Да артыкула: Марзалюк “Той, хто называў праваслаўе «сабачай верай», ня можа быць нацыянальным героем”

 

Каментарый да артыкула Сяргея Абламейкі, Радыё “Свабода”, 17 сакавіка 2019 года.

Добры дзень праф. Марзалюк!

Вельмі добра чуць, што складаецца новая гісторыя Беларусі, так падаецца, што пад вашым кіраўніцтвам. Калі гэта так, то ці не памыляецеся вы, калі …?
– ужываеце да сваіх апанентаў слова “падлюкі”;
– калі вы, памыляючыся, лічыце, што 80% беларускага насельніцтва з’яўляюцца праваслаўнымі, а на самай справе як мінімум больш за 40% беларусаў ня веруць у бога і больш таго вы крыўдзіце вернікаў іншых канфесій, якія сябе да праваслаўя не адносяць?

– вы спрабуеце заблытаць чытача, змешваючы рэлігійныя пачуцці людзей з іх поглядамі на свабоду і незалежнасць краіны;
– вы, прыводзячы ў прыклад іншыя краіны пра крымінальную адказнасць за знішчэнне памяці аб мінулым, самі забываеце і зводзіце ў нішто таго ж Каліноўскага і, думаю, яшчэ больш раннюю гісторыю Полацка і ВКЛ, пакідаючы толькі Вялікую айчынную вайну ў запасе.

Гісторыя пішацца і перапісваецца, але ўсё ж у астатку застаецца такой якой яна ёсць. Беларусам больш 1000 гадоў, а вы спрабуеце яе разам са сп. Давыдзькам умясціць у 78 (1941-2019).

З нецярпеннем чакаем праўдзівую кнігу.

доктар Пётра Мурзёнак,
дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе

P.S. Калі ласка, калі й будзе нейкі каментар, не ўжывайце да мяне словы “паліцаі” ці “здраднікі”. У замежжы жыве шмат беларусаў, якія жадаюць дабра сваёй радзіме і гатовы ў гэтым ёй дапамагчы.



Categories: Мараль, Нацыя Беларусы

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: