “Kwachy Kwachamy” (memoires). His books are about the small homeland, a small, but our favorite part of the lovely and beautiful Belarus. It should be noted that all three books by Yazep Kwach were published with the support of Glybokaie organization of the Belarusian Language Society (TBM). This is a very good sign that the Belarusian grassroutes are still there that there are people who speak and think in Belarusian, and thereby give up hope that the Belarusian character will exist not only in rural areas but also in all Belarusian region.



Categories: Літаратура, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: