Радыё “Свабода”, 8 студзеня 2019 года

Друкаваць
У Воршы ў сьцяну будынку райвыканкаму заклалі капуслу з пасланьнем да нашчадкаў. У адрозьненьне ад папярэдняга пасланьня, якое сёньня перадалі ў музэйны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны, яно напісана не на беларускай, а на расейскай мове.

«Мы бачым у вас рысы людзей камунізму». У Воршы прачыталі пасланьне нашчадкам з 1969 году
Карэспандэнт Свабоды пацікавіўся ў намесьніка старшыні райвыканкаму Віктара Калачова, чаму новае пасланьне напісана на расейскай мове?
— У нас дзьве дзяржаўныя мовы. Якія яшчэ патрэбны камэнтары?, — адказаў на пытаньне чыноўнік.
— Аднак папярэдняе пасланьне, закладзенае ў 1969 годзе, было напісана на беларускай мове.
— Адкуль мы ведалі, на якой мове яно было напісана?! У нас дзьве дзяржаўныя мовы, якія могуць пытаньні і камэнтары?
— Дык новае пасланьне напісана на дзьвюх мовах?
— Не, мы напісалі на расейскай. Я маю на ўвазе наогул. Дакумэнты пішуцца на беларускай ці на расейскай мовах.
Пра што гаворыцца ў звароце да нашчадкаў Віктар Калачоў не распавёў.
«Зварот да нашчадкаў, каб любілі радзіму. У такім ракурсе», — сказаў ён.
У аддзеле ідэалёгіі Аршанскага райвыканкаму, дзе складалі пасланьне нашчадкам, карэспандэнту Свабоды нічога не патлумачылі.
Адкрыць пасланьне мяркуюць праз 50 гадоў, да 1000-годзьдзя Воршы.
Categories: Этнацыд беларусаў
Пакінуць адказ