Этнацыд беларусаў: Мітрапаліт Павел, які жыве ў Драздах: «Сусед кажа мне: Я рады, што наша краіна заняла нейкае там месца на чэмпіянаце свету» 

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Павел у відэа на канале «Эхо-ТВ» паразважаў пра чэмпіянат свету па футболе, які нядаўна прайшоў у Расіі.

«Я шчыра рады, што ў нас добрыя спартсмены. Я неяк пытюся ў суседа, якія ў цябе ўражанні ад гэтага чэмпіянату. А ён мне кажа: «Ведаеце, я парадаваўся, што наша краіна заняла нейкае там месца, але мне ад гэтага ні горача ні холадна. Я нічога не набыў і нічога не страціў», — сказаў Павел.

Зборная Беларусі не ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету па футболе, зборная Расіі дайшла да чвэрцьфінала.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел жыве па запрашэнні кіраўніка дзяржавы непасрэдна ў яго рэзідэнцыі ў Драздах. Пра гэта ён нядаўна пацвердзіў на судзе над былым кіраўніком выдавецтва Беларускага Экзархата Уладзімірам Грозавым.

Мітрапаліт Павел жыве ў Беларусі ад пачатку 2014 года, ён па-ранейшаму не мае беларускага грамадзянства.
https://nn.by/?c=ar&i=213080



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: