«На Лукашэнку было шкода глядзець»

"Хартыя 97", 6 ліпеня 2018 года

Як дыктатар далучаў нашу краіну да Расеі.

3 ліпеня ў Беларусі Лукашэнка святкаваў «дзень незалежнасці» – у якасці гэтай даты дыктатар прызначыў дзень вызвалення Менска ад немцаў у 1944 годзе. Але за пару тыдняў да свята беларускі кіраўнік нечакана заявіў, што яго краіна можа страціць суверэнітэт. Патрабуючы на чарговай нарадзе ад вертыкалі “жалезабетонна” выконваць эканамічныя задачы, ён заявіў: “Мы – на фронце. Не вытрымаем гэтыя гады, правалімся – значыць, трэба будзе або ў склад якой-небудзь дзяржавы ісці, ці аб нас будуць проста выціраць ногі. А не дай бог, яшчэ развяжуць вайну ва Украіне”, піша ўкраінскае выданне “Деловая столица”.

Зразумела, што пад “іншай дзяржавай” Лукашэнка меў на ўвазе Расею – больш ніхто на беларускую тэрыторыю не прэтэндуе. Але гэта заява – добрая нагода ўспомніць больш чым 20-гадовай даўніны гісторыю, калі Лукашэнка ледзь сам не далучыў сваю краіну да Расеі, спрабуючы атабарыцца ў Крамлі,

Перабрацца з Менска ў Маскву

Прыйшоўшы да ўлады ў 1994 годзе і зрабіўшы гэтую ўладу адзінаасобнай у 1996-м, Лукашэнка сур’ёзна прыцэліўся на расейскі трон. На выбарах у Беларусі ён перамог на хвалі жадання людзей “вярнуцца ў СССР” і цяпер быў гатовы разыграць той самы сцэнар ужо ў Расеі.

У 1996-1997 годзе правадыр Беларусі больш часу праводзіў у Расеі, чым ва ўласнай краіне. Лукашэнка калясіў па расейскіх рэгіёнах, фармальна – дамаўляўся “аб эканамічным супрацоўніцтве”, фактычна – вёў перадвыбарную кампанію. Лукашэнка маляваў згалелым да таго часу расейцам карціну казачнай Беларусі – з дзейнымі заводамі, захаванымі калгасамі, без алігархаў і “крахавай прыватызацыі”, з захаванем бясплатнай медыцынай і адукацыяй…

Пры гэтым у Лукашэнкі ў Маскве было моцнае ідэалагічнае і палітычнае лобі. Ідэалагічнае прадстаўлялі расейскія пісьменнікі-“почвенники”, з якімі ён у той час шмат камунікаваў. Перш за ўсё – Станіслаў Куняеў і Аляксандр Праханаў, якія пераконвалі Лукашэнку, што менавіта яму трэба будзе стаць новым “збіральнікам расейскіх зямель” і павярнуць назад “геапалітычную катастрофу” (распад СССР). Палітычнае лобі персаніфіцыявалі такія публічныя палітыкі, як Генадзь Зюганаў, Генадзь Селязнёў, Яўген Прымакоў і Юрый Лужкоў. Яны ўсе самі снавалі ўласныя планы на крамлёўскі трон, а беларускага “выскачку” хацелі выкарыстоўваць для змены архітэктуры ўлады ў Расеі. Таксама Лукашэнка быў папулярны сярод вайскоўцаў, незадаволеных празаходнім курсам Ельцына і Андрэя Козырава (міністра замежных спраў у 1990-1996 гадах), якія сумавалі па СССР больш за ўсіх іншых.

У нейкі момант у расейскай сталіцы аформілася практычна “змова” з мэтай паставіць Лукашэнку на чале Расеі з Беларуссю “ў камплекце”. А потым ужо, прыбраўшы Ельцына, удзельнікі тых падзей разлічвалі разгледзець і ўласныя пытанні. Сітуацыя таму спрыяла: пачалося пашырэнне NАТА на Усход. У процівагу Яўгеній Прымакоў актыўна прасоўваў ідэю расейска-беларускага саюзе.

“Траянская” дамова

5 лістапада 1996 года Барыс Ельцын перанёс аперацыю на сэрцы. Аднаўленне заняло некалькі месяцаў, і менавіта гэты перыяд Лукашэнка выкарыстаў у сваіх інтарэсах. У сакавіку 1997 года ў Менску падрыхтавалі вельмі своеасаблівы праект дамовы аб расейска-беларускім саюзе. Ён прадугледжваў, што пасада кіраўніка саюзнай дзяржавы будзе зменнай: два гады кіруе адзін кіраўнік, наступныя два гады – другі. З расейскага боку яго рыхтавала група на чале з віцэ-прэм’ерам Валерыем Серовым, які адказваў за пытанні інтэграцыі ва ўрадзе Расеі. Фактычна ён дзейнічаў у інтарэсах беларускага правадыра і рыхтаваў дакументы пад яго.

У арт 18 праекта прапісваўся парадак фармавання вышэйшага савета саюза. У яго ўваходзілі прэзідэнты Беларусі і Расеі, прэм’ер-міністры і спікеры палат «парламентаў» абедзвюх краін, а таксама старшыня выканкама саюза. Пры такім раскладзе Ельцын аўтаматычна страчваў кантроль над вышэйшым саветам. Чатыры беларускія галасы плюс голас спікера Дзярждумы Генадзя Селязнёва (апанента Ельцына) забяспечвалі перамогу Лукашэнкі ў кожным галасаванні.

У камплекце з саюзнай дамовай ішоў праект статута расейска-беларускага саюза. У ім, напрыклад, гаварылася: “Пастановы Вышэйшага савета Саюза абавязковыя для органаў Саюза і для органаў выканаўчай улады дзяржаў-удзельніц”. Таксама прадугледжвалася стварэнне адзінага парламента, абранага непасрэдна грамадзянамі Саюза. У ім павінна было быць роўнае прадстаўніцтва беларускіх і расейскіх дэпутатаў – пры тым, што ў Расеі тады жыло 150 млн чалавек, а ў Беларусі – 9,5 млн.

Пазней дачка Барыса Ельцына Тацяна Юмашэва ў сваім блогу так успамінала тыя падзеі: “У красавіку 1996-га Расея і Беларусь падпісалі дагавор аб стварэнні Супольнасці дзвюх краін. Ідэя была ў тым, каб выбудаваць больш блізкія стасункі паміж імі, чым у той момант былі ў рамках СНД. Выканаўчы камітэт новага ўтварэння павінен быў падрыхтаваць дакументы на гэты конт”.

Дакументы былі падрыхтаваныя, галоўны з іх – Статут саюзнай дзяржавы. Як звычайна бывае ў такіх выпадках, дакумент пайшоў на ўзгадненне ў міністэрства і ведамствы, атрымаў візы расейскага МЗС і міністэрства паводле спраў СНД. Нарэшце, дабраўся ў апарат урада, дзе віцэ-прэм’ер Валер Сяроў таксама завізаваў дакумент. СМІ абвясцілі, што 2 красавіка два кіраўнікі – Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка – падпішуць новы саюзны дагавор. Мэта – стварэнне ў перспектыве адзінай федэратыўнай дзяржавы. З адзінай мытняй, валютай, грамадзянствам, з памежным і вайсковым саюзам.

“Уночы 28 сакавіка першы віцэ-прэм’ер Анатоль Чубайс тэлефануе ў Крэмль кіраўніку адміністрацыі Валянціну Юмашэву і кажа: “Валя, а ты ў курсе, што ўжо праз тыдзень у нас паўстане новая дзяржава?” – “У якім сэнсе”, – адказвае Юмашаў. Чубайс кажа: “А ў такім, што ў ім ужо не будзе патрэбны расейскі прэзідэнт, зрэшты, як і расейскі ўрад”. Высвятляецца, што ў дакуменце, які толькі цяпер трапіў на стол Чубайсу, ёсць пункты, якія знішчаюць суверэнітэт Расеі і перадаюць ўладныя паўнамоцтвы новым органам саюза – Вышэйшай радзе і Парламенцкаму сходу, – успамінала дачка Ельцына. – Юмашаў раніцай паведаміў прэзідэнту сітуацыю. Тата ў шаленстве. Касаваць візіт кіраўніка Беларусі, які прыязджае на ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды падпісання, – немагчыма. І падпісваць дакумент – немагчыма”.

Больш таго, унутры ўрада і адміністрацыі прэзідэнта РФ адбыўся раскол. Віцэ-прэм’ер Сяроў і памочнік прэзідэнта Рурыкаў намагалі на падпісанні гэтага дакумента. Іх аргументацыя: Статут – гэта крок да стварэння новага Саюза, да яго ў будучыні далучацца і Казахстан, і Украіна, і Кыргызстан, а потым і іншыя краіны. Ніякага суверэнітэту Расея не страчвае, бо яна большая, эканамічна мацнейшая. Апаненты пыталіся: што мы будзем рабіць, калі Лукашэнка, будучы кіраўніком Саюза і ўзначальваючы Вышэйшы савет, пачне займацца эканомікай Расеі, як ён гэта робіць у сябе дома, або вайну Захаду абвесціць? На гэта ім адказвалі: ну, мы ж гэтага не дазволім. Толькі Статут даваў такія магчымасці, не дазволіць ужо было б немагчыма.

“У выніку прынятая пастанова: нягледзячы на незадаволенасць Лукашэнкі, змяніць Статут, прыбраўшы з яго супярэчлівыя расейскай Канстытуцыі пункты. Каб не пароць гарачку, праект Статута апублікаваць і арганізаваць ўсенароднае абмеркаванне. Беларуская старана, зразумеўшы, што пакіраваць Расеяй не атрымаецца, запатрабавала прыбраць пункт, дзеля якога ўвесь гэты працэс і задумваўся аб стварэнні ў перспектыве федэратыўнай дзяржавы”, – піша Таццяна Юмашэва ў сваім блогу.

Напярэдадні падпісання саюзнай дамовы атачэнне Ельцына правяло сапраўдную спецаперацыю. У Менск тэрмінова адправілі сакратара Савета бяспекі Расеі Івана Рыбкіна з інструкцыяй памяняць тэкст дагавора. Перамовы Рыбкіна і Лукашэнкі ішлі ўсю ноч, і 2 красавіка 1997 года дамова аб стварэнні Саюза Расеі і Беларусі ўсё ж была падпісаная – але зусім не ў тым выглядзе, у якім яе хацелі бачыць у Менску. Сведкі цырымоніі афіцыйнага падпісання дакумента потым казалі: “На Лукашэнку было шкада глядзець”.

Прайшлі па краі

8 снежня 1999 года Ельцын і Лукашэнка падпісалі новую дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, але рэальна яна была толькі дэкларацыяй аб намерах. 26 студзеня 2000 года ўжо Лукашэнка і в. а. прэзідэнта РФ Уладзімір Пуцін абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі аб дамове. Спробы Лукашэнкі замацавацца ў Крамлі на гэтым скончыліся.



Categories: Зьнешнія адносіны, Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

w

Connecting to %s

%d bloggers like this: