Надмагільную пліту Яна Баршчэўскага ва Украіне перадалі на захаванне касцёлу

Надмагільнай плітой беларуска-польскага пісьменьніка Яна Баршчэўскага, пахаванага ва ўкраінскім мястэчку Чуднаў Жытомірскай вобласьці, заапекавалася мясцовая польская грамада, піша «Радыё Свабода».

Чытайце таксама: Ва Украіне знайшлі надмагілле класіка беларускай літаратуры ФОТАФАКТ

Гаспадары падворка, на якім знайшлася надмагільная пліта, перадалі яе прадстаўнікам Саюзу палякаў, якія прыехалі з Жытоміра, а тыя, у сваю чаргу, — у рыма-каталіцкі касьцёл Адшуканьня Крыжа Гасподняга ў Чуднаве.

Рыма-каталіцкі касьцёл Адшуканьня Крыжа Гасподняга ў Чуднаве.

«Пакуль вырашылі зьбіраць сродкі на рэстаўрацыю, а ўжо пасьля гэтага плянуецца ўхваліць рашэньне, дзе яе ўсталяваць. Папярэдне гаворка ідзе пра тэрыторыю касьцёла», — сказала Свабодзе загадчыца аддзелу культуры Чуднаўскай гарадзкой рады Сьвятлана Захарчанка.

Алена Прыходчанка, вучаніца 4 клясы мясцовай школы, дзякуючы чыёй цікаўнасьці ўдалося знайсьці гістарычную каштоўнасьць.

Паводле яе, Жытомірская абласная рада плянуе надаць надмагільнай пліце статус гістарычнага помніка.

«Калі будзе завершаная рэстаўрацыя і канчаткова вызначана месца ўстанаўленьня пліты, мы абавязкова на гэтае мерапрыемства запросім і польскі, і беларускі бок», — дадала Сьвятлана Захарчанка.

Чуднаўскія ўлады мяркуюць, што Ян Баршчэўскі быў пахаваны на гэтых каталіцкіх могілках. Але дакладнае месца невядомае.

Прадстаўніца Чуднаўскай гарадзкой рады дадала, што месца пахаваньня Яна Баршчэўскага пакуль дакладна не вядомае — у мястэчку было некалькі каталіцкіх могілак.

Радыё Свабода
https://nn.by/?c=ar&i=229092



Categories: Літаратура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: