Як князь Усяслаў Ноўгарад заваяваў

10 снежня 2018 года

Гісторыя барацьбы за шлях «з варагаў у грэкі».

Аблога і захоп Ноўгарада князем Усяславам Полацкім – гэта адзін з галоўных і вызначальных этапаў міжусобнай вайны паміж Ноўгарадам і Полацкам. Два буйныя палітычныя цэнтры Усходняй Еўропы змагаліся за панаванне на гандлёвых шляхах ад Балтыкі на поўдзень, да Візантыі. Канкурэнцыя паміж палачанамі і наўгародцамі і заахвоціла полацкага князя весці жорсткія войны, піша «Літвін».

Перадумовы і прычыны вайны. Узяцце і спусташэнне Ноўгарада Усяславам стала канчатковым этапам у Полацка-Наўгародскай вайне, якая прадаўжалася з 1065 да 1067 года. Гэтая вайна паказала, што Полацкая зямля валодае дастатковай вайсковай магутнасцю, каб ігнараваць уладу Кіева. Гэтая ўлада аслабла праз смуту, якая запанавала ў Кіеўскім княстве і ў яе васальных землях пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 годзе.

Полацкія князі не надта прызнавалі вярхоўную ўладу Кіева нават у перыяд вышэйшай магутнасці княства. Жадаючы заснаваць уласную епархію ў княстве, Усяслаў наткнуўся на катэгарычную адмову Ноўгарада, а затым яшчэ і Кіева праз даўнія тэрытарыяльныя канфлікты. Аднак гэта была ўсяго толькі нагода да вайны, планы якой князь полацкі выношваў не адзін год.

Прычыны ж вайны былі такія ж, як і ў многіх іншых войнаў у сусветнай гісторыі, а менавіта: жаданне заваяваць новыя тэрыторыі, займець багацці і новыя рэсурсы, а таксама зрабіць Полацк цэнтрам эканамічнай і палітычнай улады для сваёй княжацкай дынастыі. Апошняй кропляй стаў пачатак будаўніцтва цытадэлі Менск (у будучыні Менск – сталіца сучаснай Беларусі) на тэрыторыі Турава – Пінскага княства. У той момант Усяслаў Чарадзей канчаткова вызначыў, што пачне вайну.

Пачаўшы баявыя дзеянні ў 1065 годзе з аблогі Пскова, Усяслаў пацярпеў часовую паразу. Ён адступіў, каб выправіць памылкі і ўдасканаліць войска. Увесь наступны год быў зацішшам перад бурай, якая паднялася ў студзені 1067 года. Другім разам дайсці да Пскова князю Усяславу было не наканавана. Войску Полацкага княства перашкодзілі наўгародцы.

Палачане сустрэліся з дружынай князя наўгародскага Мсціслава на рацэ Чарэсе. У выніку бітвы наўгародскія войскі былі цалкам разгромленыя, а сам князь, ледзь не трапіў у палон, уцёк да сваіх хаўруснікаў у «маці гарадоў расейскіх» – Кіеў.

Першапачаткова ў планах Усяслава не было намераў неадкладна ўзяць Ноўгарад, але такая лёгкая і ўпэўненая перамога над праціўнікам дапамагла яму наважыцца на неадкладны паход і захоп горада, які цяпер заставаўся неабароненым. На дварэ стаяў люты, калі войскі Усяслава падышлі да сцен Вялікага Горада Ноўгарада.

Пазбавіўшыся свайго кіраўніка і лідара, жыхары горада знаходзіліся ў поўнай разгубленасці і абаранялі горад неарганізавана. Полацкае войска, практычна не сустрэўшы супраціву, завалодала заходняй паловай горада, дзе знаходзіліся княжая рэзідэнцыя і іншыя адміністрацыйныя будынкі таго часу.

У астатняй жа частцы горада палачане сустрэлі даволі люты супраціў абаронцаў, якія абаранялі ад непрыяцеля кожны дом і вуліцу, але былі разбітыя. Цалкам зруйнаваўшы заходнюю частку Ноўгарада, Усяслаў нахабна разрабаваў царкоўныя і княжацкія ўладанні, сярод якіх – храм Святой Сафіі. З будынка былі вывезеныя ўсе царкоўныя рэліквіі.

Гэта была жорсткая помста князя полацкага за нежаданне мясцовага духавенства дазволіць яму стварыць сваё біскупства, пра якое ён прасіў напярэдадні вайны. Аўтарытэт Ноўгарада як духоўнага і царкоўнага цэнтра Кіеўскай Русі быў грунтоўна падарваны. Горад упершыню за ўсю сваю гісторыю быў практычна знішчаны, на вяртанне да былой моцы сышлі дзесяцігоддзі.

Да таго ж, узяцце Ноўгарада аўтаматычна азначала пачатак вайны з Кіеўскім княствам, а Усяслаў стаў асабістым ворагам братоў Яраславічаў, якія неадкладна пачалі будаваць планы свайго паходу на Полацк, які перарасце ў адну з самых кровапралітных сутычак Усходняй Еўропы за перыяд з 10-га да 13-га стагоддзя ўключна.



Categories: Гісторыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: