Здаецца нарэшце ствараецца так патрэбнае беларускае сеціва. Telegram-супольнасьць выступіла супраць інтэграцыі з Расеяй

«Незалежнасьць Беларусі не прадмет гандлю».


Ілюстрацыйнае фота. Беларускі і расейскі дзяржаўныя сьцягі на будоўлі беларускай АЭС у Астраўцы, кастрычнік 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Беларускі і расейскі дзяржаўныя сьцягі на будоўлі беларускай АЭС у Астраўцы, кастрычнік 2018 году

Пад зваротам падпісаліся больш за 60 блогераў. Іх супольная аўдыторыя пад 400 тысяч чалавек.

Тэкст заявы зьявіўся ў Telegram-канале @belarustelegram у 12.00 4 сьнежня. Кожны з падпісантаў апублікаваў заяву ў сваім канале.

Што гаворыцца ў звароце:

«Рэагуючы на чуткі „аб узмацненьні інтэграцыі“ і падпісаньні „дарожных картаў“ з РФ, Telegram-супольнасьць Беларусі заяўляе:

  • Незалежнасьць Беларусі не прадмет гандлю;
  • Падпісаньне любых дакумэнтаў, якія ідуць на шкоду сувэрэнітэту і незалежнасьці нашай краіны, — непрымальна;
  • Паглыбленьне інтэграцыі з Расеяй шкодзіць нацыянальным інтарэсам нашай краіны».
/**/ /**/ 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«На храна такі саюз». Інтэграцыя з Расеяй у 10 сумных лічбах

Хто падпісаў зварот:

@nexta_tv, @belamova, @nexta_lite, @vandroukiby, @mc_maxim, @belteanews, @studentyby, @mkbelarus, @palchys, @tuteishi, @of_belarusian, @belarus_economy, @banana_by, @cpbelarus, @belarusian_history, @harbatsevichhh, @shraibman, @belarus_lite, @belarusfoot, @vybary, @interminsk, @motolkohelp, @wordandtruth, @thisminsk, @BelarusTelegram, @freebelarus, @nice_belarus, @lukanomika, @movaby, @schoolBY, @paradachak, @elehtarat, @symbalby, @UsyLukashenko, @moladzbel, @pacaby, @belaruskipioner, @holybelawood, @hataland, @MikolaDziadok, @bellitra, @inforep, @BelarusyKiev, @viacorka, @viasna96, @artsiadziba, @belgazeta, @rybalou, @svezhyvecer, @pozva, @belmne, @abarona, @sviniec, @belarus_sacral, @iSANS_Belarus, @new_vitebsk, @pospekh, @mf_mensk, @cryptobelarusik.

/**/ /**/ 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці падпішуць Лукашэнка і Пуцін 8 сьнежня праграму паглыбленьня інтэграцыі?

/**/ /**/ 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«8 сьнежня — яшчэ не канец»: як палітыкі і актывісты плянуюць бараніцца ад інтэграцыі з Расеяй

/**/ /**/ 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Капітуляцыя» Беларусі ці бітва на «перніках»

/**/ /**/ 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Губарэвіч, Мацкевіч, Някляеў, Сіўчык і «зялёныя» далучыліся да заявы аб пагрозе незалежнасьці

/**/ /**/ Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Усё ідзе са скрыпам, людзі працуюць начамі». Венядзіктаў пра падрыхтоўку дакумэнтаў аб інтэграцыі

/**/ /**/ Афіцыйнае мерапрыемства на Дзень перамогі ў Менску, 9 траўня 2019 году Віктар Лукашэнка, Дзьмітры Лукашэнка, Мікалай Лукашэнка, Аляксандар Лукашэнка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі могуць увесьці пасаду віцэ-прэзыдэнта, каб палегчыць транзыт улады, — былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду

7 сьнежня ў расейскім Сочы пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Чакаецца, што па выніках сустрэчы будзе падпісаная праграма «паглыбленьня інтэграцыі» між Беларусьсю і Расеяй. Урады Беларусі і Расеі зьбіраліся ўзгадніць 31 дарожную мапу (папярэднія пляны) інтэграцыі, але не пагадзіліся ў пытаньнях энэргетыкі, доступу на рынкі, мытнага і падатковага заканадаўства — узгаднілі толькі 21.

Што менавіта зьбіраюцца падпісаць Лукашэнка і Пуцін, а таксама на што пагадзіліся ўрады ў дарожных мапах, публічна не агучваецца.

/**/ /**/ 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«На храна»? Пра што 11 месяцаў ня могуць дамовіцца Менск і Масква

Тэма «паглыбленьня інтэграцыі» пачалася зь перамоваў пра кампэнсацыю «падатковага манэўру». Але ў «праграме інтэграцыі», як прызнаў беларускі бок, няма кампэнсацыі «падатковага манэўру», бюджэт разьлічылі безь яе.

У канцы 2018 году расейскі прэм’ер Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што Расея гатовая «праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэньня» толькі тады, калі будуць выкананыя ўмовы пагадненьня аб «саюзнай дзяржаве» 1999 году — а гэта агульныя валюта, суд і мытня.

Гэтыя ўмовы празвалі «ўльтыматумам Мядзьведзева». Аляксандар Лукашэнка тады адказаў жорстка: маўляў, «шантажаваць марна. Разумею намёкі — уступайце ў склад Расеі. Гэтага ня будзе ніколі».

Беларусь не адмовілася ад «паглыбленьня інтэграцыі», але выкананьне ўмоваў «ультыматуму Мядзьведзева» не анансавалася. Самі дамовы яшчэ не падпісаныя — плянуецца, што праграму інтэграцыі кіраўнікі Беларусі і Расеі падпішуць у сьнежні.

Расея ж настойвае, што падатковы манэўр — гэта ейнае «сувэрэннае права», а патрабаваньне кампэнсацыі некарэктнае. Акрамя таго, Беларусь усё яшчэ чакае ад Расеі кампэнсацыі за брудную нафту, а расейскі бок не пагаджаецца зь беларускімі разьлікамі ўчыненай шкоды.

17 лістапада Лукашэнка абурыўся тым, што расейцы «кожны раз падсоваюць новыя ўмовы, у выніку мы ў эканоміцы нешта страчваем», і спытаў рытарычнае «на храна патрэбен такі саюз?».



Categories: Нацыя прачынаецца

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: