Пётра Мурзёнак: Прадмова да 21-га нумара часопіса “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”, сакавік 2018, с. 5-6, www.sakavik.net

 

logo for chasopis

Прадмова рэдактара

Дарагія чытачы!

Дваццаць першы нумар часопіса “Культура. Нацыя” (сакавік 2018, №21) прысьвячаецца 100-годдзю абвяшчэньня незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Рэдакцыя часопіса віншуе сваіх чытачоў з гэтай вызначальнай датай у жыцьці беларускага народа, ад якой пачалася навейшая гісторыя беларускай дзяржаўнасці. Зычым Вам і Вашым сем’ям шчасьця, здароў’я, дабрабыту, цудоўнага настрою і добрых надзей на лепшаю будучыню для нашай Радзімы!

Асноўныя матэрыялы гэтага нумара складаюць дакументы, выступленьні і іншыя падзеі, зьвязаныя са святкаваньнем стагодняга юбілею беларусамі Аттавы.  У той жа час, часопіс зьмяшчае цікавы артыкул вядомага краязнаўцы на Пастаўшчыне і Віцебшчыне, сп. Ігара Пракаповіча, прысьвечаны даследаваньню паходжаньня назвы беларускага мястэчка Сьвір. Не абышоўся і гэты нумар без цікавінак, пададзеных сп. Сяргеем Панізьнікам. На гэты раз  наш славуты паэт падрыхтаваў каляндар беларускіх дат на 2018 год – гэты каляндар незвычайны тым, што падзеі адлюстраваныя ў ім, суправаджаюцца вершамі паэта Сяргея Панізьніка.

Два гады прайшло ад 6 лютага 2016 года, калі на старонках часопіса ўпершыню пабачыла сьвет “Стратэгія развіцьця беларускай нацыі”. За гэты час яна значна папаўнялася і карэктавалася. Дастаткова сказаць, што ў абмеркаваньні “Стратэгіі” прынялі ўдзел больш за сотню чалавек, яна была апублікавана ў газетах “Наша Ніва”, “Новы час”, на вэб-сайтах Згуртаваньня беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Таварыства беларускай мовы, “Мы – нацыя”, “Наша зямля”, “Пагоня” (Чэхія), Belarus News, абмяркоўвалася беларускай рэдакцыяй Польскага радыё (27 лютага 2016 года) і на “Белсаце” (12 сакавіка 2016 года). Тэкст “Стратэгіі” быў распаўсюджаны сярод удзельнікаў 7-га з’езда беларусаў сьвету (15-16 ліпеня 2017 года) і ХІІІ-га з’езда Таварыства Беларускай Мовы (29 кастрычніка 2017 года, Мінск). “Стратэгія развіцьця беларускай нацыі” зьмешчана цяпер на асобнай старонцы вэб-сайта www.sakavik.net. Мы просім чытачоў прымаць удзел у далейшым яе ўдасканаленьні. Усе магчымыя праўкі, дадаткі, зьмены будуць уносіцца на гэту пастаянную старонку, а не будуць друкавацца ў кожным нумары часопіса, як гэта рабілася раней. Калі ласка, свае  каментары і заўвагі дасылайце на адрас: chasopis.sakavik@hotmail.com

Прыемнага чытаньня.

Пётра Мурзёнак, галоўны рэдактар часопіса

18 сакавіка 2018 года, Аттава



Categories: Праект "РАЗАМ", Слова рэдактара

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: