Наваградку 975 гадоў! Як зьмяніўся Наваградак за 100 гадоў Параўноўваем гістарычныя і сучасныя фота

РСвабода

 

Руіны замка, гара Міндоўга, касьцёл і гарадзкія вуліцы тады і цяпер.

Нацыянальная бібліятэка Польшчы апублікавала архіў фотаздымкаў, у які ўвайшлі працы польскіх, нямецкіх і расейскіх фатографаў, зробленыя ў міжваенны пэрыяд, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Свабода ўжо апублікавала некалькі сэрый зь іх, апошняй сталі фатаздымкі міжваеннага Наваградку. Дзякуючы здымкам сучаснага Наваградку, якія перадаў Радыё Свабода ураджэнец наваградчыны журналіст Сямён Печанко, мы можам параўнаць, як зьмянілася першая сталіца ВКЛ за апошнія 100 гадоў.

Від на Фарны касьцёл

Гандлёвыя рады

Ракурс сучаснага фота зьмешчаны ў правы бок. Гандлёвыя рады на ім мусілі б стаяць у месцы, дзе цяпер месьцяцца дарожныя знакі (паркоўка, Баранавічы і г.д.).

Замак

Дом Міцкевіча

Касьцёл

Гара Міндоўга

Від з Замкавай гары

Сучаснае фота зроблена побач з замкавай вежай Шчытоўкай, але ў тым самым кірунку, што і на кадры, зробленым праз пройму ў вежы.

Курган Міцкевіча

Рынкавая плошча

Адваротны бок гандлёвых радоў. Няма іх, як няма і забудовы справа (цяпер там гарадзкі сквэр). Сучаснае фота зроблена не з таго самага пункту, што стары кадар. На абодвух здымках відаць адзін і той жа дом: на старым кадры — дамок у канцы вуліцы (бліжэй да правага боку, з вэрандай), на сучасным кадры бачым яго фрагмэнт (акурат пад указальнікам «Карэлічы, Мінск»).

Фарны касьцёл



Categories: Гісторыя, Культура

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: