Сяргей Абламейка: Як Скірмунты ў 1907 годзе плянавалі адрадзіць ВКЛ з трыма сталіцамі. ВІДЭА

7 кастрычніка 2019 года, Радыё Свабода

Раман Скірмунт на адпачынку ў Італіі, пачатак ХХ стагодзьдзя.
Раман Скірмунт на адпачынку ў Італіі, пачатак ХХ стагодзьдзя.

Сёньня — роўна 80 гадоў з дня забойства чалавека, роля якога ў беларускай гісторыі ўсё яшчэ належным чынам не ацэнена і не асэнсавана. Гэта Раман Скірмунт.

Кім ён быў

Гісторыкі часта згадваюць, што адразу пасьля лютаўскай рэвалюцыі ў Менску быў утвораны Беларускі нацыянальны камітэт, які ўзяў на сябе ролю прадстаўніка інтарэсаў Беларусі і арганізатара яе далейшага палітычнага жыцьця.

Значна радзей пішуць, што Камітэт гэты ўзначаліў нашчадак старажытнага роду, буйны землеўласьнік Менскай губэрні Раман Скірмунт.

Ад пачатку ХХ стагодзьдзя і да 1920 году Раман Скірмунт быў адным з самых актыўных, паважаных і вядомых палітыкаў Беларусі.

Яму давялося пабываць дэпутатам першай Дзяржаўнай Думы і членам Дзяржаўнай Рады Расеі, членам Рады БНР, надзвычайным паслом БНР ва Ўкраіне, консулам БНР у Польшчы, міністрам замежных спраў і прэм’ер-міністрам БНР.

Партыя Белай Русі і Літвы

У Рамана Скірмунта была стрыечная сястра Канстанцыя Скірмунт, гісторык і публіцыстка. Яны абое баранілі права народаў гістарычнай Літвы на нацыянальнае разьвіцьцё.

  • У 1905 годзе Раман Скірмунт упершыню выступіў з ініцыятывай стварэньня Краёвай партыі Літвы і Русі.
  • У 1906 годзе ён выступае ўжо за стварэньне Краёвай партыі Белай Русі і Літвы.
  • У студзені 1907 году Канстанцыя Скірмунт выступіла з праграмнымі тэзісамі Краёвай партыі Літвы і Белай Русі, якая павінна была спрыяць паразуменьню трох мясцовых нацыянальнасьцяў — літоўцаў, беларусаў і палякаў.

Для гэтага трэба было, на думку Скірмунтаў, дамагчыся самакіраваньня Літвы і Беларусі з Соймам у Вільні і культурнымі цэнтрамі ў Коўні і Менску.

На жаль, на віленскім зьезьдзе 1907 году праграма Скірмунтаў пацярпела паразу, і Краёвая партыя Літвы і Белай Русі аказалася партыяй мясцовых палякаў. Скірмунт нават не ўвайшоў у яе склад.

/**/ /**/ /**/ Адна зь некалькіх перапісных картак князя Гераніма Друцкага-Любецкага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У 1917 годзе нашчадак Рурыка і іншыя магнаты Меншчыны абвясьцілі сябе беларусамі

Нараджэньне Беларусі ў душы грамадзяніна ВКЛ

Але ў дзень 80-годзьдзя трагічнай сьмерці Рамана Скірмунта найперш думаецца вось пра што.

Ягоны лёс, яго ідэйная эвалюцыя і яго нацыянальнае ўсьведамленьне ў пачатку ХХ стагодзьдзя зьяўляюцца яскравым і эталённым прыкладам абуджэньня старой Русі ў душы спольшчанага жыхара былога ВКЛ і нараджэньня там Русі новай — мадэрнай Беларусі.

У 1904 годзе Раман Скірмунт выдае публіцыстычную брашуру «Новыя лёзунгі ў справе адраджэньня літоўскай нацыянальнасьці», дзе разважае пра патрэбы этнічных літоўцаў.

А ўжо ў 1905 годзе з-пад пяра Скірмунта выходзіць брашура «Голас мінулага і патрэбы сучаснасьці», дзе ён упершыню праяўляе свой беларускі патрыятызм, хоць і ўжывае яшчэ тэрміны «Русь» і «русіны».

У гэтай брашуры Скірмунт піша пра адрозьненьне Літоўскай Русі ад Русі Маскоўскай, пра найважнейшую ролю старабеларускай мовы ў ВКЛ і пра мірнае сужыцьцё славян і балтаў. Ён заклікае зразумець, што Літва і Беларусь не зьяўляюцца часткамі Расеі і Польшчы.

/**/ /**/ /**/ Ян Караль Гутэн-Чапскі, якога ў канцы ХІХ ст. тройчы абіралі менскім гарадзкім галавой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Чапскі і Радзівіл — беларусы. Унікальныя зьвесткі перапісу 1916 году + ВІДЭА

Нацыянальны маніфэст Скірмунта

Гэтак я называю адно неверагоднае прызнаньне Рамана Скірмунта, якім ён дэманстратыўна разьмяжоўваецца з палякамі і польскай нацыянальнасьцю.

Вядома, што будучы абраным вясной 1906 году ў склад першай Дзяржаўнай Думы Расеі ад Менскай губэрні, Раман Скірмунт разам з князем Геранімам Друцкім-ЛюбецкімМар’янам МасоніусамАляксандрам Лядніцкімбіскупам Эдвардам фон РопамЧаславам ЯнкоўскімБаляславам Ялавецкім, ксяндзом Антонам Сангайлам і іншымі дэпутатамі ад беларускіх губэрняў адмовіліся ўвайсьці ў так званае Польскае кола і ўтварылі сваю асобную групу.

Сьведкі пісалі, што беларускія дэпутаты абзывалі палякаў «ляхамі», уступалі зь імі ў моўныя перапалкі і называлі сябе беларусамі польскай культуры.

Якраз да гэтага часу адносіцца вельмі важнае і яскравае сьведчаньне пра нацыянальную эвалюцыю Рамана Скірмунта і многіх іншых прадстаўнікоў тагачаснай беларускай арыстакратыі і шляхты, якое нам пакінуў адзін з бацькоў сучаснай Польшчы Раман Дмоўскі.

У жніўні 1906 году ў газэце «Dziennik Kijowski» Раман Дмоўскі наступным чынам апісаў свае разыходжаньні са Скірмунтам:

«Скірмунт перш-наперш не ўважае сябе за паляка. У гутарцы са мной ён заявіў, што ён беларус, які адно ўзгадаваны ў польскай культуры, … што ён ня мае найменшай патрэбы залічаць сябе да народнасьці, зь якой яго зьвязвае толькі культура».

Заўважце! Скірмунт зрабіў гэтую заяву яшчэ да выхаду першых беларускіх газэт «Наша Доля» і «Наша Ніва». ‘

Гэта паказвае на неверагодную жывучасьць беларускай гістарычнай памяці, на моц і сілу нашай гістарычнай спадчыны.

***



Categories: Асобы, Гісторыя

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: