2019: Юбілейныя дні нараджэньня паэтаў і пісьменьнікаў і каляндар гістарычных дат. Часопіс “Культура. Нацыя”, красавік 2019, “23, с.106-112.

logo for chasopis

 

СТУДЗЕНЬ 2019

 

150-годдзе з дня нараджэння Ядвігіна Ш.

120-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова

115-годдзе з дня нараджэння Алеся Якімовіча

 

 

ЛЮТЫ 2019

 

105-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

   

          

САКАВІК 2019

 

205-годдзе з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі

90-годдзе з дня нараджэння Еўдакіі Лось

   

    

МАЙ 2019

 

115-годдзе з дня нараджэння Адама Русака

115-годдзе з дня нараджэння Паўлюка Труса

 

 

ЧЭРВЕНЬ 2019

 

95-годдзе з дня нараджэньня Васіля Быкава

 

 

ЛІПЕНЬ 2019

150 гадоў з дня нараджэння Вітана-Дубейкаўскага (Дубяйкоўскага) Лявона Іванавіча (1869 – 1940), беларускага паэта, архітэктара

 

ЖНІВЕНЬ 2019

470 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Мікалая Крыштова (мянушка Сіротка) (1549 – 1616), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, мецэната, пісьменніка

ВЕРАСЕНЬ 2019

160 гадоў з дня нараджэння Эпімаха – Шыпілы Браніслава Ігнатавіча (1859 – 1934), дзеяча беларускай культуры, выдаўца, фалькларыста, мовазнаўца, літаратуразнаўца

КАСТРЫЧНІК 2019

135 гадоў з дня нараджэння Ждановіча Фларыяна Паўлавіча (1884 – 1937), беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра

ЛІСТАПАД 2019

29 лістапада – 160 гадоў з дня нараджэння Янчука Мікалая Андрэевіча (1859 – 1921), беларускага, украінскага і рускага вучонага-славіста і пісьменніка, этнографа, фалькларыста, літаратуразнаўца, антраполага

СНЕЖАНЬ 2019

115 гадоў з дня нараджэння Дудара Алеся (сапр. Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч) (1904 – 1937), беларускага паэта, крытыка, перакладчыка

 

************

390 гадоў назад нарадзіўся Сімяон Полацкі (сапр. Пятроўскі–Сітніяновіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, пісьменнік, публіцыст і педагог

385 гадоў з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага (1634 – 1689), беларускага мысліцеля

220 гадоў назад нарадзіўся Баршчэўскі Ян (1799, паводле іншых крыніц 1790, 1794, ці 1796 – 1851), беларускі і польскі пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры

 

 

 

 

 

 

 

Каляндар гістарычных дат

 

1 студзеня 1919 года створана Беларуская cавецкая сацыялістычная рэспубліка (БССР)

 

1045 гадоў назад (974) паводле Віцебскага летапісу кіеўскай княгіняй Вольгай заснаваны Віцебск
1000 гадоў назад (1019) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Брэст (Берасце, Бярэсце)
975 гадоў з пачатку будаўніцтва (1044) у Полацку Сафійскага сабору (будаўніцтва скончана ў 1066 г.)
975 гадоў з часу княжання (1044 – 1101) у Полацку Усяслава Брачыславіча, празванага Чарадзеем
975 гадоў назад (1044) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Навагрудак (Новогород, Новогородок)
960 гадоў назад (1059) у летапісах упершыню ўпамінаецца Копысь як горад Полацкага княства
915 гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай (свецкае імя Прадслава) (каля 1104 – 1173), беларускай асветніцы
860 гадоў назад у летапісах упершыню ўпамінаецца Чачэрск
745 гадоў назад (1274) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Капыль
735 гадоў назад (1284) войскі літоўскага князя Рынгальда разграмілі мангола-татарскія войскі каля вёскі Магільна (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці)
605 гадоў назад (1414) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Глыбокае
580 гадоў назад (1439) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Лепель
575 гадоў назад (1444) Гродна атрымаў поўнае самакіраванне паводле магдэбургскага права
565 гадоў назад (1454) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Стары Мядзел (цяпер г. Мядзел Мінскай вобласці)
525 гадоў назад (1494) горад Высокае атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
525 гадоў назад (1494) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Косава (Косаў)
520 гадоў назад (1499) Мінск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права
515 гадоў з часу ўтварэння (1504) Полацкага ваяводства
515 гадоў назад (1504) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца в. Будслаў (Буда, Буцлаў, Будцлаў) Мядзельскага раёна
505 гадоў назад (1514) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Мёры
490 гадоў з часу ўвядзення (1529) Першага Статута Вялікага княства Літоўскага, збора законаў айчыннага феадальнага права
485 гадоў назад (1534) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Сянно
490 гадоў назад (1 ліпеня 1569 г.) заключана Люблінская унія – урачыстае абвяшчэнне пра аб’яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства і Вялікага княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую
450 гадоў назад (1569) Радашковічы і Дзісна атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
445 гадоў з часу заснавання (1574) у Вільні друкарні братоў Мамонічаў (дзейнічала да 1623 г.)
445 гадоў з часу выдання (1574) Сымонам Будным у мяст. Лоск каля Валожына Новага Запавету
440 гадоў назад (1579) Гродна стаў рэзідэнцыяй караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя
430 гадоў назад (1589) Кобрын і Пружаны атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
420 гадоў назад (1599) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Вілейка
385 гадоў назад (1634) Чавусы і Бешанковічы атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права
295 гадоў назад (1724) створана Нясвіжская капэла Радзівілаў (існавала да 1809 г.)
290 гадоў назад (1729) заснавана Пінская друкарня (існавала да 1746г.)
250 гадоў назад (1769) у в. Бабоўня (Капыльскі раён) заснавана суконная мануфактура
250 гадоў з пачатку дзейнасці (1769) у Гродна тэатра Тызенгаўза (дзейнічаў да 1780 г.)
250 гадоў з часу заснавання (1769) шклозавода “Залессе” ў мяст. Ілля
245 гадоў назад (1774) у Гродна створана музычна-тэатральная школа Тызенгаўза (існавала да 1780 г.)
225 гадоў з пачатку паўстання (1794) у Польшчы, Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі
225 гадоў з часу ўтварэння (1794) Віленскага генерал-губернатарства (існавала да 1912 г.)
215 гадоў з дня нараджэння Гарбачэўскага Мікіты Іванавіча (1804 – 1879), беларускага архівіста, мовазнаўца, педагога
215 гадоў назад (1804) завершана будаўніцтва Агінскага канала, які злучыў водныя сістэмы рэк Нёмана і Дняпра
210 гадоў з часу заснавання (1809) у Магілёве першай у Беларусі метэаралагічнай станцыі
210 гадоў назад (1809) у Магілёве на базе галоўнага народнага вучылішча адкрыта першая гімназія
195 гадоў з часу выдання (1824) “Беларускага архіва старажытных грамат”, першага зборніка па гісторыі беларускіх зямель
190 гадоў з пачатку дзейнасці (1829) Беларускай навучальнай акругі
180 гадоў назад (1839) скончана будаўніцтва Аўгустоўскага канала, які злучыў водныя сістэмы рэк Нёмана і Бебжы (басейн Віслы)
180 гадоў назад (1839) заснавана метэаралагічная станцыя ў Гродна
160 гадоў назад (1859) уведзена ў эксплуатацыю першая ў Беларусі тэлеграфная лінія Мінск – Бабруйск
155 гадоў назад (1864) заснавана Маладзечанская настаўніцкая семінарыя (існавала да 1920 г.)
150 гадоў назад (1869) пачалося будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (скончылася ў 1878 г.)
145 гадоў назад (1874) у Гомелі заснаваны галоўныя механічныя майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі (у далейшым Гомельскі вагонарамонтны завод)
140 гадоў назад (1879) заснавана Навабеліцкая запалкавая фабрыка “Везувій” (з 1944 г. Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат)
135 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1884) чыгуначнай лініі Вільня – Пінск
135 гадоў з часу пабудовы (1884) Пінскага параходабудаўнічага завода (з 1939 г. суднарамонтны завод)
120 гадоў назад (1899) заснавана Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна (адкрыта 25 снежня 1900 г.)
115 гадоў назад (1904) у Брэсце адкрыта жаночая гімназія
110 гадоў назад (1909) у Брэсце быў адкрыты першы кінематограф
110 гадоў назад (1909) пачалося выданне “Минской старины”, зборніка дакументаў, навуковых прац і артыкулаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі Беларусі
110 гадоў назад (1909) пачалося выданне “Полоцко-Витебской старины”, зборніка дакументаў, навуковых прац і артыкулаў па гісторыі Беларусі
110 гадоў з пачатку дзейнасці (1909) настаўніцкай семінарыі ў Рагачове (дзейнічала да 1919 г.)
110 гадоў з часу выдання (1909) у Гомелі грамадска-палітычных і літаратурных газет “Полесье” і “Полесская жизнь”
105 гадоў з часу стварэння (1914) у Мінску кампазітарам У.В.Тэраўскім аднаго з першых беларускіх харавых калектываў
100 гадоў назад (1919) заснавана Віленская беларуская гімназія (існавала да 1944 г.)
100 гадоў назад (1919) у Магілёве адкрыта музычная школа, адна з першых у Беларусі (з 1937 г. музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага–Корсакава, з 2009 г. Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага–Корсакава)
65 гадоў з часу ўрачыстага адкрыцця (4 ліпеня 1954 г.) у Мінску манумента Перамогі – помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам, якія загінулі ў баях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
50 гадоў назад (5 ліпеня 1969 г.) адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”

 

 

 

Calendar of important events in the life of Belarusians in 2019

(magazine “CULTURE. NATION”, April 2019, issue 23, p.106-112 http://www.sakavik.net)

In this issue: Calendar of wrirers’ and poets’ birthdays, and Calendar of historical dates.



Categories: Асьвета, Гісторыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: