У Лідзе паставілі помнік Гедзіміну. Адкрыюць яго 7 верасьня падчас Дня гораду.
Помнік паставілі на пляцоўцы ля Лідзкага замку. Сёньня пачаліся працы па ўсталяваньні бронзавай коннай скульптуры вагай каля 3 тонаў і вышынёй да 6 мэтраў. Пастамэнт помніку будзе абліцаваны гранітам у колер Лідзкага замку. На ім будзе помнік «Гедымін» і герб «Калюмны». Помнік усталёўваюць на грошы лідзкага прадпрыемства «Белтэкс оптык».
Помнік зрабілі па эскізе скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, якія выйгралі ў конкурсе на стварэньне помніка ад Лідзкага райвыканкаму. Нячай і Аганаў – аўтары мэмарыялу ў Курапатах, усталяванага летась.

«Гэта помнік сапраўднаму дзяржаўнаму дзеячу», — пераможца у конкурсе эскізаў коннага помніка Гедзіміну
Categories: Асьвета, Гісторыя, Нацыя Беларусы