Юбілейныя дні нараджэньня паэтаў і пісьменьнікаў
СНЕЖАНЬ 2018
220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча
100-годдзе з дня нараджэння Кастуся Кірэенкі
95-годдзе з дня нараджэння Анатолія Вялюгіна
СТУДЗЕНЬ 2019
150-годдзе з дня нараджэння Ядвігіна Ш.
120-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова
115-годдзе з дня нараджэння Алеся Якімовіча
ЛЮТЫ 2019
105-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова
САКАВІК 2019
205-годдзе з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі
90-годдзе з дня нараджэння Еўдакіі Лось
МАЙ 2019
115-годдзе з дня нараджэння Адама Русака
115-годдзе з дня нараджэння Паўлюка Труса
ЧЭРВЕНЬ 2019
95-годдзе з дня нараджэньня Васіля Быкава
ЛІПЕНЬ 2019
150 гадоў з дня нараджэння Вітана-Дубейкаўскага (Дубяйкоўскага) Лявона Іванавіча (1869 – 1940), беларускага паэта, архітэктара
ЖНІВЕНЬ 2019
470 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Мікалая Крыштова (мянушка Сіротка) (1549 – 1616), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, мецэната, пісьменніка
ВЕРАСЕНЬ 2019
160 гадоў з дня нараджэння Эпімаха – Шыпілы Браніслава Ігнатавіча (1859 – 1934), дзеяча беларускай культуры, выдаўца, фалькларыста, мовазнаўца, літаратуразнаўца
КАСТРЫЧНІК 2019
135 гадоў з дня нараджэння Ждановіча Фларыяна Паўлавіча (1884 – 1937), беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра
ЛІСТАПАД 2019
29 лістапада – 160 гадоў з дня нараджэння Янчука Мікалая Андрэевіча (1859 – 1921), беларускага, украінскага і рускага вучонага-славіста і пісьменніка, этнографа, фалькларыста, літаратуразнаўца, антраполага
СНЕЖАНЬ 2019
115 гадоў з дня нараджэння Дудара Алеся (сапр. Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч) (1904 – 1937), беларускага паэта, крытыка, перакладчыка
************
390 гадоў назад нарадзіўся Сімяон Полацкі (сапр. Пятроўскі–Сітніяновіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, пісьменнік, публіцыст і педагог
385 гадоў з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага (1634 – 1689), беларускага мысліцеля
220 гадоў назад нарадзіўся Баршчэўскі Ян (1799, паводле іншых крыніц 1790, 1794, ці 1796 – 1851), беларускі і польскі пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры
Каляндар гістарычных дат
1 студзеня 1919 года створана Беларуская cавецкая сацыялістычная рэспубліка (БССР)
1045 | гадоў назад (974) паводле Віцебскага летапісу кіеўскай княгіняй Вольгай заснаваны Віцебск |
1000 | гадоў назад (1019) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Брэст (Берасце, Бярэсце) |
975 | гадоў з пачатку будаўніцтва (1044) у Полацку Сафійскага сабору (будаўніцтва скончана ў 1066 г.) |
975 | гадоў з часу княжання (1044 – 1101) у Полацку Усяслава Брачыславіча, празванага Чарадзеем |
975 | гадоў назад (1044) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Навагрудак (Новогород, Новогородок) |
960 | гадоў назад (1059) у летапісах упершыню ўпамінаецца Копысь як горад Полацкага княства |
915 | гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай (свецкае імя Прадслава) (каля 1104 – 1173), беларускай асветніцы |
860 | гадоў назад у летапісах упершыню ўпамінаецца Чачэрск |
745 | гадоў назад (1274) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Капыль |
735 | гадоў назад (1284) войскі літоўскага князя Рынгальда разграмілі мангола-татарскія войскі каля вёскі Магільна (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці) |
605 | гадоў назад (1414) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Глыбокае |
580 | гадоў назад (1439) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Лепель |
575 | гадоў назад (1444) Гродна атрымаў поўнае самакіраванне паводле магдэбургскага права |
565 | гадоў назад (1454) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Стары Мядзел (цяпер г. Мядзел Мінскай вобласці) |
525 | гадоў назад (1494) горад Высокае атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
525 | гадоў назад (1494) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Косава (Косаў) |
520 | гадоў назад (1499) Мінск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
515 | гадоў з часу ўтварэння (1504) Полацкага ваяводства |
515 | гадоў назад (1504) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца в. Будслаў (Буда, Буцлаў, Будцлаў) Мядзельскага раёна |
505 | гадоў назад (1514) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Мёры |
490 | гадоў з часу ўвядзення (1529) Першага Статута Вялікага княства Літоўскага, збора законаў айчыннага феадальнага права |
485 | гадоў назад (1534) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Сянно |
490 | гадоў назад (1 ліпеня 1569 г.) заключана Люблінская унія – урачыстае абвяшчэнне пра аб’яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства і Вялікага княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую |
450 | гадоў назад (1569) Радашковічы і Дзісна атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права |
445 | гадоў з часу заснавання (1574) у Вільні друкарні братоў Мамонічаў (дзейнічала да 1623 г.) |
445 | гадоў з часу выдання (1574) Сымонам Будным у мяст. Лоск каля Валожына Новага Запавету |
440 | гадоў назад (1579) Гродна стаў рэзідэнцыяй караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя |
430 | гадоў назад (1589) Кобрын і Пружаны атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права |
420 | гадоў назад (1599) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Вілейка |
385 | гадоў назад (1634) Чавусы і Бешанковічы атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права |
295 | гадоў назад (1724) створана Нясвіжская капэла Радзівілаў (існавала да 1809 г.) |
290 | гадоў назад (1729) заснавана Пінская друкарня (існавала да 1746 г.) |
250 | гадоў назад (1769) у в. Бабоўня (Капыльскі раён) заснавана суконная мануфактура |
250 | гадоў з пачатку дзейнасці (1769) у Гродна тэатра Тызенгаўза (дзейнічаў да 1780 г.) |
250 | гадоў з часу заснавання (1769) шклозавода “Залессе” ў мяст. Ілля |
245 | гадоў назад (1774) у Гродна створана музычна-тэатральная школа Тызенгаўза (існавала да 1780 г.) |
225 | гадоў з пачатку паўстання (1794) у Польшчы, Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі |
225 | гадоў з часу ўтварэння (1794) Віленскага генерал-губернатарства (існавала да 1912 г.) |
215 | гадоў з дня нараджэння Гарбачэўскага Мікіты Іванавіча (1804 – 1879), беларускага архівіста, мовазнаўца, педагога |
215 | гадоў назад (1804) завершана будаўніцтва Агінскага канала, які злучыў водныя сістэмы рэк Нёмана і Дняпра |
210 | гадоў з часу заснавання (1809) у Магілёве першай у Беларусі метэаралагічнай станцыі |
210 | гадоў назад (1809) у Магілёве на базе галоўнага народнага вучылішча адкрыта першая гімназія |
195 | гадоў з часу выдання (1824) “Беларускага архіва старажытных грамат”, першага зборніка па гісторыі беларускіх зямель |
190 | гадоў з пачатку дзейнасці (1829) Беларускай навучальнай акругі |
180 | гадоў назад (1839) скончана будаўніцтва Аўгустоўскага канала, які злучыў водныя сістэмы рэк Нёмана і Бебжы (басейн Віслы) |
180 | гадоў назад (1839) заснавана метэаралагічная станцыя ў Гродна |
160 | гадоў назад (1859) уведзена ў эксплуатацыю першая ў Беларусі тэлеграфная лінія Мінск – Бабруйск |
155 | гадоў назад (1864) заснавана Маладзечанская настаўніцкая семінарыя (існавала да 1920 г.) |
150 | гадоў назад (1869) пачалося будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (скончылася ў 1878 г.) |
145 | гадоў назад (1874) у Гомелі заснаваны галоўныя механічныя майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі (у далейшым Гомельскі вагонарамонтны завод) |
140 | гадоў назад (1879) заснавана Навабеліцкая запалкавая фабрыка “Везувій” (з 1944 г. Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат) |
135 | гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1884) чыгуначнай лініі Вільня – Пінск |
135 | гадоў з часу пабудовы (1884) Пінскага параходабудаўнічага завода (з 1939 г. суднарамонтны завод) |
120 | гадоў назад (1899) заснавана Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна (адкрыта 25 снежня 1900 г.) |
115 | гадоў назад (1904) у Брэсце адкрыта жаночая гімназія |
110 | гадоў назад (1909) у Брэсце быў адкрыты першы кінематограф |
110 | гадоў назад (1909) пачалося выданне “Минской старины”, зборніка дакументаў, навуковых прац і артыкулаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі Беларусі |
110 | гадоў назад (1909) пачалося выданне “Полоцко-Витебской старины”, зборніка дакументаў, навуковых прац і артыкулаў па гісторыі Беларусі |
110 | гадоў з пачатку дзейнасці (1909) настаўніцкай семінарыі ў Рагачове (дзейнічала да 1919 г.) |
110 | гадоў з часу выдання (1909) у Гомелі грамадска-палітычных і літаратурных газет “Полесье” і “Полесская жизнь” |
105 | гадоў з часу стварэння (1914) у Мінску кампазітарам У.В.Тэраўскім аднаго з першых беларускіх харавых калектываў |
100 | гадоў назад (1919) заснавана Віленская беларуская гімназія (існавала да 1944 г.) |
100 | гадоў назад (1919) у Магілёве адкрыта музычная школа, адна з першых у Беларусі (з 1937 г. музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага–Корсакава, з 2009 г. Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага–Корсакава) |
65 | гадоў з часу ўрачыстага адкрыцця (4 ліпеня 1954 г.) у Мінску манумента Перамогі – помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам, якія загінулі ў баях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў |
50 | гадоў назад (5 ліпеня 1969 г.) адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Курган Славы” |
Calendar of important events in the life of Belarusians in 2019
(magazine “CULTURE. NATION”, November 2018, issue 22, p.116-122; http://www.sakavik.net)
In this issue: Calendar of wrirers’ and poets’ birthdays, and Calendar of historical dates.
Categories: Асьвета
Пакінуць адказ