18 верасьня 2019 году
Тацяна Ярмашчук, Міхаіл Агееў
30 гадоў таму ў краінах Варшаўскай дамовы адбыліся рэвалюцыі, якія прывялі да краху камуністычнага рэжыму ў Эўропе і сталі прадвесьнікам распаду СССР. Узгадваем падзеньне Бэрлінскага муру, аксамітную рэвалюцыю ў Чэхаславаччыне і зрынаньне рэжыму Чаўшэску ў Румыніі. Настоящее время прыгадвае, як гэта было.
ПОЛЬШЧА
У Польшчы пачаліся масавыя пратэсты і страйкі. Прычынай паслужыў рост цэн на мяса, што стала вынікам сацыяльна-эканамічнага крызысу, які пачаўся ў Польскай Народнай Рэспубліцы ў канцы 70-х.

У ноч на 17 жніўня з прадстаўнікоў 28 страйкавых камітэтаў Труймяста (Гданьск, Сопат і Гдыня) быў створаны Міжзаводзкі страйкавы камітэт на чале з Валэнсам. Сярод 21 патрабаваньня камітэту першымі былі дазвол на стварэньне незалежных прафсаюзаў, гарантыі права на забастоўкі, забесьпячэньне свабоды слова, вызваленьне палітвязьняў і павышэньне заробку. Аналягічныя страйкавыя камітэты зьявіліся і ў іншых гарадах.
Прадстаўнікі 36 рэгіянальных аддзяленьняў незалежных прафсаюзаў, сабраўшыся ў Гдыні, утварылі адзіную арганізацыю пад назвай «Салідарнасьць», старшынём якой стаў Лех Валэнса. Да сярэдзіны лістапада яна аб’яднала больш за 7 млн шахтароў, мэталюргаў, транспартнікаў, машына-і суднабудаўнікоў некалькіх прамысловых рэгіёнаў Польшчы. Да «Салідарнасьці» далучыліся таксама інтэлігенцыя і прадстаўнікі каталіцкай царквы. Да сярэдзіны 1981-га ў арганізацыю ўваходзілі каля 10 млн чалавек – гэта амаль палова працаздольнага насельніцтва Польшчы.
На пасяджэньні Камітэту нацыянальнай абароны быў зацьверджаны плян магчымага ўвядзеньня прамога ваеннага праўленьня ў краіне, які прасоўвалі прыхільнікі «жорсткай рукі» ў Польскай Народнай Рэспубліцы.
Памяркоўны Станіслаў Каня на пасадзе Першага сакратара ЦК ПНР быў заменены на старшыню Савета міністраў генэрала Войцэха Ярузэльскага.

Урад Польшчы прыняў закон аб амністыі, пад які падпалі 1200 удзельнікаў антыўрадавых выступаў (225 зь іх знаходзіліся ў турмах).
Прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган абвясьціў аб адмене санкцый супраць Варшавы, якія каштавалі польскай эканоміцы $ 15 млрд.

Бакі дамовіліся аб стварэньні двухпалатнага парлямэнту, часткова дэмакратычных выбарах у Сэйм, дзе прадстаўнікі апазыцыі маглі разьлічваць ня больш, як на 35% мандатаў, і дэмакратычных у Сэнат – новаствораную верхнюю палату парлямэнту.

4 і 18 чэрвеня праходзяць выбары ў Сэйм і Сэнат. «Салідарнасьць» займае ўсе магчымыя 35% месцаў у Сэйме і 99 са 100 месцаў у Сэнаце.


У Польшчы прайшлі першыя цалкам свабодныя парлямэнцкія выбары.
РУМЫНІЯ
У Брашове на заводзе грузавікоў «Чырвоны сьцяг» усчаўся працоўны канфлікт паміж рабочымі і іх начальнікамі. Прычынай канфлікту стала рэзкае скарачэньне заробкаў. Улада жорстка падавіла страйк, каля 300 дэманстрантаў былі арыштаваныя. Румынія тады перажывала складаны сацыяльна-эканамічны пэрыяд. Для пагашэньня зьнешняга доўгу большасьць аграрнай прадукцыі адпраўлялася на экспарт. У краіне не хапала прадуктаў харчаваньня, а электраэнэргія і ацяпленьне падаваліся паводле графіку.

