Этнацыд беларусаў: У Горадні фарміруюцца першыя класы і групы ў садках па-беларуску. Адпраўце сваіх дзетак і вы! 

З 1 красавіка па 22 чэрвеня ў горадзенскія школы паступіла 6 заявак ад бацькоў, якія хочуць, каб іх дзеці навучаліся ў першай клясе на беларускай мове, піша Радыё Свабода. Заявы ў першую клясу прымаюцца да 28 жніўня.

На сайце школы № 32 можна пабачыць, што ў першую клясу з навучаньнем на беларускай мове пакуль пададзена 5 заявак. І толькі адна такая заяўка пададзена ў школе № 34.

У Горадні пакуль няма ніводнай беларускамоўнай школы, але ўжо больш за 60 дзетак у розных клясах навучаюцца па-беларуску — у школах № 32 і № 34.

Намесьніца начальніка аддзелу адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму Алена Пахомава расказала, што пакуль ня ведае, ці адкрыюць 1-я клясы з навучаньнем на беларускай мове: калі бацькі пададуць заяўкі, то клясы адкрыюць.

Старшыня горадзенскай арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка сказаў, што з красавіка сябры ягонай арганізацыі праводзяць агітацыю сярод бацькоў, каб яны аддавалі дзяцей у беларускія клясы.

Ён заклікае валанцёраў далучацца да ТБМ у справе агітацыі бацькоў, каб тыя пісалі заявы для навучаньня дзяцей на беларускай мове.

У дзіцячыя садкі зь беларускай мовай у Горадні з красавіка падалі 4 заяўкі. У горадзе існуе некалькі беларускамоўных групаў у садках № 65 і № 45.
https://nn.by/?c=ar&i=211908



Categories: Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: