Этнацыд беларусаў ад кіраўніка дзяржавы: Лукашэнка пра «расейскія гарады»: Дык і Берасце, і Гародня…

ФОТА: ТАСС

Дыктатар адзначыўся яшчэ адным антыбеларускім выказваннем.

Сёння, 12 кастрычніка, Лукашэнка і Пуцін коратка выступілі на выніковым пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за прыезд, піша tut.by.

«Я ўдзячны вам, прэзідэнту Расеі, за тое, што вы знайшлі час, прыехалі ў гэты светлы горад. Я нездарма сказаў – расейскі горад. Магілёў, Віцебск – гэта такія гарады, якія наогул не адрозніваюцца ад расейскіх гарадоў», – сказаў дыктатар.

– Я вельмі цаню тое, што мы ў такім складзе сёння тут сабраліся. Дзякуй вам вялікі. Гэта цаню не толькі я. Беларусь ужо практычна тыдзень напярэдадні гэтага форуму, сёння [жыве] і, я думаю, яшчэ заўтра мы будзем жыць вось гэтым духам беларуска-расейскага адзінства. Такія форумы не заменіць ніводнае мерапрыемства па лініі «cаюзу» Беларусі ды Расеі. Гэта гэтыя форумы збліжаюць, аб’ядноўваюць нашы народы, робяць адзіным цэлым, якое разарваць практычна нікому немагчыма, – сказаў Лукашэнка.

На заканчэнне сваёй прамовы Аляксандр Лукашэнка дадаў:

– Я ўдзячны вам, прэзідэнту Расеі, за тое, што вы знайшлі час, прыехалі ў гэты светлы горад. Я нездарма сказаў – расейскі горад. Магілёў, Віцебск – гэта такія гарады, якія наогул не адрозніваюцца ад расейскіх гарадоў. Ды і Берасце – вось, губернатар выступаў, – Гародня. Яны калі і адрозніваюцца, то толькі сваёй архітэктурай заходняй. А тут усё наша, усё жывое.



Categories: Зьнешнія адносіны, Этнацыд беларусаў

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: