Як з дапамогай відэароліка распавесці замежніку пра нашу краіну

19 кастрычніка 2018 года

Беларусь, як сапраўдная «тэра інкогніта», выклікае ў замежнікаў шмат пытанняў.

У гэтым выпадку спатрэбяцца відэа з прыгожымі малюнкамі і цікавымі фактамі. Вось некаторыя з ролікаў, якія можна паказаць замежным сябрам, піша planetabelarus.by.

20 фактаў пра Беларусь

Гэты анімацыйны ролік першапачаткова падрыхтавалі ў Варшаве на польскай мове. Але ён так хутка стаў вірусным і спадабаўся беларусам, што яго перавялі як на беларускую, так і на ангельскую мову. У роліку пералічваюцца займальныя факты пра краіну: вышыня самай высокай гары, акторы з беларускім паходжаннем, Віцебск на карціне Марка Шагала, World of tanks і Viber. Будзе пазнавальна і для замежнікаў, і для саміх беларусаў.

Беларусь – звыш за чаканне

Дастаткова новы прэзентацыйны ролік Беларусі, выпушчаны на беларускай мове. Мастацкі тэкст прысвечаны духу народа, а карцінка песціць не толькі беларускай прыродай, архітэктурай, але і акторамі ў сярэднявечных строях.

Таймлапс-ролікі

Адразу некалькі таймлапс-ролікаў, якія так любілі здымаць некалькі гадоў таму. У хуткім рэжыме пад беглыя аблокі можна паглядзець на разнастайныя аб’екты ў Беларусі. Добра падыходзіць, каб паставіць фонам пад прэзентацыю.

Гэта, напрыклад, таймлапс віцебскага фатографа Юрыя Ветлічэнкі, на стварэнне якога ў яго сышло чатыры гады.

History of Belarus – The songs of old Europe

Трохі гісторыі для больш глыбокага апускання ў Беларусь. Гэта відэа зняла беларуска, якая жыве ў Амерыцы, каб было прасцей тлумачыць сябрам, што гэта за невядомая краіна ў цэнтры Еўропы, адкуль яна родам. Відэа пачынаецца з народных песень, а далей кароткі і зразумелы апавед пра гісторыю краіны ад ВКЛ да жыцця ў СССР. Тэкст агучаны на ангельскай.

Будзьма беларусамі

Мультфільм пра гісторыю Беларусі. Шмат фактаў за 5 хвілін. І хай гэтаму мультфільму ўжо сем гадоў, глядзіцца ён усё гэтак жа выдатна. А перагледзець яго не перашкодзіць і беларусам, каб успомніць самыя важныя даты ў гісторыі Беларусі. Адразу ўсё ўлавіць досыць складана, бо інфармацыі шмат, але карцінкі, застаўкі, рэп пра гісторыю – усё гэта ў кожным выпадку не сумна і цікава. Ды і наогул, «Будзьма! Ведай свой род!». Ёсць версія з ангельскімі субтытрамі.



Categories: Нацыя Беларусы, Праект "РАЗАМ"

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: