Лаўрэатам прэміі «Новай акадэміі» Швецыі, якая пазіцыянуецца як альтэрнатыва Нобелеўскай прэміі па літаратуры, стала французская пісьменніца Марыз Кандэ, паведамляе NY Times.
Журы адзначыла яе кнігі за апісанне «жахаў каланіялізму і хаосу посткаланіялізму».
Нобелеўскі камітэт у 2018 годзе прэмію па літаратуры не ўручаў з-за скандалу ў Шведскай акадэміі: мужа адной з членаў акадэміі западозрылі ў раскрыцці імёнаў будучых лаўрэатаў, а таксама ў сэксуальных дамаганнях.
Марыз Кандэ (дзявочае Букалон) нарадзілася на Гвадэлупе ў 1937 г. Вучылася ў парыжскім Ліцэі Фенелона, затым у Сарбоне. Выкладала ў Гвінеі, Гане, Сенегале, Францыі, ЗША (у Калумбійскім універсітэце, да 2004, іншых амерыканскіх універсітэтах), працавала як журналіст.
Узначальвала Камітэт памяці пра рабства, заснаваны ў Францыі ў 2004 г. Па яе прапанове з 2006 года 10 мая ў Францыі адзначаецца як Дзень памяці аб рабстве.
Categories: Літаратура
Пакінуць адказ