Пачаўся мітынг у Тымішаары, дзе пражывала значная вугорская меншасьць. Людзі пратэставалі супраць рашэньня аб дэпартацыі з краіны пастара Ласла Тэкеша, этнічнага вугорца.
Неўзабаве пратэстоўцы пачалі вылучаць эканамічныя патрабаваньні, а забурэньні перакінуліся на Бухарэст, дзе на Опэрнай плошчы распачаўся бестэрміновы мітынг з патрабаваньнем адстаўкі Чаўшэску.

Мікалаэ Чаўшэску перапыніў візыт у Іран. У той жа дзень ён выступіў па радыё і тэлебачаньні з заявай, што «дзеяньні хуліганаў у Тымішаары былі арганізаваныя і пачатыя пры падтрымцы шпіёнскіх службаў замежных дзяржаваў».


Войскі разам з дэманстрантамі занялі тэлецэнтар у Бухарэсьце і абвясьцілі, што «дыктатура зрынутая». Чаўшэску з жонкай спрабавалі пакінуць краіну, але гэта ім не ўдалося.

ВУГОРШЧЫНА
На канфэрэнцыі Вугорскай сацыялістычнай рабочай партыі была раскрытыкаваная праца кіраўніцтва. Янаш Кадар падаў у адстаўку з пасады генэральнага сакратара ЦК ВСРП. На яго месца быў абраны цэнтрыст Карай Грос. На канфэрэнцыі прынялі праграму стабілізацыі эканомікі і скарачэньня зьнешняй запазычанасьці. У краіне распаўсюджвалася галоснасьць, пачалі ўзьнікаць новыя партыі і рухі.
Да канца 1988 году ў краіне дзейнічала больш за 40 палітычных партый і рухаў, сярод якіх Вугорскі дэмакратычны форум, Саюз свабодных дэмакратаў, Сацыял-дэмакратычная партыя Вугоршчыны, Незалежная партыя дробных і сельскіх гаспадароў, Хрысьціянска-дэмакратычная народная партыя.

Праціўнікі пераўтварэньняў у партыі, якія захавалі вернасьць ідэалёгіі марксізму-ленінізму, утварылі новую партыю пад ранейша назвай ВСРП. Яе старшынём быў абраны Дзюла Турмэр.
Першыя свабодныя парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне пасьля 1947 году. Перамогу атрымаў «Вугорскі дэмакратычны форум», лідэр якога Ёжэф Антал стаў прэм’ер-міністрам. Ва ўрад таксама ўвайшлі прадстаўнікі Народнай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі і Незалежнай партыі дробных сельскіх гаспадароў.

БАЎГАРЫЯ

13 апазыцыйных арганізацыў аб’ядналіся ў кааліцыйны Саюз дэмакратычных сіл (СДС). Старшынём каардынацыйнай рады быў абраны Жэлю Жэлеў.
Баўгарская камуністычная партыя адмовілася ад манаполіі на ўладу і марксісцка-ленінскай ідэалёгіі, а празь некалькі месяцаў была перайменаваная ў Баўгарскую сацыялістычную партыю.
У краіне прайшлі першыя ад 1931 году свабодныя выбары. Іх выйграла Баўгарская сацыялістычная партыя, якая атрымала 211 з 400 месцаў. Саюз дэмакратычных сіл заняў другое месца, атрымаўшы перамогу ў вялікіх гарадах. Прыхільнікі апазыцыі пачалі кампанію грамадзянскага непадпарадкаваньня.
Пётр Младэнаў падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта.

Урад, які ўзначальваў Андрэй Луканаў, падаў у адстаўку, нягледзячы на большасьць Баўгарскай сацыялістычнай партыі ў парлямэнце. Гэта адбылося на тле пагаршэньня эканамічнай сытуацыі і ўвядзеньня талёнаў на прадукты.
Саюз дэмакратычных сіл, Баўгарская сацыялістычная партыя і Баўгарскі земляробчы саюз сфармавалі кааліцыйны ўрад на чале зь беспартыйным юрыстам Дзімітрам Паповым.
Пачатак эканамічнай рэформы з лібэралізацыяй цэн і дэвальвацыяй валюты.
ЧЭХАСЛАВАЧЧЫНА
У Браціславе пачаўся пратэст студэнтаў супраць законапраекту аб вышэйшай адукацыі.
Масавая студэнцкая дэманстрацыя прайшла ў Празе. Яна была прысьвечаная памяці чэскага студэнта Яна Оплетала, які загінуў у 1939 годзе падчас пратэстаў супраць нацысцкай акупацыі. Спачатку дэманстрацыя праходзіла пад студэнцкімі лёзунгамі, але потым пачалі гучаць палітычныя. Паліцыя жорстка разагнала дэманстрацыю, што прывяло да масавых пратэстаў ва ўсёй Чэхаславаччыне.
Да акцыяў студэнтаў далучылася творчая інтэлігенцыя з тэатраў.

Пад ціскам дэманстрантаў, якіх узначаліў «Грамадзянскі форум», створаны зь некалькіх апазыцыйных арганізацый, кіраўніцтва Кампартыі падала ў адстаўку, а апазыцыі была прапанаваная чвэрць месцаў ва ўрадзе.

У Чэхаславаччыне прайшла агульнанацыянальная забастоўка. Пратэстоўцы патрабавалі адмяніць канстытуцыйную норму пра галоўную ролю Кампартыі, адстаўкі прадстаўнікоў партыі і ўраду, якія скампрамэтавалі сябе, высьвятленьня абставінаў разгону пратэсту 17 лістапада, а таксама правядзеньня свабодных выбараў.
Парлямэнт адмяніў артыкул аб вядучай ролі Кампартыі.
Апошні прэзыдэнт ЧССР Густаў Гусак даручыў прэм’еру сфармаваць першы ад 1948 году некамуністычны ўрад.
Тэрмінова скліканы зьезд Кампартыі ЧССР. КПЧ адмовілася ад ранейшай мадэлі партыі, адмяніла партыйны статут і прыняла часовы дэмакратычны рэглямэнт. Быў скарочаны апарат партыі, распушчаныя партыйныя ўзброеныя фармаваньні, перагледжаная ацэнка падзеяў 1968-1969 гадоў. Некалькі былых кіраўнікоў КПЧ выключаныя з партыі, а першы сакратар Праскага гарадзкога камітэту ЦК Міраслаў Штэпан, які выступаў за падаўленьне пратэстаў, арыштаваны і асуджаны за злоўжываньне ўладай.


НЯМЕЧЧЫНА


Генэральны сакратар САПГ Эрых Хонэкэр абвясьціў пра падзеньне савецкага рэжыму ў краіне і склаў паўнамоцтвы. Генсекам партыі стаў Эган Крэнц, які аддзяліў партыю ад ураду.



Канцлер ФРГ Гэльмут Коль і Лотар дэ Мэзьер падпісваюць дамову аб стварэньні адзінай эканамічнай прасторы.
У Боне пачынаюцца перамовы паводле формулы «2 плюс 4» пры ўдзеле ГДР і ФРГ, СССР, ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі. Найбольшыя спрэчкі выклікае пытаньне аб уваходжаньні будучай адзінай Нямеччыны ў вайсковыя блёкі.

ГДР далучаецца да зоны дзеяньня Асноўнага закону ФРГ, Нямеччына становіцца адзінай краінай.
Categories: Гісторыя
Пакінуць адказ