“Наша Ніва”

У мерапрыемствах у Кіеве ўзялі ўдзел 250 тысяч вернікаў.
27 ліпеня ў мерапрыемствах у Кіеве, прысвечаных 1030-й гадавіне хрышчэння Кіеўскай Русі, бралі ўдзел 250 тысяч вернікаў, паведамілі ва Украінскай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату.
Шэсце прайшло цэнтральнымі вуліцамі Кіева да Кіева-Пячэрскай лаўры.
За парадкам сачылі 5 тысяч праваахоўнікаў. Трох чалавек затрымалі паводле падазрэнняў у падрыхтоўцы правакацый.
Categories: Рэлігія
Пакінуць адказ