Андрэй Кураеў: З пункту гледжання Канстанцінопаля Мінск — чужая для Масквы тэрыторыя

Пра гэта протадыякан Андрэй Кураеў, адзін з найбольшых інтэлектуалаў РПЦ, сказаў у інтэрв’ю rosbalt.ru.

Пры канцы гутаркі пра магчымасці дасягнуць згоды між Канстанцінопалем і Масквой у пытанні ўкраінскай аўтакефаліі, ён раптам адзначыў: «Самае парадаксальнае: з пункту гледжання Канстанцінопаля, Мінск – гэта ўжо чужая для Масквы тэрыторыя. Раз адмяняецца Патрыяршая грамата 1686 года аб пераходзе Кіеўскай мітраполіі пад Маскву, то адмена тычыцца і Беларусі. Тады, у XVII стагоддзі, Рэч Паспалітая і Кіеўская мітраполія ўключалі ў сябе і беларускую тэрыторыю».

Што да ўласна перспектываў прымірэння з Канстанцінопалем, дык «Масква магла б выправіць сітуацыю, калі б яна прыняла гэтую дадзенасць. І стала б добрым і мірным удзельнікам працэсу станаўлення адзінай украінскай царквы.

Мы маглі б заявіць, што згодны з гэтай мэтай. Мы гатовыя на варыянт: няхай два подпісы патрыярхаў – грэцкага і нашага – будуць пад гэтым томасам. Наш ўклад у гэты працэс – мір. Нашых вернікаў і духавенства мы не будзем настройваць на канфлікт і на вайну. Гэта яшчэ не позна. Але, па-мойму, гэта не ў духу патрыярха Кірыла», — адзначыў Кураеў.
https://nn.by/?c=ar&i=217544



Categories: Рэлігія

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: