Дэпутаты Вярхоўнага Савета 12 і 13 склікання: Трэба адстойваць незалежнасць усім народам

ФОТА: RACYJA.COM

У Беларусі ёсць дэмакратычныя сілы, якія не хочуць ніякай каланізацыі.

У Менску правялі сход дэпутаты двух легітымных парламентаў — Вярхоўнага Савета 12 і 13 склікання. Паэт і публіцыст Сяргей Законнікаў, які быў госцем сходу, адзначыў важнасць гэтага мерапрыемства і прынятай на ім заявы для захавання незалежнасці Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Самыя паважаныя людзі, якія прымалі першую Канстытуцыю, людзі легітымныя, іх ведаюць у грамадстве, сабраліся, таму што бачаць, што над нашай незалежнасцю ўзнікла вялікая пагроза.

ФОТА: RACYJA.COM

Нам толькі здаецца, што гэтая пагроза не такая страшная. Мы заўсёды павінны памятаць, што адбываецца ва ўсім свеце. Нейкая ствараецца складаная сітуацыя, усе думаюць, што яна сама сабой разрашыцца, а яна канчаецца тым, што людзі трапляюць у рабства.

Таму зараз патрабуецца адстойваць незалежнасць Беларусі літаральна ўсім народам, – падкрэсліў Сяргей Законнікаў. Па яго словах, неабходна, каб аб гэтай падзеі – сходзе і прынятых на ім дакументах, даведаліся як мага шырэй не толькі ў беларускім грамадстве, але і ў свеце.

«Каб ведалі, што ў Беларусі ёсць дэмакратычныя сілы, якія не хочуць ніякай каланізацыі. Яны стаяць за незалежнасць і будуць стаяць да канца», – падкрэсліў Сяргей Законнікаў.

ФОТА: RACYJA.COM
ФОТА: RACYJA.COM


Categories: Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: